З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Пэнтамэтры

Гэкзамэтры Пэнтамэтры
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Virelai
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пэнтамэтры (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЭНТАМЭТРЫ

Келіхі, сябры, паўней! Асыпаюцца яблыняў кветы,
Гіне вясны хараство — бела-ружовы убор.
Дзеці ўздыхаюць па ім, але мудрага яснасьць няўзрушна;
Там, дзе распукваўся квет, к восені высьпее плод.
Келіхі, сябры, паўней! Час прызначаны кожнай праяве:
Моладасьць прочкі імкне. Сталасьці прыдзе чарга!

1925 г.