Заранкі (1924)/Каханьне

(Пасля перасылкі з Каханьне (Журба))
Згадкі Каханьне
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Нада мною хмары…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАХАНЬНЕ.

Сад у кветкі прыбран, — як нявеста стаіць,
А над ім запаліліся зоры.
Між пахучых галін мы з табою адны
Тут у ночным таёмным прасторы.
Мы ўсё жджом салаўя, дзіўнай песьні яго,
Прыслухаемся к шопатам ночы.
Я цалую у шчочкі, у вусны твае,
У твае мілыя карыя вочы.
Мы ўпіваемся шчасьцем, каханьнем сваім…
Паліліся гдзесь дзіўныя трэлі:
Салавейка шчабеча нам песьню сваю;
Мары дзіўныя к нам наляцелі.
Мы зьліліся ў адно ў гэту дзіўную ноч,
І адна ў нас душа, нам здавалась…
Во і золак зазьяў, — твае вочкі ясьней;
Ужо раньня сьвятло разьлівалась.
Зусім блізка ля нас стралой ўзьвіўся жаўрук, —
Яго песьня чароўнае сілы.
Ў гэту ночку маёву, так памятну нам,
Першы раз ты сказала мне «мілы!»