Комсамольскія вершы (1930)/Бальшавіцкі сеў

Рэбэ Бальшавіцкі сеў
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
На прызыў!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАЛЬШАВІЦКІ СЕЎ

Былі межы —
што вужакі
Шыю ціснулі ральля;
Мы вякоў зьнішчаем накіп.
І пяе цяпер зямля.
Ў сінім мараве вясеньнім
Слоў няма:
„маё, тваё“, —
Абагуленым насеньнем
Шыр палеткаў засяём!
Гэтых кропляў
звонкі грукат
Колькі радасьці прынёс!
Верым мы у свае рукі,
А ня ў цьмяны боскі лёс.
Верым:
толькі ў колектыве
Кожны долю ўзяці змог.
Верым мы у час шчасьлівы
Нашых буйных перамог.
Ураджай ўгару павернем,
Што нам
дым былых пакут,
Мы пратручваем зерня,
Каб ня колас быў, а слуп!
Ячмяні вусы распусьцяць
Перад грэчкай на кураж…
Глянь,
як трактар глебу лушчыць
Ўдоўж, уперак і наўсьцяж!
Сеў задачаю прад намі
Ставіць працу і разгон, —
Мы прайшлі
скрозь шал і замець,
Возьмем мы і гэты кон!
Ў час вясновага раздольля
Думку гэткую лаві:
— На колгасным,
новым полі
Сёньня сей, як бальшавік!