Комсамольскія вершы (1930)/Зімовая радасьць…

⁂ Мне казалі ў плакучую восень Зімовая радасьць…
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Конфэрэнцыі бязбожнікаў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зімовая радасьць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗІМОВАЯ РАДАСЬЦЬ…

Ёсьць настроі… А ў іх пералівы.
Ёсьць часіны — здаюцца сном.
Толькі той на сьвеце шчасьлівы,
Хто узімку жыве, як вясной!
Я стаю адзінокі на полі, —
Ціха сыпецца золкаў пясок…
Распрануўся вецер — і голы —
Па ральлі — ў карагодны скок!..
Дуб гальлё пабялелае зьвесіў
І ня ведаю — можа ўва сьне —
Паваліўся зялёны месік
На калені у срэбны сьнег…
Вецер шэпча ліхія пагрозы —
Колькі злосьці… Куды ж яе дзець?..
Прытулілі-б мяне вы, марозы,
Да асмужаных бельлю грудзей!..
Я раздумаў — ня выльлю сьлязамі,
За мяне — хай скрыгоча зіма…
Ой, ты, замець — сівая замець, —
Прыгажэй за цябе — няма!..