Комсамольскія вершы (1930)/Мне казалі ў плакучую восень

Роднае ⁂ Мне казалі ў плакучую восень
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Зімовая радасьць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Мне казалі ў плакучую восень:
„Толькі вёснамі сэрца дынаміць“…
Але ў роспачы —
Дзень не галосіць,
І ў грудзёх — залатая замець!
„Толькі вёснамі сэрца дынаміць“ —
А чаму-ж пяе вецер у далях?
Чаму струны
ў шаўковым паркалі
Зазьвінелі стагучнаю гамай?..
Як раней —
вечар сінія косы
Распусьціў па квітнеючых далях…
Я ня веру таму, што казалі
У сумотна-плакучую восень!..