Комсамольскія вершы (1930)/Роднае

Мой май Роднае
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
⁂ Мне казалі ў плакучую восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Роднае (Лявонны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОДНАЕ

На парозе да жыцьця
Востры адчуваньні,
Шолах нізкага трысьця,
Залатое раньне…
У сярэбранай цішы
Расплыліся здані.
Сэрца, сэрца! Калышы
Зжытае каханьне…
Ой, празрыста, быццам шкло,
На палёх, над жытам…
Мала часу працякло,
Многа перажыта!
Паразьбегліся гады —
Іх мне ня стрымаці!
А жыве юнацкі ўздым
На зялёнай гаці…
На дубох — вузоры лісьця.
І далёка гай, Дзе сказала ты калісьці:
„Пачакай!..“
Памятаю — ці ўва сьне?
(Думкі не застылі) —
Цярусіўся з вішань сьнег
І гарэлі жылы…
„У сярэбранай цішы
Гэтак лёгкі здані…
Ты мяне закалышы
Чарамі каханьня“.
...........
Я ня помню і ня знаю —
Ці было, ці не…
Толькі вецьце таго гаю
Шэпча аба мне!..