⁂ Прохаладзь вясеньняя… Мой стол
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Да сына

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОЙ СТОЛ

Бедны мой столік вастрожны,
Стальлю прыкован да муру.
Хлеба кавалачак, крошкі
І міска засьмяглага „журу“[1].

Убогасьці, смутку пячатка
На столік мой бедны лягла.
І толькі касуля-аплатка
Часамі блісьне з-за вакна.

Блісьне, задрыжыць, засьмяецца
І ходу дае за мур.
Баіцца, каб панскія дзеці
Не пасадзілі на „журэк“.

Лукішкі.
20-VI—27 г.

  1. „Жур“ — вастрожная поліўка.