Лукішкі (1929)/Прохаладзь вясеньняя…

Гармонік ⁂ Прохаладзь вясеньняя…
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Мой стол

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Прохаладзь васеньняя
Цікаецца ў камору.
Лебедзем калышыцца
Над Вільняю туман.
А грудзём маім
Так прагнецца прастору,
Так хочацца пазбыцца
Мукаў, ран.
А навакол турмы
І мляўкасьць і драмота.
У скляпеньнях зьвякне,
Чэркне ключ.
І дзень за днём,
Нядзелі і суботы
Нябачна ў даль.
Плывуць, плывуць
Халодным туманом.

Лукішкі.
27-IX—27 г.