За кратамі Мы — арлы
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Як пашчы каменнай цясьніна

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЫ — АРЛЫ

„Чьи смутные взоры поникли к земле?
Пытливо глядим мы вперед“…Тан.

Таварышу па „Лукішках“ — Арсеню К.
прысьвячаю

Браце любы, Арсень, мой таварыш,
Ня журыся ў скляпеньнях сырых.
Нашы мукі ня згінуць надарма, —
Мы ўпляцем іх у косы зары.

Глянь на рукі мае маладыя,
Ці-ж то ім насіць цэпку-ланцуг?
Сьмейся, брат.
Мы ня плачам, ня ныем,
Хоць канае і сэрца, і дух.

Глянь у сінюю даль, як мігцяцца
На Ўсходзе вясёлкі агні.
Чуеш гул над зямлёй разьлягаецца,
Ў муках родзяцца новыя дні.

Сьмейся, брат, рагачы над нядоляй,
Хай абсыпе нас палачны град.
Наша моц — у палёце да Волі,
Мы — арлы, і няма для нас крат.

Лукішкі — вастрог.
19-VI—27 г.