Лукішкі (1929)/Як пашчы каменнай цясьніна

Мы — арлы Як пашчы каменнай цясьніна
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Вастрожны кветнік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як пашчы каменнай цясьніна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯК ПАШЧЫ КАМЕННАЙ ЦЯСЬНІНА…

Як пашчы каменнай цясьніна,
Як дошкі жоўтыя труны, —
Чатыры вузкія сьцяны
Вастрожнай камэры бліснулі.
Як увайшоў, ў вушшу грымнулі
З ласкотам дзьверы на запор —
Бывай, каханьне і прастор,
Бывайце, радасьць, сонца, гульні!

Злацешна краты пазіраюць,
Няволі песьню запяваюць
Для госьця новага свайго,
А госьць ня цяміць аднаго:
Нашто трывожаць вязьням сон
Абсацы найміта-салдата,
Нашто і краты ля вакон,
Калі ўвесь край сядзіць за кратай.

Лукішкі.
30-VI—27 г.