Прышла маладая
Цьвітуча весна,
І ўсіх надзяліла
Красою яна.
Каго не цікавіць
Вось тая пара,
Гдзе сонцэ ясьнейша,
Пякнейша зара?..
Вясною ўсе кветкі
Так пекна цьвітуць,
Вясною і пташкі
Званчэй ўсе пяюць.
Вясною прыветней
Руччы нам бурляць,
Гаёчкі ціхутка
Шумяць і шумяць.
Ўсяму так прывольна
І радасна жыць,
Ўсё шчасьцем, пацехай
Душу весяліць!..