Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Песьня

Не тужы Песьня
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Весна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песьня.

Цьвіце пекна каліначка
Белым-белым цьветам:
Выйдзе замуж, дзяўчыначка,
Гэтым пекным летам.
Атцвіла ўжо каліначка,
Ўсю красу згубіла;
Вышла замуж дзяўчыначка
І душой заныла.
Прайшло лета. Ў каліначкі
Лісьця ўсе апалі;
У тую пору дзяўчыначку
Маладу схавалі.
А вясною над магілай
Зацьвіла каліна,
Каб па той пекнай дзяўчыне.
Была хоць ўспаміна!..