Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Не тужы

Маё жыцьцё Не тужы
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не тужы… (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не тужы.

Не тужы, бедачэ,
Што сямейка плачэ,
Стогне, усхліпае, —
Бо шмат гора знае.

Горэ яе душыць,
Горэ яе сушыць.

Не тужы, гаротны:
С хвіляй пералётнай
Гэта ўсё праміне,
Ў вечнасьці загіне;

Прахам ад нас пойдзе,
І мы шчасьце знойдзем.

Горэ зіханецца
І ў даль панесецца.
Эх, тагды ў нас, браце,
Болей сілы хваце

Для змаганьня з злою
Крыўдай і нудою!..