Маладняк за пяць гадоў (1928)/IX/Міхась Гольдбэрг

Юрка Гаўрук Міхась Гольдбэрг
Манаграфія
Аўтар: Максім Гарэцкі
1928 год
Алесь Звонак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Міхась Гольдбэрг. Нарадзіўся 25 сьнежня 1908 г. ў дробна-буржуазнай яўрэйскай сям‘і, у Менску. Выхоўваўся першыя гады ў патрыярхальна-рэлігійных абставінах. Рэволюцыя дала яму комуністычнае выхаваньне. Цяпер Гольдбэрг — студент Беларускага дзярж. унівэрс. і выдатны журналісты. На працягу 1924—26 г. г. быў членам расійскае літаратурнае групы ў Менску „Звенья“, друкаваў свае вершы і нарысы як у альманахах групы, так і ў газэтах. Апошнім часам перайшоў выключна на беларускую мову і ўвайшоў у „Маладняк“. Яго жанры: лісткі з блёк-ноту, газэтныя фэльетоны, мастацкі нарыс, газэтная новэля. Яго тэмы — рабочыя ўскраіны гораду, над якімі запальваюцца першыя агні культурнае рэволюцыі, сельска-гаспадарчая комуна ва ўсёй яе барацьбе новага з старым (ён аб‘ехаў, як корэспондэнт „Зьвязды“, Мазыршчыну, Віцебшчыну, Магілеўшчыну). Памастацку апісвае Гольдбэрг глухія куткі Палесься, дзе ўзыходзяць першыя шнурочкі савецкае руні.

Стыль яго лёгкі, вобразны, моцны, піша ён з пачуцьцём і захапленьнем.