Матчын дар (1918)/Роднаму краю/Чаму з маленства

Людзям ⁂ Чаму з маленства
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Начныя думкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чаму з маленства, з ураджэнства…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Чаму з маленства, з ураджэнства
У жыццёвы май,
Ні умеу, як маці, шанаваці
Цябе, мой край?
То-ж я з тваею ключавою
Сьвятой вадой,
Напіуся болю аб нядолі,
Бядзе людзкой.
То-ж ты, мой хмуры, дау мне пануры
І ціхі гнеу,
А днём падчасным, так пекным, ясным,
Надзею грэу.
Твае ж курганы, лясы, паляны,
Дубкоу тых шум,
Палеу абшары, люд бедны, шары,
Мне далі дум.
А дум тых многа… Не, ні убога
Ты дау мне іх
I ты-ж, як маці, научыу сьпеваці
Аб думах тых.
Я брау, ні бачыу і ні аддзячыу
Табе нічым,
Бо счараваны — цябе, укаханы,
Ні знау саусім.
Цяпер хоць знаю, дык што ж параю
Ад позьніх скрух?
У чужой краіне паволі гіне
За целам — дух.
Вазьмі ж хоць сьпевы, дум перапевы
Лясоу тваіх.
З тваеі глебы, з тваега неба
Узяу я іх.