Мая ліра (1924)/II/На гадав. незалеж. Белар.

Гымн роднай зямлі На гадав. незалеж. Белар.
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Айчыны мілай
Іншыя публікацыі гэтага твора: На гадавіны незалежнай Беларусі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ГАДАВІНЫ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ.

Вялікі дзень. Казаў-бы Хрыстус
Сваей дзень сьмерці непавіннай
Злучае ў зьвязяк тайны — дзіўны:
На гэты год, на гэты дзень.

Кальварыю прайшла Русьбела,
Крыжамі значана усюды,
Магіл бяз ліку — жертв прыблудаў:
У гэты год, у гэты дзень…

А іншай песьні не пачуеш,
Як толькі стогн, жальбу, скрыготы;
Палынь расьце, цьвітуць асоты:
У гэты год, у гэты дзень,

Ўсе наругаліся даволі,
Судом Пілата пакаралі,
Адзеж дзялілі, воцт давалі:
У гэты год, у гэты дзень.

Прад вокам сьвету крыжавалі
Вучоныя і фарызэі
І кніжнікі і садуцэі:
У гэты год, у гэты дзень.

І страж паставілі цяжкую:
„Ня ўстане з мертвых аніколі.
„Верыла ў Бога… Яго воля
„Ня ў гэты час, ня ў гэты дзець.

Прабілі сэрца, рукі ногі,
Між неразумных палічылі,
Абрабавалі, абяднілі:
У гэты год, у гэты дзень.

Ня верылі, што душу мае,
Над целам зьдзекі учынілі,
У цьвердай скале палажылі:
У гэты год, у гэты дзень.

Змілуйся-ж, Божа, ты над ею,
Ня дай у гробе век ляжаці,
Пазволь да жыцьця ей устаці:
У гэты час, на трэці дзень.