Мужнасць (1938)/Слова краіне/Перамога

Пачатак вясны Перамога
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Летні дзень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перамога (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАМОГА

У нас было шмат
для гаворкі прычын:
над садам вясна
рассыпала пялёсткі,
чарэмшынай пахкай
цвіла далячынь,
заходзіла сонца
ў ружовых усплёсках,
мы дбайнай рукой
дасявалі ганкі,
наступнага планы
разгортвалі шырай,
нам ветла ўсміхаліся
нашы жанкі —
і гэтае ўсё
выклікала на шчырасць.

Адменнае слова
сказаў старшыня:
— Мой сын на граніцы
чырвонаармейцам,
мы з ім парашылі,
што кожнаму з нас
належыць змагацца
за першае месца.
І я, безумоўна,
шчаслівы і рад,
што добра зародзіць
густая пшаніца,
што сын мой —
совецкай краіны салдат,
пільней вартаваць будзе
нашы граніцы.

Настулнае слова
трымаў брыгадзір:
— Мы доўга, бывала,
спрачаліся з братам,
пакуль не сказалі:
адзін на адзін
ідуць у спаборніцтва
нашы брыгады.
І я, гэтак сама,
сягонячы рад,
што нашы аўсы
падымаюцца ўгору,
што слёсару Мішу,
каторы мой брат,
не будзе за брата
малодшага сорам.

Апошняе слова
сказаў трактарыст:
— А мы падпісалі
умову з дзяўчынай:
хто першы закончыць
сяўбу да пары,
таму не жаніцца
не будзе прычыны.
І я, прызнаюся,
да чорцікаў рад,
што нашы палі
зашумяць каласамі,
што дзеўчына будзе
старацца стократ
і выйдзе такі
за мяне яна замуж.
Ад гэтай прамовы
смяяліся ўсе —
прычын весялосці
у нас было многа:
вясна развіналася
ў поўнай красе,
руплівай хадою
ішла перамога,
мы дбайнай рукой
дасявалі ганкі,
наступнага планы
разгортвалі шырай
нам ветла ўсміхаліся
нашы жанкі,
а мы іх любілі,
любілі іх шчыра.

1933 г.