Межы (1929)/III/Начныя мары

(Пасля перасылкі з Начныя мары)
⁂ Заблішчалі агністыя зоры Начныя мары
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Над рэчкай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Начныя мары.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАЧНЫЯ МАРЫ

Вось дожджык дробны пракрапіў
І ажывіў мой белы сад.
А дзесь-та музыка рыпіць,
Хвалюе, кратае краса…

Пад шэлест яблынь і лазы
Я, можа, нехаця лаўлю,
Лаўлю-ж акордаў кожны зык.
Люблю я музыку, люблю!

Я насьцеж адчыніў вакно,
Гляджу з трывогаю ў прастор.
Стуль цёмнай, цёмнай глядзіць ноч.
Туды я-б крыльлі распасьцёр,

Туды б імкнуўся роем мар…
Але што зробіш… не абняць
Таго, што меў-бы ды няма.
Няхай акорды хоць зьвіняць

Аб тым, было што — ня было,
Аб тым, што будзе мо‘ калі.
Жыцьцё навокал расьцьвіло,
А сэрца нечага баліць.

Няхай баліць сабе яно, —
Яго я шчырасьцю працяў.
П‘яніць мяне вось гэта ноч
І маладога пах жыцьця…