Падарожнік
← У час аблогі | Падарожнік Верш Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926—1927 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12 (3), ліпень 1926-сакавік 1927 г., б. 2 |
На хрэзьбінах → |
Я клункі ўжо злажыў і сукатаю кульбою падпёршыся гляджу на раздарожы. Шляхі скрозь хомарам пакрыты… А ўкруг мяне стаяць старожы гатовыя вароты расчыніць, калі я мыта аплачу душы маей аздобамі.
Панукаю вісіць штодзенны боль няўнімны… Ідзі! квяліць дзіцятка у калыбцы. Ідзі сычыць зьмяюга падкалодна… Ах, як душы ад брамаў тых халодна!…
Магілішчы кругом… за кождай брамаю капец… Калі-ж, калі канец трудлівай будзе падарожы?