У час аблогі
← Чырвонец | У час аблогі Верш Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926—1927 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12 (3), ліпень 1926-сакавік 1927 г., б. 2 |
Падарожнік → |
На грудзе, акружаным глыбокаю вадой, я горад збудаваў.
Змацаваў яго дубоваю сьцяной, байніцамі, на зводах мост уздоймны палажыў.
У клеці зьвёз усякага дабра:—калі-б на грод лягла аблога…
І вояў зрадных, лжывых, я разьлічыў, каб з вернаю дружынай толькі дзяліць мой белы й чорны дзень…
І, от, нахлынуў вораг многі.
Ударыў я у звон трывожны. Дзынеў патужна цяжкі сьпіж…
Аднак, на клік мой зоўны, ніхто ка мне не пасьпяшыў:
У горадзе маім—такім мацоўным—адзін я быў!…