Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Дапаўненьні

Вайсковая каманда Дапаўненьні
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Спамылкі друку

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАПАЎНЕНЬНІ.

АРОМАТ м. мана. (Слонімск.). Хлеб добрую ману мае. Дзяжа з добрай манай.

АРХИТЕКТУРА, будавецтва.

АСТРОЛОГІЯ, гвяздарніцтва, гвяздар, гвяздарства.

БАЛОВАТЬ, цацкаць, цацкацца, цацканьне.

БАЛОВЕНЬ, цадунок, цацаначка, цацанка.

БАРЫШ м. прыгажытак.

БЕЗПОРОЧНО, бездаганна, бездаганліва.

БЛИЖНІЙ, роднік, родніца.

БОДРОСТЬ, чуйнасьць.

БОДРСТВУК, чуйную. Начамі ня сплю, чуйную (Задарожжа, Леп. пав.).

БОЙКІЙ, разбітны, разбітнасьць; клюжы (Смл.).

БОЛТАТЬ, балакаць.

БОЛЬШАЯ МЕДВѢДИЦА, Сахачы.

БРАЗДЫ, паводзьдзя.

БРАК м. жаніцтва.

БРАКОСОЧЕТАНІЕ, сужэнства.

БУГАЛТЕР м. які піша кнігі і рахункі; кнігатай (Лужкі, Дзіс. пав.). Дворны кнігатай. Цікава параўняць з гэтым словам пададзенае ў слоўніку П. Бэрынды (Кутэйна, 1655 г): „Книгочій, спісарь посполитый, або канцлер, староста, урядник, такій, который впроважует листы, або писма, албо дякъ“.

БУГОР л. сугор, сугорак; грудок, груд.

БУРЬЯН м. расьціна лабызьнік. Гэтае слова трэба паправіць на 47, стр., дзе сказана: быльнік.

ВАЯТЬ, выдоўбываць.

ВАЯТЕЛЬ, даўбнар, даўбнарства.

ВЕДРЕННО, суграва, сонечна і цёпла.

ВЕДРІЕ ф. суграўні.

ВВЕРГАТЬ, ўрынаць, ўрынуць.

ВЗДОР, талабасы.

ВИЗЖАТЬ, вірзчэць, вірзгун.

ВЛЕЧЬ, смыжыць. Смыжа воўк авечку.

ВНЕЗАПНО, прытмам. Прытмам зажадалася, занадабілася.

ВНѢШНІЙ, зверхні, назвярхоўны.

ВНѢШНОСТЬ, зпаверхнасьць.

ВОЛНА, гвор. Гворам называюць такую хвалю, якая, удараючыся аб бераг, творыць працяглы шум, шорхаючыся аб берагі.

ВОРОТА, прага, прога. Прага, пры стаўляньні плоту выгараджаецца, а пасьля закладаецца жэрдзямі. Яе разгараджываюць вясной для воркі і восеньню для звозкі пладоў, а так, круглы год, стаіць загароджаная і мала прыкметная ў плоце. Мне здаецца, што гэта слова выводзіцца ад „гал“, „прагал“, „прагаліна“. Прогай называюць такжа фортку ў браме.

ВПАДИНА, валмо. Валмо пляча.

ВСПОМНИТЬ, згадаць, згадка. Ані здумаць, ні згадаць, ні у кнігах апісаць. Добрую згадку між людзёў пакінуў па сабе нябошчык. Як згадае стары, даўныя часы, той пайшла гутарка.

ВЧИНЯТЬ, счынаць.

ВЫДУМЩИК, выгадчык, выгадлівец.

ВЕТЧИНА, кумпячына.

ВЯЗАТЬ, батаць, гаворыцца аб музданьні коні, аб прывязываньні чаўна.

ГОРБАТЫЙ, склюты; склют, названьне цяслярскай сякеры з гарбатым сякерышчам; склюснуцца, згорбіцца, сагнуцца; склюслы, сагнуты, сплашчаны.

ГОРИЗОНТ м. небазвод.

ГРОМОЗДКІЙ, сугатны.

ГРОХНУТЬ, трахнуць, трахнуцца.

ГРУЗ м. сугат.

ГРУЗНЫЙ, сугатны.

ГРУЗИТЬ, гаціць.

ГРЯЗЬ разьмяшаная на густую кашу; клухта.

ДЕГОТЬ да мазаньня колаў; каланіца.

ДЕРЗАТЬ, парывацца.

ДРАКА, друя, друцьва, друцьба.

ДРАТЬСЯ, дручыцца, біцца каламі, палкамі (друкамі).

ДРАЧУН м. друцкі, друцец, друццы. (Вёска Баяры, Дзіс. пав.). У блізкай ад Баяраў вёсцы Сталіцы у 1890-х гадох, як наемны разбойнік, калі трэба было каго выбіць дзе на кірмашы, — слыў Аўхім, які меў мянюшку за сваё задзірацтва „друцкі“: Аўхім друцкі.

ДРЕВНЕХРАНИЛИЩЕ, старасхоў.

ЖАДНЫЙ, хлапчывы, хлапчывасьць, хлапчывецчыўка.

ЖАЖДАТЬ, смагнуць.

ЖАЛО, стрыкло.

ЖАЛИТЬ, стрыкаць.

ЖЕРНОВ, жарнак, жарнавень.

ЖИДКОСТЬ, цякчына, цякчыць, цечны.

ЖРЕБІЙ, берць. Па поберці ўзялі ў салдаты.

ЖРЕБІЯ, берці, біркі, біркаваць, біркавацца, бяртацца.

ЖУЖЖАТЬ, дзынчэць.

ЗЛОБА, пасупнасьць, пасупнік, пасупны; назласьць. Па назласьці ён зрабіў гэта.

ЗРЯ, збухту-барахту.

ЗѢВАТЬ, пазіхаць.

ЗѢВОТА, пазіханьне.

ИЗРЯДНО, суладна.

ИЗЮМ, сухцё.

ИСТОМА, амяга, амяг, амягаць.

ИСТОЩЕНІЕ, стушнасьць, стушчаны, стушчацца, выстушчацца, тушчэць; зьнябыткаваньне.

КАБЛУКИ, успяткі.

КАЛИТКА м. прога.

КАЧАТЬСЯ, чаму цьвёрдаму ў чым цьвёрдым; талохтацца.

КЕГЛИ, краглі, цурубалкі.

КИВАТЬСЯ, шалтацца.

КИРПИЧ м. сыры, ня выпалень; лімпач.

КЛАДБИЩЕ, покут (Смл.).

КЛОКОТ м. глюкат, глюкоча.

КОВЫЛЯТЬ, клыбаць.

КОЛОТЬ дрэва па слаінах; ляшчыць.

КОЛѢНО, кляга.

КОПІЕ, дарда. Сьвяты Юры цмока дардой коле (з пад Старынак).

КОСМЫ, патлы, патлаць, разпатланы.

КОСТЫЛЯТЬ, кляўшыць.

КРАСНАЯ СТРОКА, уступ. Пачні пісаць з уступу.

КРАСОТЫ, прыгасьці.

КРОШИТЬ, шаткаваць, гаворыцца аб крышэньні капусты.

КРЮК м. на якім віюць вяроўкі: віец, війцы.

КУТАТЬ, куклаць, куклацца.

ЛАЙКА, сабачая скура, вырабленая на мякка; хоз, хазовы. Хазовыя рукавіцы.

ЛАЯТЬ собакой, гаўчыць.

ЛИЦЕВАЯ СТОРОНА тканіны; казовая.

ЛИЦО, постась (Смл.).

ЛОПАЕТСЯ, покаецца, покае, покча, покнуць. Ляціць кухаль (граната), ляціць ды сіпіць; як покнець! — Яська і акачурыўся.

МЕЛЬНИЦА, жарнарня, гаворыцца аб млыне, дзе няма пітляў.

МЕРЗКІЙ, каледны, каледнік, каледніца, каледзь.

МЕТАТЬСЯ, талошыцца.

МОРОЧИТЬ, чмуціць.

МОЧЬ, здолець. Нету ўжо здольля цярпець болей. Як яму сваё гора здоліць.

МЫСЛЬ, гадка, згад. Цікавую гадку гадаў ён нам. На мой згад, трэба паслаць па доктара (Слонімск. пав.).

МЯТЬ што рукамі, менціць, мянтушыць. Стаіць ў парозе, меціць шапку.

НАГРѢВАНІЕ, сугрэў.

НАМѢРЕННО, ўзнарочна.

НАРЯЖАТЬСЯ, прыгосіцца.

НАРЯДНЫЙ, госкі.

НА СКЛОНѢ, на покаці. На покаці дня, году.

НАСѢКОМЫЯ, гмызура, гмызурка, гмыз (Пагост, Дзіс. пав.).

НАЧАЛО, усчатак.

НЕБРЕЖНО, недбала.

НЕСВОЕВРЕМЕННО, няўчасна.

НЕТОПЫР, нактыр (Відзы, Дзіс. пав.).

НЕТОЧНО, нетакна, нятокна.

ОБИНЯКИ, намёкі.

ОБМОЧИТЬ моччу, апурыць.

ОБРУБОК м. ацёпак.

ОПОРОЧИТЬ, аздаганіць, аздаганбіць.

ОПЯТЬ, сызноў, узноў.

ОРУДІЕ, зброя.

ОСВЯЩЕНІЕ, сьвяцьба.

ОЧАГ м. прыпод, прыподак.

ПАЛКА, друнка, друнок. Ідзе друнком паniраючыся; клюга, клюжка; кульба, кульбіца.

ПЕРЕВѢС, перачоп. Вазьмі на перачоп жэрдзь — лягчэй нясьці будзе.

ПЕРЕДРЯЗГИ, кавадня, каводзяцца.

ПЕРЕХВАТ, пярожаб.

ПЕРХОТЬ, кошуць.

ПРИСТРАСТЬ, прыжадзь.

ПРИСТРАСТНЫЙ, прыжадлівы.

ПРИСТРАСТІЕ, прыжадлівасьць.

ПРІОСТАНОВИТЬСЯ, прыстакнуць. Мы na-дарозе крыху прыстакнулі на папас. (Слонімск.).

ПЛОТНИК, цясьняр, цясьнярства (Слуцк. пав.).

ПОБѢГИ м. атожылкі, атожылак, атожылля.

ПОДВИГ м. спасіл, спасілаўнік; спатугa.

ПОДРАЖАНІЕ, прыпадобства, прыпадобны, прыпадобнікніца, прыпадабляцьляцца.

ПОДЧИНЯТЬСЯ, паддавацца.

ПОДЧИНЕНІЕ, падданасьць.

ПОДЧИНЕННЫЙ, падданы.

ПОЗА ж. постань.

ПОЛОЖИТЕЛЬНОСТЬ, сустатак, сустатны.

ПОРОК м. здаган.

ПОРОЧНЫЙ, здагамнны.

ПОРФИР, шарлат. Шарлат, названьне чэрвя, з якога дабывалі даўней дарагую чырвоную фарбу да афарбоўкі тканін. Гэтак сама „кармазын“, ёсьць названьне таго-ж самага чэрвя.

ПОСТЫДНО, пасаромчыва.

ПОСЯГАТЕЛЬСТВО, паязьлівасьць.

ПОСЯГНУТЬ, паязнуцца.

ПОЯС м. перазель, перазло.

ПРАВИЛЬНО, токна.

ПРЕДВАРИТЕЛЬНО, спапярэдліва.

ПРЕДЛОГ да чаго; узрок. Пад узрокам нечасу выйшаў ад іх.

ПРЕКОСЛОВИТЬ, агырацца, агырнік. Ад „гыркаць“, „гаркаць“, агрызацца.

ПРЕЛЕСТИ, прыгасьці. Прыгасьці жаночыя.

ПРЕНЕБРЕЖЕНІЕ, пагарда, пагарджаць, пагардліва.

ПРЕСЛѢДОВАНІЕ, напасьць, напаставаць, напастоўнік (Ваўкавыск).

ПРЕСЛѢДОВАНІЕ, пасіга.

ПРЕСМЫКАТЬСЯ, плыжыцца.

ПРИЗРАК м. прымаромка.

ПРИСУТСТВУЮЩІЙ, тулічны.

ПРИЧАЛИТЬ, прыгардать (Бешанковічы).

ПРОЕМ м. крошчалга, крошчалка.

ПРОФИЛЬ, узгол, узголам, наўзгол. Я толькі наўзгол бачыў яго, знача — ў профіль.

ПРОХОД ЗАДНІЙ, кезаўка.

ПРѢЕТ, ўрэе; разаўрэць.

ПРЯ, ПРЕНІЕ, супор, супры. На супры пайшлі.

ПРАЗДНО, сулезна.

РАЗБОЛТАТЬ, разбазыкаць.

РАЗБУХНУТЬ, разбуцнуць, разбуцнець.

РАЗСЛАБИТЬ ад гарачыні, размарыць.

РАСКИСНУТЬ, разбузнець.

РАСХОДИТЬСЯ, разбазырыцца.

РАЗВАЛИНЫ, струшні.

РУБЕЦ, ад загоенай раны; сувор.

РЫЗНИЦА, сакліца, сакніца.

РЫЗНИЧНЫЙ, сакляр. Гэта манастырскі сакляр пайшоў (Магілёў).

РѢЧЬ, узмоўка. Аб воўку узмоўка, а воўк тут.

СГОВОР м. зьвячаваньне, зьвячавацца. Яны ужо зьвячаваліся з сабой, гавораць аб жаніху і маладой (з пад Друі), а такжа аб тых, якія змовіліся і спрысягнуліся.

СДАВИТЬ, сашчаміць.

СКЛОН м. покат. На покаце дня, году, жыцьця.

СКОРНЯК м. кушнер. Адносіцца да скуральнікаў, якія перашываюць касматую скуру.

СКОТИНА, стайчына, статак.

СКОТОПРОМЫШЛЕННИК, сярмяк. Сярмякі прыехалі статак купляць (Смл.).

СКОЧИТЬ, гапануць, гапанцы, гопаць.

СКУЛЫ на абліччы; шчэпеты, шчапято.

СМОЛКНУТЬ, згунуць. Згунулі песьні.

СМОРОЗИТЬ, сказаць недарэчнасьць; схлызіць.

СНОВАТЬСЯ, сёхтацца; сёхтаць носам, сморгаць.

СОБАКА м. цюнь, цюнька, цюцюк, цюцька, але побач з гэтым чуваць: чунька, чуцька, чунюк, чуня, чунец, шчунька, шчунюк, шчунь, шчунец. Першая і другая формы паўсюдныя, а асабліва мяшаньне „чунька“ і „цюнька“ чуваць на поўначы, зкуль і апошняя форма.

СОКОТАТЬ, сактаць, сокча.

СОКРОВИЩНИЦА, скарбніца.

СОРЕВНОВАНІЕ, сугон, суганяцца.

СПЕРВА, спяршатку.

СРОВНЯ, сураўні.

СТВОЛКА тканіны, радно. У адно радно, ў два радны.

СТРАСТЬ, ягласьць (Смл.).

СТРЕМЛЕНІЕ, гон.

СТРЕМИТЕЛЬНО, гонка.

СТРЯПАТЬ, хоўдаць, ухоўдацца, хоўда, стряпуха.

СУМЕРКИ, пяроцемкі.

СУПРУЖЕСТВО, жанімства.

СУПРУГ, жанім, але: жана, жонка.

СУТКИ, удні (Смл.). Цэлыя удні бадзяўся. Дзень і ноч становяць удні.

СУТУЛОВАТЫЙ, суглобы, суглоб, суглоба (Смл.).

СУЧЬЯ, какаты, какацісты. Верба какацістая.

СХИМНИК, аскітнік (Смл.).

СѢМЯДОЛЯ, глузно, глузок, адно-двоглузныя расьціны.

ТВЕРДѢТЬ, ЗАСЫХАТЬ; скорбнуць.

ТОЛПА, галда.

ТОПЬ, твань. Гэтае слова мае свой адценак, якога мне ўлавіць не удалося. Здаецца, што гэта будзе азначаць водную глыбіню, пактрытую зьверху слоем пераплёўшыхся расьцін і бузы.

ТОРОПИТЬ, туртаць.

ТОЧНО, токна.

ТЩАТЕЛЬНО, старэнна.

УВЯЗАТЬСЯ у што, ўбарсацца, борснуцца.

УДАРИТЬ чым мяккім; кумякнуць, кумяк, кумякнуцца.

УДОСТОВѢРЕНІЕ, уверагодненьне, верагодчы ліст.

УЛЫБАТЬСЯ, ашчыляцца (Вітаб.).

УЛЫБКА, пошчылка.

УМЫШЛЕННО, сызнарочна.

УПРАЗДНИТЬ, скасаваць.

УПРЯМИТЬСЯ, капырзіцца, капырзьлівы.

УРОЧИЩЕ, гамонішча (Ром. V, 204).

УТРОБА, ятро.

УЧЕНИК м. навучань (Смл.).

УЧИТЕЛЬ м. вукар (Магіл.).

ФОН м. тло. Тло вульля, дно. Тляннік, поўны вулей, у якім соты дацягнуты да самага дна.

ХВОРОСТНИК м. поцяпнік (Смл.).

ХИЛЫЙ, кепы (Смл.).

ХИЛѢТЬ, кепснуць.

ХЛОПНУТЬ, ляпнуць, ляснуць.

ХМУРИТЬ, супіць.

ХРУСТѢТЬ, храбастаць. Ажно твае косьці храбснуць.

ХРЯСТ, труск, труснула, трушчыць.

ХУТОРСКОЙ, сялібарскі.

ХУТОР, сяліцьба, сяліба.

ХУТОРЯНИН, сялібнік.

ЦЫРКУЛЬ, рогіль, роглік, рагляваць.

ЦѢЛОМУДРІЕ, чыстасьць.

ЧАРОДѢЙ, кудар.

ЧМЕЛЬ, шумель, шумялі.

ЧОРТ м. шчылікун (Смл.) шат.

ЧУВСТВИТЕЛЬНОСТЬ, чуйкасьць. Палена — рэч ня чуйкая.

ШАЛИТЬ, кудашыцца.

ШАПКА, кучма. Кучма соболія, на ней запона золотая (Са старых актаў).

ШАРАХНУТЬ, тарахнуць.

ШНУРКИ да чаравік; забарскі.

ШНУРОВАТЬ, барсаць.

ШТРИХОВАТЬ, крэмзаць, крымсаць.

ШТРИХОВКА, крысмоўка.

ШТРИХ м. крыс, крыса, крыска.

ШУСТРЫЙ, зьвітны, зьвіснасьць.