Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Л/Цалкам
← К | Л (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
М → |
Л.
ЛАБАЗ м. мучная і крупяная крама; крама дзе прадаюць емінныя тавары; ятка, ятковы, ятковец, ятны.
ЛАБИРИНТ м. грэцк. заблутаныя ходы, дарожкі, пераходы, мейсца адкуль трудна выйсьці; лабірынт.
ЛАБОРАТОРІЯ ж. лац. працоўня для хімічных работ; лабораторія.
ЛАВА ж. рожная мяшаніна растопленых горна-камянных парод, якая выцякае з агнепыхлівых гор; лавіца.
ЛАВА ж. лава, лаўка; тоўстая шырокая дашка ўздож сьцяны да седзіва.
ЛАВИРОВАТЬ, ісьці пад парусамі супроць ветру; лавіраваць.
ЛАВКА ж. крама, крамнік, крамны.
ЛАВРА ж. вялікі многалюдны манастыр.
ЛАВР м. дрэўца Laurus; бабковец, ляўр.
ЛАГЕР м. ням. вайсковы стан, табар.
ЛАГОВКА ж. дуплянка з дном, верхам і ручкай; ражка.
ЛАДОН, пахучы карэнь які ўжываюць да кадзіла; ладан, цімьян.
ЛАДОНКА ж. мяшэчак з-ладанам ці якой колечы сьвятасьцю ношаны на шыі; кудменчык.
ЛАДОНЬ ж. унутрамная старана рукі, якая зьвернута „да лона“, грудзей; далоня, далонны. У нас гаворыцца: ладкі біць, але гэта не ад далоней паходзіць, а ад „лад“, тэмпо; ладкі выбіваюць пад скокі, песьні, рэцытацію.
ЛАДЬЯ ж. вялікая лодка; лодзь, ладзявы.
ЛАЗАРЕТ м. (ад св. Лазара), лячомніца, шпіталь; лазарэт.
ЛАЗЕЙКА ж. дзіра, мейсца для пералазу; пералаз.
ЛАЗУРЬ, сьветла-сіняя барва; блакіт, блакітны.
ЛАЗУТЧИК м. той хто сочыць, шпігуе; зьвед, зьведчык, вызьведчык; асочнік.
ЛАЙ сабачы крык, брэх, брэхат, брахня; зьвяга, зьвягаць, дзяўкаць.
ЛАЙКА, мяккога вырабу сабачая скура.
ЛАКЕЙ м. фр. слугар, паслугач пры стале; стольчы.
ЛАКИРОВАТЬ што, пакрываць лякам, прыдаваць полыск; лякіраваць, лякіроўнік, лякір.
ЛАКМУС м. фарба расьцінная якая чырванее ад кіслацяў; лакмус, лякмусовы.
ЛАКОМЫЙ, ласы, ласунок, ласун, ласік, ласунак, ласаваць; лакаткі, лакатнік.
ЛАКОНИЗМ, м. кароткі і моцны выслоў; ляканізм, ляканічны.
ЛАКРЫЦА ж. расьціна Glicyrthira glabra; люкрэція.
ЛАМПА ж. ням. лянпа, лянповы, лянпка.
ЛАМПАС м. ням. шырокая нашыўка другога колеру на нагавіцы; нашытні.
ЛАНДЫШ м. расьціна Сonvallaria majalis; краспак; цімьян; тымянка?
ЛАНИТА ж. шчака, скронь.
ЛАНЦЕТ м. тонкі абастаронна востры ножык; лянцэт.
ЛАПА ж. ступня з пальцамі ў чатыраногіх і птушак; лапа, лапка, лапыры, лапырысты, лапыр.
ЛАПОТЬ м. кароткі абутак на нагу да шчыкалатак, бываюць робленыя з лазовай або ліповай кары „лута“ — лапаць: падношаны і зношаны лапаць — атопак; робляныя з тоўстага скурата — пасталы; з кажуха, поўсьцю ў сярэдзіну капсьні — копсьці; з пяньковых вяровачак — курпы, курплі; падшытыя скурай лутовыя ці іншыя лапці — лабакі; робленыя з пруцьця, „батаўя“ — баталы; баталы робяцца даволі глыбокія, вышэй шчыкалаткі; лутовыя лапці якія нямаюць падэшвы — каверзьні. Лапаць знай лапця, а бот бота. Блутае, бытцам кашу ў лапці абувае. Не злутаўшы лык, не пляці лапцяў.
ЛАПТА ж. вясельца якім бьюць па кочаўцы і сама гулня; пераймень, пераймо.
ЛАПША ж. крышаная цеста на страву доўгімі рэзкамі; макарон; разанцы.
ЛАРЬ м. скрыня, скрынка, скрыначка; калі акаваная залезам — каўчаг.
ЛАРЕЦ м. коўчык; шкатула; шкатулка.
ЛАСКАТЬ каго, абходзіцца з кім ветліва, выказываць сардэчны спогад, прыхільнасьць, мілаваць; песьціць, кукобіць, кунежыць, галубіць, гласьціць, ласьціць.
ЛАСКАТЬСЯ, каму каля каго; ласціцца, ласьціць, песьціцца, кунежыцца, галубіцца.
ЛАСКАНІЕ ср. пешчаньне, кунежаньне, кукобленьне, галубленьне; гласьціцца.
ЛАСКАТЕЛЬНЫЙ, гласьлівы, кунежлівы, кукоблівы, песьцьлівы.
ЛАСКОВЫЙ, ветлівы, прыхільны.
ЛАСТОЧКА ж. пташка Hirundo; ластка, ластавіца, ласьвіца, ластаўка. Голуб і ластаўка Божыя птушкі. Хто зрые гняздо ластаўкі ў таго будзе рабацьцё на твары. То не ластавіца палётуе, наша гаспадынька паходжуе. Ранная ласьвіца, Божы пасол.
ЛАТУНЬ ж. жоўтая медзь, мяшаніна медзі з цынай; мосяж, масяжовы.
ЛАТЫ ж. мн. мэталічная, зазвычай сталёвая вопратка; броня. Суцэльна каваная броня — панцыр; сталёвая сетка кашуляй — кальчуга; са сталёвых бляшак луской нашытых на скуру — куян, куяк; з дрэўляных дручкоў круг стану і з каваным наплечнікам — калантыр, калантач, калатыр.
ЛАТЫНЬ ж. лацінская мова і граматнасьць; лаціна, лацінчына.
ЛАФА ж. удача, шчасьце; лахва.
ЛАФЕТ м. гарматны паставец.
ЛАЦКАН м. ням. адвароты на грудзях ў дубальтоўнай вопратцы, закарвашы. Закарвашы грудныя і рукаўныя калі рукавы адагнутыя маюць канцы. Наш паніч заўсёды носіць кветку ў закарвашы.
ЛАЧУГА, ЛАЧУЖКА ж. чуваш. халужка. Жыў ён у ліхой халужцы, на канцы вёскі. Стаіць сабе халужка на курыннай ножцы (Саколка).
ЛАЯТЬ, крычаць як сабака; гаўкаць, дзяўкаць; брахаць, брэша, брэх, брэхча, брахтун, брахун, брахунец, брахлівы; зьвягаць, зьвягае, зьвягча. Дзяўкаць, адпавядае рас. „тявкать“. А сучачка дзяў, дзяў! Воўк сабакі не баіцца, ды зьвягі ня любіць. Брэша як сабака. Брахлівага сабакі ніхто не баіцца.
ЛГАТЬ каму што, ілгаць, хлусіць, маніць, клюдзіць. Ілгаць, гаварыць няпраўду, сьвядома перакручаць праўду. Хлусіць, маніць, лгаць жартуючы, насьміхаючыся, выдумляючы няпраўду цікавую, або забаўную; памыляць каго колечы маной. Мана, безпадстаўная няпраўда, лганьнё, чыста здуманае здарэньне, фантазія. Клюдзіць, крывіць выкручацца няпраўдай, мыляючы слухача фальшывымі або падтасаванымі даннымі; гавораць аб заблутанным зайчым тропе „наклюджана“, „наклюджаны сьлед“, зблутаны. Ужываецца такжа ў значэньні крывадушыць. Клюдзіць дзеўка, праўды ня кажа.
ЛЕБЕДА ж. расьціна Atriplex; лабада, лабадоўнік, лабоднік.
ЛЕБЕДЬ м. водны птах Cygnus; лебядзь, лебядзёк, лябедзька, м.; лябёдка ж., лебядзіны. Архаічн.: лабудзь.
ЛЕБЕЗИТЬ, падлазіць, лашчыцца; пахлебаваць, пахлебнік, пахлебчык; маслыжыць, хлусьціцца, хлусьцень, хлусьва.
ЛЕВІАѲАН м. црк. мітычная рыба; левіятан.
ЛЕВ м. ЛЬВИЦА ж. зьвер Felis leo; леў м. львіца ж. львіны.
ЛЕВШАК ж. манькут, ляўша.
ЛЕГАЛЬНЫЙ лац. праўны, прававіты.
ЛЕГАТ м. лац. пасол.
ЛЕНЕНДА ж. лац. перасказ аб даўным здарэньні; пагудка, багудка, показка. Апошняе, показка, апавяданьне з маральным вывадам.
ЛЕГІОН м. лац. у стараветным лацінскім ліку — сто тысяч, а часам і мільён — цьма; сабраньне вайсковых — полк.
ЛЕГИТИМИЗМ м. лац. дынастызм, радаводзтва. Тэрыторыяльныя прэтэнсіі дзяржаў на аснове дынастычных правоў.
ЛЕГКІЙ агульн. слав. лёгкі, лёгкасьць, лёганькі, легкаваты, легката, лягчэць. У значэньні лёгкага выпаўненьня: лацьва, лацьвей. Лацьвей яму чым мне гэта рабіць. Лацьва табе казаць гэта.
ЛЕГКОВѢРНЫЙ, лацьваверны, лацьвавернасьць.
ЛЕГКОМЫСЛЕННЫЙ, лёгкадумлівы, нябачлівы.
ЛЕГЧАТЬ, валошыць, выкладаць; аб птушках — каплуніць.
ЛЁД м. мёрзлая вада; лёд, лядавы, ледзянець, лядавіты, лядзянка, ледзіна.
ЛЕДЕНЕЦ м. цукерак з топленага цукру; лядунец, лядунцы.
ЛЕДНИК м. склеп з лёдам; лядоўня, лядавенька.
ЛЕДОКОЛ м. ледалом.
ЛЕДЕНѢТЬ, ледавець.
ЛЕЖАТЬ агульн. слав. ляжаць, ляжаньне; лягаць, лягай зн. лажыся; ляжачы, ляжак, лежлівы, лежань, лежабок.
ЛЕЗВЕЕ, ЛЕЗВІЕ, вострыва нажа; лязо, лязовы; лязаваць, вастрыць на рэмяню.
ЛЕЙБ ням. тэрмін да адзначаньня прыналежнасьці да асобы пануючага: лейб-гвардзія, лейб-гусары, лейб-медык і інш.
ЛЕЙТЕНАНТ м. ням. другі афіцэрскі чын, роўны капітану.
ЛЕКАЛО ср. вырэзка для зьнешніх абрысаў рэчы; крывая лінейка для крывалінейнага крэсьленьня; пастатка, пастак. Вырэж сабе постатку нагі да крэсла з ценкай дашчэчкі. Сталярскія пастакі.
ЛЕКАРЬ м. першая вучоная ступеня якую атрымліваюць у Расіі студэнты мэдычнага інстытуту, другая — доктар мэдыцыны. У нас лекарам называюць ўсякага доктара, які „лечыць“.
ЛЕКАРСТВО ср. усякае знадабьбе якое служыць да лячэньня; лякарства. Архаічн. і народн. зельле.
ЛЕКСИКОН м. слоўнік.
ЛЕКТОР м. фр. той хто чытае лекціі; лектар.
ЛЕЛЕЯТЬ каго, пелягаваць.
ЛЕМЕХ м. сашнік; лемеш, лемяшы.
ЛЕН м. ням. князства незалежнае уходзячае ў склад дзяржавы на вядомых варунках; лен, ленны, леннае права.
ЛЕНТА ж. тасемка; стуга, стужка, стужачка, стужкавісты.
ЛЕН м. расьціна Linum utitatissimum; лён, лянок, лёнчык, ільны, ільняны.
ЛЕОПАРД м. зьвер Felis pardus; леапард.
ЛЕПЕСТОК м. лісьцік кветкі; пялюсток, пялюстковы.
ЛЕПЕТАТЬ што, гаварыць па дзіцячаму; ' зюкаць, зюзюкаць; аб узрослых якія не выразна гавораць са страху ці іншых прычын; бэнькаць, бэнькае; лапатаць, лапоча, лапатун.
ЛЕПЕТ дзіцячы; зюзюканьне.
ЛЕПЕТУН аб дзіцяці; зюзюкала, зюзюлёк; аб узрослых, лапатун.
ЛЕПЕТУХ м. тэхн. прылада пры кошы над жарнаком у млыне; лапацень. Лапоча як лапацень у млыне.
ЛЕПЁШКА ж. плосмы кружок з цеста; блінец, блінок, блінчык; блін з маслам — кныш; прэсны блінец, посны, з вады і мукі — какора; злепачак лякарства — пігулка, камолка.
ЛЕПТА ж. жыд. старажыдоўская дробная манэта, лепта, шэляг.
ЛЕСТЬ ж. пахлебства, пахлебнік, пахлебца, пахлебляць. Пахлебствам бярэ. Гэта пахлябляе мне: лёстка, лёстачкі. Лёстачкамі душу выма.
ЛЕСТНЫЙ, пахлебны, лёстны. Лёстнае слова, што туман у вочы.
ЛЕСТЕЦ, ЛЬСТЕЦ, пахлебчык, пахлебнік, лёстнік—ніца,
ЛЕТАРГІЯ ж. сонная хвароба, доўгае абміраньне; апомерць. Мая сястра ляжала два тыдні ў апомерці.
ЛЕТАТЬ агульн. слав. лётаць, лётае, ляцець, лётаньне, лёт, лётка, лётны, лёцік.
ЛЕТАТЕЛЬ, лятун, лятунец, палятун, палятуха.
ЛЕТУЧЕСТЬ, ласьцівасьць лёгка вытыхаючага; лёткасьць. Лёткая мазь.
ЛЕТУЧКА ж. спавестка раздаваная на вуліцах; лятучка.
ЛЕТУЧАЯ МЫШЬ, кажан.
ЛЖЕСВИДѢТЕЛЬ, крывасьветнік, крывасьветчыць.
ЛЖЕЦ, ілгун, лгач, лыгмар.
ЛИБО, або, леда, ледаяк, ледахто, ледадзе; абыдзе, абыкалі, абыкуды, абыхто, абыяк, абышто; люба.
Люба Ціхоня ўтапіся, |
ЛИБЕРАЛ м. фр. палітычны вольнадумец.
ЛИБИЛО ср. прынада для ракаў; прынутка. Ў мой час рыбакі нуцілі ракі.
ЛИБРЕТО ср. нескл. італьян., скарот зьместу опэры балету.
ЛИВЕНЬ, улеўны дождж; улева, хляба, плюхаць.
ЛИВЕР м. ням. каўбаса з мясных пацяробкаў, драмезіва, драмязы; драмязоўка, вантробная, вантрабянка. Назоў гэтай каўбасы, драмезаўка, запісаны ад плытнікаў спад Вяліжа.
ЛИВРЕЯ ж. фр. вопратка слугара, прыстольніка; лібэрыя, барва.
ЛИГА ж. фр. лучнасьць.
ЛИГАТУРА ж. мяшаніна мэталяў; сколікасьць дамешкі другіх мэталяў да золата; лігатура. У серабрэ 84-й пробы 12 часьцей лігатуры.
ЛИГОМИНА ж. фр.; лагодункі.
ЛИДІЙСКІЙ КАМЕНЬ, пробны камень.
ЛИЗАТЬ аг. слав. лізаць, лізаньне, лізун, лізунок; лізунец, эпітэт языка, язык.
ЛИКВИДАЦІЯ, ж. фр., квітація, квітунак, квітаваць. Сквітаваў я сваю гаспадарку. Сквітавалі ўжо купцы свой тартак.
ЛИКЕР м. фр. густа-салодкая гарэлка; лікер. Гарэлку разрожнююць так: ташчанка, чыстая, нісчымная гарэлка; карэнаўка, запраўляная каранямі, але горкая; салодаўка, мядоўка, салодкая гарэлка.
ЛИКОВАТЬ, весяліцца.
ЛИК м. аблічча, твар. Добры с твару ды душа татара. Хорошы абліччам. З упуду на ім аблічча няма.
ЛИЛОВЫЙ колер. лільёвы.
ЛИМАН м. укр. суток ракі; рыга.
ЛИМОН плод дрэва Citrus medica; цытрына, цытрыновы.
ЛИМОНАД м. вада з цытрыновым сокам; ліманада; фруктоўка.
ЛИМФА ж. лац. белая кроў, малачко з якога творыцца кроў; пасака.
ЛИМФАТИЧЕСКІЯ СОСУДЫ, пасачныя начыньні.
ЛИНГВИСТИКА ж. лац. моваведаньне.
ЛИНІЯ ж., лінія, лінаваць, лінаваны; лінар—рка, дашчэчка да лінаваньня.
ЛИНЕЙНАЯ мера, паўздоўжная.
ЛИНЯТЬ, траціць валасы або пёры на зьмену новых; ліняць, лінявы, ліняе.
ЛИНЯТЬ аб барве, колеры; блекнуць, блеклы; сьвянуць, сьвяны. Пасьвялі вочкі, паблеклі шчочкі. Сіняя фарба сьвяне ад сонца.
ЛИПА ж. дрэва Tilia; ліпа, ліповы.
ЛИПНУТЬ, клеіцца; ліпнуць, ліпне, ліпкі.
ЛИРИЧЕСКІЙ аб паэзіі, паэзія у якой пераважае пачуцьцё пад дзействам, не эпічная паэзія; лірычны.
ЛИСА ж. зьвярок Canis vulpis; ліс, лісіца, лісі; лісіцца прыкідацца добрым хітруючы, прыміляцца.
ЛИСТ м. зелень на дрэвах і травах, акром пнішча і сьцібла; лісьць, лісьцясты, лісцьцё, лісьцяваты.
ЛИСТВЕННЫЙ, лісьцясты, лісьцёўнік.
ЛИСТВА, лісцьцё.
ЛИСТВЕННИЦА, хвоя, хвойка, хваёвы.
ЛИСТ мера, аркуш. Аркуш паперы, бляхі, шкла.
ЛИТАВРА ж. адмена бубна; мядзяны кацёл паўклубам, абцягнены скурай; літаўра, таламбас.
ЛИТЕЙНЫЙ, лівецкі, лівец; літнік, хто адлівае з мэталю.
ЛИТЕРА ж. пісарскі і друкарскі знак з альфабату; літара, літарны.
ЛИТЕРАТУРА ж. лац. пісьменніцтва, пісьменнік, пісьменніцкі.
ЛИТІЯ ж. црк. маленьне за памершых; ліція.
ЛИТОГРАФІЯ ж. літаграфія, літаграфічны, літаграфаваць, літаграф.
ЛИТОНЬЯ ж. трэцьці жалудак у жвуноў; кнігі.
ЛИТЬ агульн. слав. ліць, літы, ліцца, ліцьцё, літны.
ЛИФ м. фр. станік.
ЛИХОИМСТВО, хабарніцтва, падкупнасьць.
ЛИХОРАДКА ж. лёгкае агульнае запаленьне крыві; трасавіца, трасца; скалодаўка; скалодзіць. Адна з дванадцаці сясьцёр-хвароб упамінаных у замаўляньнях: — трасавіца, агнявіца, зябавіца, гнятавіца, кархавіца, глухавіца, ламавіца, пухлявіца, жаўтавіца, старгавіца, глядавіца, нявідуха.
ЛИЦЕ, ЛИЦО, пярэдняя часьць галавы чалавека; твар, тварок, тварны; аблічча; у значэньні асобнага чалавека, асоба; лепшая пярэдняя старана якой рэчы: від, выгляд. На від сукно нішто сабе. Пагардліва: морда, музро; жартліва: мордка, мордачка.
ЛИЦЕВОЙ, аб чалавечым абліччы, аблічны; аб паказнай добрай старане рэчы, аказная, відавая. У гэтай рэчы іншая ніцавая, а іншая відавая старана.
ЛИЦЕВАТЬ што, вывяртаць вопратку ніцай стараной наверх; ніцаваць, пераніцовываць, ніцоўка.
ЛИЧНЫИ, да асобы да асобнага чалавека датычны; асабісты.
ЛИЧНО, асабіста.
ЛИЧНОСТЬ, асабістасьць, асоба.
ЛИЧИНКА ж. каўшак жамяры; каўшак, каўшанка. Першая постаць яйко, другая — вусеніца або чарвяк, трэйцяя — каўшак, чацьвёртая — матыль.
ЛИЦЕДѢЙСТВІЕ ср. выступленьне пад маскай „личиной“, прыймаючы на сябе, чужы від, падобьбе; прадстаўляць каго на сцэне; відачын, відачынства, відачыннасьць, відачынны.
ЛИЦЕМѢРИТЬ, быць двулічным, аблыжным і ўдаваць сваім зьнешнім відам ня тое што ёсьць; аблуджываць, аблуда, аблуднік.
ЛИЦЕОЧЕРТАНІЕ ср. нарыс падабізны асобы; абрысоўка асобы.
ЛИЦЕПРІЯТІЕ ср. староннасьць, прыстароннасьць.
ЛИЦЕТВОРИТЬ што, уасабляць, уасобленьне.
ЛИЧИНА, накладное на аблічча выабражэньне; маска, маскавацца; машкара.
ЛИЦЕЙ м. фр. высшая вучомная установа; ліцэй.
ЛИЦЕМѢР, аблуднік, аблудлівец.
ЛИШАЙ м. ням. расьціна ніжэйшага парадку, блізкая да імхоў, лішаёў; шалуднікі; наскурная хвароба, адмена высыпкі з выразным абмежаньнем, кругі, шалуды, пархі. Назовы паводле адмен хваробы: кругі сухія; мокрыя і гнойныя — пархі; сьвярбучыя і якія лушчацца — шалуды.
ЛИШАТЬ каго чаго-колечы; адбіраць, пазбаўляць каго чаго колечы; пазбаўляць, пазбавіць, пазбаўлены.
ЛИШЕНІЕ ср. пазбаўленьне, пазбаўнік—ніца; у значэньні беднасьці, напасьцяў, недастаткі, напасьці.
ЛИШИТЬСЯ, вызбыцца, пазбыцца, вызуцца.
ЛИШНІЙ, лішні, лішнік, лішніца.
ЛИШЬ прысл. ледзь, толькі. Толькі прышоў дый за стол. Ледзь толькі заўважыў. Ледзь толькі уцёк.
ЛІАНА ж. гішп. вялікая сямья расьцін гарачых краёў; апавойнік.
ЛОБЗАТЬ, ЛОБЫЗАТЬ каго, цалаваць, цалунак, цалаваньне.
ЛОБ м. аг. слав. лоб, лобны, лабок, лобік; лабаты, бязрогі; які мае выступ у бок; лабыр, выступ на раўніне ці на рэчы; лабырыцца, глядзець зпадлобьбя; лабатка, кветка не бахматая, ня поўнага квету; гвозьдзікі бываюць поўныя і лабатыя, гэтак сама многа іншых кветак.
ЛОВИТЬ агульн. слав. лавіць, лавіцца, лоўля; лавец, той хто займаецца лоўляй, паляваньнем; ловы, час, працэс лаўленьня; лавушка, прылада да лаўленьня малых стварэньняў — пастка, пасадка; лоўчы празначаны для ловаў; лавечыць, займацца ловамі.
ЛОВКІЙ аб чалавеку, хвацкі, хупавы, зручны.
ЛОГИКА ж. грэцк. навука праўднага, здаровага думаньня; лёгіка, лёгічны.
ЛОГ м шырокая нізіна; лог, лагчына, лагчавіна.
ЛОГОВИЩЕ, лежа, пасьцель зьвера; лагво, мярлог.
ЛОДАР м. ням. лотр, латраваць; разбойнік; галцяй,
ЛОДКА ж. лодка, лодзь; човен, чаўнок, высечаны з аднаго пня, без латаў, або зьбіты з дасок; высечаны карытам з двумя латамі на баках — дуб, дубіца, камяга.
ЛОДОЧНИК м. той хто кіруе, павозіць чаўном; вясляр, вясьлярнік, вясьлярскі, вясьлярства.
ЛОЖИТЬСЯ, лягаць, лягае, лягай, ляжаць; класьціся, кладзецца, кладоўсь, кладовіцца.
ЛОЖКА, прылада есьці рэдкія стравы; лыжка, лыжачка; лыжніца, лыжнік, павеска на сьцяну палічкай да затыканьня у ім лыжак; стругалыжнік, хто выстругае лыжкі.
ЛОЖНЫЙ, няпраўдны, фальшывы, лжывы.
ЛОЖЬ, няпраўда, лжа, фальш.
ЛОЗУНГ м. вайск. ням. умоўнае слова да апазнаньня вартай сваіх у вайсковым абозе; покліч.
ЛОКАЛЬНЫЙ лац. мясцовы.
ЛОКОМОБИЛЬ аб машыне, паравік.
ЛОКОМОТИВ м. фр. паравоз, цягнік. Памылкова часам пішуць цягнік у значэньні цэлага зял. дарожнага поезду, гэтае найме абазначае толькі машыну якая „цягне“.
ЛОКОН м. ням. закручанае пасмо валасоў; павітка; сукраць, ад сучыцца, зьвівацца; завіток.
ЛОКОТЬ м. агульн. слав. локаць, локці, лакцяваты. Лакцявая косьць: жбіца; само вострыва локця — жбік.
ЛОМАТЬ агульн. слав. ламаць, ламацца, ломкі, ламлівы, ломіцца; ламанік; ламанец, адломак чаго колечы; храпаць. Пахрапаў услончык, стол.
ЛОМКІЙ, ламучы, ломкі; храпкі; крохкі.
ЛОМОВИК м. вазец цяжкіх рэчаў; панараднік.
ЛОМАНЬ, збор паламанага; ламацьцё; ахрапья, гаворыцца аб наламаных расьцінах.
ЛОМОТА ж. тупая боль у касьцёх; ламота.
ЛОМОТЬ, адломак чаго; ламанік, ламанец. Расійцы „ломоть“ кажуць і на адрэзак хлеба, фрукта; па нашаму гэта будзе: ськібень, ськіба, ськібка; луста, лустка, лусьцік; скрыль, скрылёк.
ЛОМТИК, скрылёк, лусьцік.
ЛОМТЕВОЙ, луставы, скрылявы.
ЛОМТИТЬ што, лустаць, скрыляць.
ЛОМБАРД м. чуж. пазычковая установа, дзе выдаюцца грошы пад заклад рэчаў; закладніца. Так гэта установа названа і ў некатарых старадаўных дакумантах.
ЛОМКА, аб хваробе, ламота; аб ламаньні рэчаў — ламежа.
ЛОМАТЬСЯ, выкрыўляцца, капрысіць; качапэрыцца, карэдзіцца.
ЛОПАСТЬ ж. шырокі і плосьмы канец; ніжняя часьць лапаты, вясла; лаптыр, лаптырок; лапатка; пелюсьць.
ЛОПАТА ж. лапата, лапатка — тачка, лапатня, лапацень, лаптыр.
ЛОПОСТЬ, гл. „Лопасть“.
ЛОРНЕТ м. фр. глядзельнае шкелка ў аправе; лёрнэтка, лёрнэт.
ЛОСКУТ м. адрывак, адрэзак тканіны, скуры; скумат—ты, скуматок, скумацьцё; лахман, лахманы, лохмы, лахмацьцё; матуз, матузьзё; дзярмо, дзярмацьцё; дросткі, які лёгка дзярэцца; дранцё, абдзіркі абноскі; драхво, драхло, гнільлё, падзертыя і збуцьвеўшыя рэшткі вопратак.
ЛОСКУТНИК м. хто таргуе скумацьцём; скуматнік, лахмытнік, рызьнік.
ЛОСК м. блеск, гладкасьць на рэчах; полыск, палыскуе, палыскаваць, палыскоўны; лосы, гладкі і палыскоўны; ласа гладкі паяс на вадзе; полысь на вадзе, гладкасьць, рас.: „гладь“.
ЛОСНИТЬСЯ, палыскуе; сьлібіць, гаворыцца аб полыску расы калі глядзець пад сонца. Сьлібіць расой дзядовы сад; ільсьніць—цца; лышчыць.
ЛОТОРЕЯ ж. фр. розыгрыш.
ЛОХАНЬ ж. абручная судзіна з вушамі да мыцьця бялізны; балея, балейка; чаўхра, чаўхірка.
ЛОЦМАН м. кіраўнік вадаплава; корнік, аснач. Аснач, ад „аснада“ — прылады вадаплаўскіе, выражае паняцьце літэральна капітана.
ЛОШАДЬ, конь, конскі, канёк, каняга; канавод, той хто водзіць, пасе і гадуе коней.
ЛОЩЕНІЕ, лышчаваньне, лышчыць.
ЛОЯЛЬНЫЙ фр. пакорны, пакорлівы.
ЛУБОК м. вытвар народнага мастацтва, рынковае мастацтва; малёк, мальковы. Мальковыя абразкі. Не абразы, а малькі прадае.
ЛУГ м. лог, нізіна празначаная на пашу, радзей пожні; луг, лугі, лугавы, лужок, лугавіна; луг пад сенажаць: сенажаць, пожня; лука.
ЛУГОВОДСТВО, сенажатніцтва, сенажатніцкі, сенажатнік.
ЛУДИТЬ што, пакрываць пабелай, растопленай цынай (ня волавам, Plumbum); пабяляць, пабела.
ЛУКОШКО ср. лубка, лубачка.
ЛУКОМОРЬЕ ср. атока.
ЛУКАВИТЬ, хадзіць крывымі выгібамі, паступаць няшчыра; крывадушыць, хітрыць.
ЛУК м. расьціна Allium сера; цыбуля, цыбульны.
Танцавала рыба з ракам, Пашла Юля па цыбулю, |
ЛУКОВИЦА, цыбулька, цыбулясты.
ЛУНА ж. нанебнае цела, спадарожнік зямлі; месік, месяц; княжыч; кругавы аварот месяца наўкол зямлі адбываецца ў 29 дзён, 12 гадзін, 44 м., 3 сэк.; за гэты час месяц мае 4 зьмены: маладзік, сход, поўня, ветах. Па нашаму луна, сьвяны белы посьвет, поблеск; лунее, бялее; лунь беламалочнае сьвятло.
ЛУНАТИК м. чалавек хворы, які будучы ў сьне ходзіць; люнатык, памесяўнік.
ЛУПА ж. фр. павялічаючае шкло ў аправе; люпа.
ЛУЧШІЙ, лепшы, лепшаць.
ЛУЧШЕ, лепш, лепей; валей. Валей бы ты на сьвет не радзіўся. Валей я чым ты. Па гэтай клухие валей пайду, чым паеду. Клухта, разьмяшаная гразь; ліпкая плыўкая, гразявая каша; у пераносным значэньні „каша“, — брудная заблутаная справа.
ЛУЧЬ м. гаворыцца аб сьвятле, аб цяпле, просты шлях няважкай матэрыі, ад пункту выхаду да сустрэчы з аб‘ектам; прамень, праменны, прамянее, прамяністы, прамяністасьць, праменчык; слова прамень, (ад „прама“) ужываецца да акрэсьленьня сьветлавых праяў матэрыі. Слова „луч“, якое такжа мясцамі ўжываюць, выводзіцца з паняцьця лучыць і ў нас мае цэлую сямью слоў як-то: луч, што злучае адно з другім; лучыць злучаць разрозьненнае; лучыцца, злучацца разрозьненаму і г. д.
ЛУЩИТЬ, лушчыць, луска, лушпіна; лузгаць, лузга; лускаць, выдаваць характэрны трэск як пры лушчэньні.
ЛЫЖИ мн. дошчкі акія прывязуюць да ног да хадзьбы па сьнегу; ірты, іртовы; ірцяр, хто займаецца яздой на іртах.
ЛЫКО ср. лыка, лыкі; лут, луток, луцьцё; лутаць зьдзіраць луты з дрэва, скуру с цела. Пашоў раз Алёкса у лес драць луцьцё (Сержп. с. 37)
Вазьмі, сваце, добры лут, |
ЛЫСИНА ж. лысіна, лысы, лысець, лысаты, лысач.
ЛЬГОТА ж. палёгка, большая воля, свабода, польга, польгатны; польгаць. Ніякай ні ў чым польгі, польгаці няма. Мой бальшак польгатны, але мяншак пойдзе ў салдаты.
ЛЬНУТЬ да чаго, ліпнуць, прылягаць у шчыць, прыліпаць; гліпнуць, прыгліп. Гліпне смалой да рук. Сухая кашуля да цела ня гліпне. Слова не страла а да сэрца гліпне. Прыгліп да матчыных грудзей.
ЛЬСТЕЦ м. пахлебнік; лізус.
ЛѢВЫЙ, левы, лева, лявіца, ляўко, леўка, ляўша (ляўшу завуць яшчэ: манькут), ляўшак.
ЛѢЗЛЫЙ, поўзлы, апоўзлы, апоўзьлік.
ЛѢНЬ ж. лень, лянівы, ленасьць, лянько, ляніцца.
ЛѢНТЯЙСТВО, ляніўства, гультайства; гультайства.
ЛѢПИТЬ што, ляпіць, лепны, ляпень, ляпок, лепкі, лепкасьць, леплівы, вылепак, зьлепак.
ЛѢПОТА, хараство.
ЛѢСОСѢКА ж. лядо, пасека. Лядом называюць высечаны абшар лесу са зваленымі суччамі і іншымі адпадкамі, а такжа выпаляны агнём гэты самы абшар. Пасека, азначае высечанае мейсца, без акрэсьленьня стану яго.
ЛѢСТНИЦА ж. лесьвіца, ад „лезьць“.
ЛѢС агульн. слав. лес, лесавы, лясны, лясы, лясісты; лясьнік хто пільнуе лесу.
ЛѢСОВОДСТВО, лясьнікоўства.
ЛѢТО ср. цёплая пара году; лета, летні; лётаваць, праводзіць дзе лета; летаўнік, хто бавіць дзе летам.
ЛѢТОПИСЬ, апісаньне гістарычных падзей, паводле гадоў, лет; летапісь, кроніка; летапісец, кронікар.
ЛѢТОПРЕПРОВОЖДЕНІЕ, летаваньне.
ЛЮБИТЬ каго, пачуваць да каго крэпкую прывязанасьць, прыхільнасьць, духовую магнасьць; кахаць, каханьне, каханы—ная, каханенькі, каханак—нка, каханец, кахацца, кохнуць. Слова кахаць, выводзіцца з дзеяслову кохаць: квактаць падобна курыцы што водзіць пісклят; падобна курыцы каля пісклят клапаціцца, „кохнуць“, туліць і саграваць. Кохне хлапец па дзяўчыне; маці па дзяцёх. Ты цыганка, ты мая каханка (Р. 8-9 стр. 121).
Залаты персьцень на мяняньне, |
ЛЮБИТЬ што, любіць, люблю, любы. Люблю рэдзьку з мёдам, бульбу з агуркамі. Люблю вудзіць рыбу, хадзіць на паляваньне. Люблю пагодную пагоду і грай птушыны ў лесе. Люблю глядзець на людзей і думаць аб людзях. Люблю ўсякае стварэньне.
ЛЮБОДѢЙСТВІЕ ср. любадзейства, любадзейнік.
ЛЮБОСТРАСТІЕ ср. юрнасьць, юрны.
ЛЮБОПЫТСТВО ср. цікавасьць, цікавы, цікаўны, цікаўства, цікаўскі, цікавіцца, цікавіць.
ЛЮДИ мн. агульн. слав. людзі, людзкі, людна; людзкасьць, чалавечнасьць, гуманнасьць.
ЛЮК м. марск., прасека у насьцілцы на вадаплаве; лаз.
ЛЮСТРА ж. фр., вісомы сьвечнік; павук, балядаш, жырандаль.
ЛЮЦЕРНА ж. трава Medicago sativa; мядуніца, мядзеліна.
ЛЯГАВЫЙ сабака, выжла.
ЛЯГАТЬ, удараць заднімі нагамі; брыкаць, брыкацца, брыкун, брыклівы.
ЛЯГУШКА ж. жаба, жабка. Гл. „Жаба“.