Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/К/Цалкам
← И | К (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Л → |
K.
КАБА ж. нявысокі кол ўбіты ў зямлю да прывязаваньня чоўнаў, а такжа калода служачая да гэтай патрэбы: астуг. Прывяжы човен да астуга. Лёд паламаў рыбацкія астугі.
КАБАК м. Дом дзе прадаюць і расьпіваюць пьяныя напіткі; карчма, карчомны, карчмаваць, карчмар-рка.
КАБАЛА ж. кождае пісанае забавязаньне; усякая няволя, залежнасьць; запалон, азапаланіваць.
КАБАЛИСТИКА ж. жыдоўскае містычнае тлумачаньне Старага Закону (Бібліі), злучанае з чарадзейскімі забабонамі; кабалістыка.
КАБАН м. сьвінны самец ня выкладаны; кілун, кнур, кнораз, керназ; выкладаны: парсюк, кабан, вяпрук, вепр.
КАБЕЛЬ м. марск. вяроўка ад 6 да 12 цаляў таўшчыні; снасьць.
КАБИНЕТ м. сьвятліца да адасобленай інтэлігенцкай працы; работня, працоўня, кабінэт.
КАБЛУК м. набойка пры боце пад пятой; запятак, абцас. Слова „абцас“ чужое ў нашай мове.
КАБОЛКА ж. простая пяньковая нітка, таўшчынёй як гусінае пяро, з якіх віюць снасьці; павітка. Ў тры павіткі віюць вяроўкі; гужы віюць ў 6—12 павітак.
КАБОТАЖ ж. марское наўзьбярэжнае вадаплаўства; наўзбярэжніцтва.
КАБРІОЛЕТ м. фр? двуколая каляска; двуколка, бедка.
КАБУШКА ж. камок сыру; гамолка, камолка.
КАБЫ злуч. каб. Каб ня наша сіла, ды жыдоўская хітрасьць — сьвет бы ня ўстояў. Каб ня быў дзедка, то была-б бабка.
КАВАЛЕР м. франц. малады не жанаты мужчына, ў танцах — агульна мужчына, як процілеглае даме; кавалер, кавалерства — бязжэннасьць; кавалерскасьць, мужская ветласьць у стасунку да дам.
КАВАЛЕРІЯ ж. коннае войска; конніца, кавалерыя.
КАВАРДА, КАВАРДАК, благая страва, баўтушка, похлебка; чаўпарня, плёткі, каломеса, кавярза.
КАДЕНС м. франц. памер, мера ў часе, роўнавага ў рухах ў стасунку да часу; ступа, кадэнс.
КАДАСТР м. ацэнка зямельнай маемасьці, паводле яе гатунку; ацэна, ашацоўка.
КАДЕТ м. фрац. падростак, дваранскі сын, вучань кадэцкай школы.
КАДИТЬ каго, што, чым; кадзіць, цьміць (згэтуль названьне кадзіла „цімьян“). Падкаджываньне дымам пчол: падкурываньне, а ўжываны да гэтага скрутак порту, ці гнілога дрэва называюць зубель.
КАДОВЬ ж. дрэўляная судзіна: кадка, кадушка, кадзь. Ад „кодаб“ камлявая часьць пня, выгніўшая ў сярэдзіне.
КАДРА або КАДРЫ франц. афіцэры, падафіцэры і наўскрайныя ў шыхце жаўнеры, якія становяць аснову палка ці іншай часьці войска; кадры.
КАДЫК м. галоўка дыхавога горла; адамавы яблык, коўцік.
КАЖДЫЙ, усякі, і той і другі; кожды,
КАЗАН м. татар. кацёл, асабліва вялікі, ўмазаны ў печ; саган, кацёл.
КАЗАРМА ж. будынак для войска; жаўнерня, жанерня.
КАЗАТЬСЯ, паказывацца, выказывацца; здавацца.
КАЖЕТСЯ, здаецца.
КАЖДЫЙ, кожды.
КАЗЕМАТ м. жаўнерня ўнутры крэпасьці; казамат.
КАЗНА ж. гатоўка, гатовыя грошы; дзяржаўная гатоўка; скарб, скарбовы, скарбнік, той хто пераховуе і выдаткуе гатоўку; скарбніца, мейсца, будынак дзе складаюцца грошы ў гатоўцы; скарбіць зьбіраць цэннасьці матэрыяльныя ці маральныя.
КАЗНИТЬ каго (ад „казіць“ — псаваць, калечыць), караць, мучыць.
КАЗНЬ ж. выпаўненьне сьмяротнага прысуду; кара, кара сьмерцьцю; у значэньні напасьці і мукі: пляга; пляжыць, біць нечым плоским, балючым. Спляжыў рамянем.
КАЗУС м. лац. здарэньне, выпадак; нязвычайнае здарэньне, казус.
КАЗУСНЫЙ, нязвычайны, выдатны па незвычайнасьці.
КАЗУИСТИКА, навука рэлігійнай маральнасьці, пацпасоўка сумленьня да акружаючых варункаў; казуістыка.
КАЙМА ж., краймо, акрай, акрайка, руб, шляк. Краймо рукава абшыта чорнай стужкай. У тканінах для моцы ткуць густое краймо, акрай якога калі абразаюць, называецца кромка, акрайка. Абрэз ўсякай тканіны каб ня сыпаліся ніткі — рубяць, абрудляюць, абрубленае краймо называюць рубам. Шлякам называюць паяс на тканіне, абвод. Белыя шпалеры з малінавым шлякам. Хмары акраіліся золатам. Акраіў рысунак кветным вянком. Абрубі хустку каб ня сыпалася.
КАК-РАЗ прысл., якраз, акурат.
КАК прысл., як. Як там было гэта? А як ты хочаш? Як-бы не было блага, а жыць трэба. Дурны як пень. Як пасьцелеш так і высьпішся. Якія навіны?
КАК НИБУДЬ — як колечы.
КАК УГОДНО — як хоць.
КАЛАДАШКА м. груба аброблены дрўляны цяльпушок на лыжку, апалонік, коўш і інш; даўбурок, даўбыр, даўбурка. Начасаў даўбуркоў на лыжкі. На вялікія каўшы, да збожжа, бяруць ліповы даўбур. Слаўны даўбурок быў, ды пашчапаўся.
КАЛАМБУР м. франц. ігра слоў, ігра двозначнымі славамі; калямбур.
КАЛАНЧА ж. бакшта, башта, вежа.
КАЛАЧ м. татар. пшанічны хлеб з рэдкага цеста, печаны дужкай; пірог, калач.
КАЛГАН м. карэнь пернага смаку, які ідзе на прыправу стравы; галган, галганоўка, гарэлка прыпраўленая галганам.
КАЛИБЕР м. велічыня, памер ў пярокругу, якасьць тавару паводле памеру; памер, калібар.
КАЛИГРАФІЯ ж. красопісь, красапіссец, красапісны.
КАЛИНА ж. агульн. слав. каліна.
КАЛИТЬ што, крэпка награваць, распаляць цьвёрдае цела ў агне; напаляць, распаляць. Напаліў жыгала да чырвона, да бела. Панураць распаленае зялеза ў ваду для наданьня яму цьвёрдасьці; гартаваць, гарт, гартоўны, гартны.
КАЛИТКА ж. дзьверцы пры браме; форта, фортка, прыбрамак, каворка (Смал).
КАЛІЙ м. лац. мэталь які становіць аснову паташу, вельмі сходны з натрам (содай); расьцінны жлукцень, ці жлуктовая соль; вуглякісісты калі, чысты паташ; — калі.
КАЛОРИМЕТР м. прылада для памеру цеплаты; цепламер.
КАЛОША ж. ніжняя часьць гасьцяў, штаноў ад кятуркі да ступы; ногаўка, калоша. Абутак паверх бота, чаравіка ад сьцюжы ці мокрасьці; галёшы.
КАЛУГА ж. лужа, лужына.
КАЛЬЦІЙ м. лац. мэталь, які становіць хімічную аснову вапны; кальцій, вапнік.
КАЛЯКАТЬ с кім аб чым (татар: калайдакать); гукаць.
КАМАХА, фарба і жывёлка якая выдае чырвоную фарбу; чэрвень, кармазын.
КАМБАЛА ж. плосмая морская рыба; сухабочыца, палтус.
КАМЕДЬ ж. расьцінны, дрэўны клей; галбан; з польскае: гума.
КАМЕЯ ж. грэцк. камень з выпуклай разьбой; стараветная, антычная рэзьба па камяню; камэя.
КАМЕНЬ м. агульн. слав. камень, каменьня, камяністы, камянка, камянець, камець, камянаваць, камянар.
КАМЕРА ж. лац. сьвятліца, пакой; камора. Камора мытная, камора судовая. У агнястрэльнай прыладзе пустаць ў пятавой часьці куды кладуць набой; пустыль, пустля.
КАМЗОЛ м. бязрукавая кароткая вопратка напрананая пад верхнюю вопратку; камізэлька, куртка (ад „куртаты“, кароткі).
КАМИЛАВКА ж. нагалоўнік адмена шапкі, якую носяць мніхі пад клабуком; падкапак, камілаўка.
КАМИН м. сярэдняя паміж загнетам („очагом“) і печчу, печ з аткрытым усьцям і простым комінам; груба, грубка. Старасьвецкія грубы служылі у нас да ацяпляньня і асьвятляньня адначасова.
КАМКА ж. шаўковая тканіна; адамашак.
КАМПАНІЯ ж. нямецк. працяг вайсковых чыннасьцяў супроць ворага, час вайны, ці часьць часу вайны, прыняты за нешта цэлае; час, бытнасьць на моры на вайсковым вадаплаве ў часе вайны; паход, кампанія.
КАМФОРА ж. смолка канфорнага дрэва; канфора. Зьнік як канфора.
КАМФОРКА ж. ручная кухня, прылада да гатаваньня бяз печы ў пакою; трыножка, сквадырка.
КАМЫШ ж. балотная дуткавістая, каленістая расьціна Arundo; чарот, чаротны, чаротнік.
КАНАВА ж. не глыбокі і не шырокі капаны раўчак для стоку вады; канава, проплыўка.
КАНАЛ м. фр. доўгая шырокая і глыбокая капаная канава для зносін вадой; канал, прорынь, пракоп. Канал Агінскага акалічныя сяляне называюць — прорыньню.
КАНАЛЬЯ лайчыв. фр. прахвост, нягоднік, галцяй, жулік.
КАНАТ м. самая тоўстая вяроўка; снасьць, гуж.
КАНВА м. франц. клетная радзюга да вышываньня на ей па ліку клетак; канва, рэдніца.
КАНДАЛЫ ж. мн. жалезныя аковы, путы ў якія заковуюць праступнікаў; кайданы.
КАНДЕЛАБР м. фр. вялікі, аздобны сьвечнік.
КАНДИДАТ м. фр. запасовы, які чакае чароду; кандыдат, научароднік.
КАНДИТЕР, майстар які робіць цукеркі, пернікі і іншыя соладзі; цукернік.
КАНИКУЛЫ мн. час летніх упалаў, правольная пара ў вучомн. установах. Слова паходзіць ад гвёзд ў знаку Пса (Canis: собака; правольніца, правольнік, правольны,
КАНИТЕЛЬ ж. фр. дроцік зьвіты трубачкай, служыць да гафтарства; павілёк. Павільковыя ніткі, павільковы гафт. Маруднасьць, блутаніна, цяганіна, правалока; кавадня, каведнік, каводзіца.
КАНИФОЛЬ м. лац. чыстая шклістая смала між іншым служыць да націраньня смычка; каніфоля, смурга.
КАНОНАДА ж. франц. стральба з гарматаў; гарматны гром.
КАНОНЕР м. фр. гарматнік.
КАНОНЕРКА ж. малы вадаплаў узброены двумя- трымя гарматамі; гарматаўка.
КАНОНАРХ м. грэцк. царк. манах які дырыгуе сьпевамі; дырыгент, рэгент. Аб благім сьпеве кажуць: канархае.
КАНОН м. црк. пастановы апосталаў, ўсесьветных і мясцовых сабораў аб веры і царкоўных абрадах; канон, кананічны, канонік кніга з царкоўнымі песьнямі; канонік, каталіцкі катэдральны сьвятар; кананіст ведны чалавек у царкоўным праве; кананічны датыкаючы царкоўнага права; кананізаваць каго прызнаваць сьвятым.
КАНТА ж. црк. пахвальная, хвалебная песьня, пахвала песьняй; кант, кантычка кніга ў якой сабраны духоўныя песьні. Кантата, лірычная паэма.
КАНТОН м. фр. кругаколіца, краіна.
КАНТ, канцік, абрамоўка па шве вопраткі; абрамоўка, рамцік. Сіняя сукенка з чырвонымі рамцікамі.
КАНУН м. дзень або вечар перад урочыстым сьвятам, перад здарэньнем; конадзень; кануны вечары ў якія вараць ахвяраваныя сьвяту, ці здарэньню стравы і напіткі; названьне ахвярных мядоў.
КАНФОРКА гл. „Камфорка“.
КАНЦЛЕР м. першы міністр (у Нямеччыне); дзяржаўны сэкратар; канцлер.
КАОЛИН м. фарфуровая гліна; разсыністы палявы шпат; гляйбец, глейбнік.
КАПЛЯ ж. кропля, кропка, кропелька, кропіць, крапка, крапаць. Заглади кропами сълъзъ написаніе зълы жизни (Супрасль. рук 290). Дождж пачаў крапаць; крапіла, мяцёлка якой, амакнуўшы ў ваду, брызгаюць кроплямі, краплісты. Краплістым потам зьліўся.
КАПЕЛЛА ж. (ням. Capelle), хор пеўчых або музыкантаў; капэлія, капэльмайстар. Дырыгент капэляй.
КАПЕЛЛА ж. італьян. капліца.
КАПЕЛЯН м. сьвятар пры дамовай капліцы капэлян.
КАПИТАЛ м. грашавая маемасьць; багацьце ў грашах; гатовыя грошы; гатоўка, багацьце; капітал.
КАПИТЕЛЬ ж. лац. архіт. агаловак стаўба з рознымі аздобамі; агаловак, капітэля.
КАПИТУЛА ж, галоўны урад правінціі, кругаколіцы пэўнай спэціяльнасьці (ад лац. Саpus — галава), галоўны урад. Беларусы сяляне вымаўляючы гэтае слова вечна зьбіваюцца, кажуць: каплітула і інш., відаць яно па сазгуччу для беларуса в. труднае.
КАПИТУЛЯЦІЯ ж. вайск. здача гораду ці крэпасьці на варунках; капітуляція.
КАПИТАН м. вайск. старшы афіцэр; капітан.
КАПТЕНАРМУС м. вайсковец ніжшай ступені, які пераховуе вайсковую маемасьць; ключнік.
КАПИШОН м. франц. каўнер каптуром; каптур, нагалоўнік, шлык.
КАПИЩЕ ср. паганская сьвятыня; бажніца, стадола (ад „стод“ фігура божышча „идол“).
КАПКАН м; зьвералоўчая прылада зложаная з двох зялезных дуг на спружынах; запастка, зашчымка, кляпцы.
КАПЛОУХІЙ, у каго астрыжаны вушы; карнавухі.
КАПЛУН м. кладзены птушыны самец; каплун.
КАПРАЛ м. падафіцэр.
КАПРИЗ м. фр. прывярэдлівасьць, гімар, гімэрны, хомар, хаморы, хаморлівы.
КАПСОЛЬ м. тонкая цэгла, лепшага вырабу і гліны да высьціланьня поду ў печах; плінта.
КАПСУЛЯ ж. фр. шапачка якая надзяецца на камінок стрэльбы для запалу; пістон; аптэчны аплатак для памяшчэньня лякарства; капсулька, аплатка.
КАПТАЛКА ж. кнігашытн. завінуты ў колеровую тканіну шнурочак, які наклеіваюць у канцы гарбка кнігі, ўровень абрэзу; пераплетка.
КАПУСТА ж. ядомая расьціна Brassica oliracea; капуста, капустка, капусьцянка, капусьнік, варыва з капусты, капусны, капусьцісты.
КАПУЦИН м. каталіцкі мніх ордэну св. Франціша; францішканін, капуцын.
КАРАВАН м. поезд, абоз, сабраньне падарожнікаў асабліва ў пустынях; караван.
КАРАГАЧ м. дрэва Ulmus pamila; бераст, ільма.
КАРАКАТИЦА морскае сварэньне Sepia; склізень.
КАРАКУЛЯ ж. татар. крывуля, выкрыўленае дрэва, галіна, благое няўмелае пісьмо; мазграніна, мазграй, мазграч, мазграць. Не мазграй дарэмна паперы. Ніхто тваей мазграніны не прачытае. Нейкі мазграч а ня пісар пісаў.
КАРАКУШКИ, кукярэчкі, на кукярэчках.
КАРАМЕЛЬ ж. дробныя ледавістья цукеркі; лядунцы.
КАРАНДАШ м. графіт (выкопнае, зложанае з вугляроду) устаўлены пруточкам у дрэва, як прылада да пісаньня; алувок, алуўкі.
КАРАНТИН м. франц. установа для затрыманьня на вядомы тэрмін тых, што прыязджаюць з пошастных мейсцаў; лекарская застава; час празначаны для затрымкі; карантын.
КАРАПУЗ м. (кароткі і „пуза“, бруха), дундыш, дундзік; карапузік, карапуз.
КАРАСЬ м. рыба Ciprinus carastus; карась.
КАРАТЕЛЬНЫЙ, карны. Карная выправа.
КАРАТ м. усх. адзінка вагі для дарагіх камянёў, між 3 і 4 гранаў; карат.
КАРАУЛ м. людзі пастаўленыя да пілнаваньня; будынак дзе памяшчаюцца пілнуючыя чаго людзі; варта, вартаўнік, вартаваць.
КАРАЧИТЬ што, каго; адпіхаць, адсуваць назад; наўзадзь пхацца; атступаць, не датрымліваць слова; паўзьці ракам, скукярэчыўшыся; вакрачыць, вакрачыцца, вокрач, вокраччу, вокрачма. Вокрачмя ўпхнуўся, ўпоўз у хату. Чаго-ж ты вакрачышся калі гэткі сьмелы. Вокрач дамоў прыпоўз, зн. ракам.
КАРАЧУН м. міт. мужское уасобленьне сьмерці (жаночае — Марва), цар цемры і падысподнай, зімовы паварот сонца 12 сьнежня; мерат.
КАРГА ж. варона.
КАРДА ж. драцяная шчотка з збубьбямі праткнутымі скрозь скураную капку, да часаньня воўны, а такжа да надзіраньня кутра (ворсы) на сукне; грымпля, грэбліцы, гроблы.
КАРЕ ср. франц. шыхт войска чатыракутнікам, абліччам на ўсе чатыры староны.
КАРИКАТУРА м. фр. рысунак які па зьместу выражае насьмешку; карыкатура, карыкатурны, сьмешны; карыкатурнік, хто рысуе карыкатуры.
КАРІАТИДА ж. грэцк. будаўніч. выабражэньне чалавека пастаўленае замест стаўба, (калюмны); карьятыда.
КАРІЙ масьць, чорны, кары. Кары конь, карыя вочы.
КАРКАС м. франц. шкілет, кодаб чаго; драцяная форма дамскага капелюша; суклёт. Навесь якую дзярміну, ці лахмат на суклёт, вось табе і будзе патароча, пужаць верабьёў з канаплёў (Боркавічы). Каб добра трымаўся стог трэба сьпярша паставіць суклёт і намасьціць падвалу ды ўмацаваць стажар (шост).
КАРКАТЬ, крычаць падобна вароне; каркаць, гаргаць, гракаць. Гаргаюць вароны ў гайку (Дзісна).
КАРЛИК м. карштук, карштаты, карштаваць; карузьлік (Смал), курцік.
КАРЛУК м. рыбі клей; карук.
КАРМАН м. мяшэчак прышыты да вопраткі, кішєнь, кішанковы, кішэншчык, кішанковы злодзей, капсыль (Глыбокае).
КАРНИЗ м. аздоба на сьцяне, на мэблях выступам; гзымс, рэмза, рэмзік. Шафа з чорнымі рэмзамі. Трэба набіць рэмзікі на акяніцы.
КАРПЕТКА ж. назутка.
КАРТА ж. нарыс часьці зямлі, мора, неба; карта.
КАРТЕЛЬ ж. фр. вызаў на двубой (паядынак); вызаў.
КАРТЕЧЬ ж. зборн. набой зложаны з многіх куль; картача, картачніца, картачны.
КАРТИНА ж. маляванае выабражэньне ў фарбах; малюнак, малёўны.
КАРТОН м. тоўстая папера; гартон, картон. Гартонаўка твая размокла.
КАРТОФЕЛЬ расьціна Solanum tuberosum; бульба, бульбяны, бульбачка. Першапачаткова азначала наагул каранёвыя жаўлакі, а цяпер немаль выключна ядомую расьціну — бульбу.
КАРТУЗ м. летняя шапка з казырком; шапка.
КАРЦЕР м. лац. вязьніца ў вучомных установах; катух.
КАРЬЕР м. КАРЬЕРА ж. фр. дарога, шлях, ход, жыцьцёвыя дасьціжэньні; язда ва ўвесь разгон; карьера.
КАРЯГА ж. судзіна с кары, лубу; лубка, лубянка.
КАСА, КАССА ж. склад на грошы; ка́сса. Пішацца з двумя с дзеля адрожненьня ад касы.
КАСАТКА ж. ластаўка—вонкаўка.
КАСАТЬСЯ чым да чаго, прыкранацца, кранаць, датыкаць. Ты не датыкай не кранай гэтай справы.
КАСАТЕЛЬНО датычна, датыкаць, даткнуць.
КАСАТЕЛЬНАЯ лінія мат., простая датыкае крывой і не перасякаючы яе адыходзіць далей; датычная.
КАСАТЕЛЬНОСТЬ, датычнасьць.
КАСИРОВАТЬ пастанову, касаваць, касація, касаційны.
КАСКАД м. фр. вадавал.
КАСТОРОВОЕ МАСЛО, Oleum ricini; рыцына.
КАСТОР м. адмена сукна; пуховае сукно, пуховы капялюш зьбіты бытцам з бабровага пуху.
КАСТРЮЛЯ ж. рондаль.
КАТАВАСІЯ ж. ірмосы, якімі пакрываюцца песьні канону; ў штодзеншчыне: сварка, таўпарня, склока.
КАТАКОМБЫ ж. мн. лац. падземныя ходы, мейсцы нахову; пячэры, пячэрскі.
КАТАЛЕПСІЯ ж. доўгае, падобнае да сьмерці амленьне; агульнае аняменьне ўсяго цела часам з захаваньнем сьвядомасьці; каталепсія, каталептык.
КАТАЛОГ м. рэестр, сьпіс.
КАТАПЛАСМА ж. лек. прыпарка.
КАТАРАКТ м. вадавал з вялікай вышыні; сьлепасьць ад патускненьня крышталіка; катаракта.
КАТАТЬ што па чым, качаць, качацца, каціцца, качаньне, качалка, качулка, каціць, коткі, коткасьць.
КАТОК м. да качанька бялізны, качалкі, маглі; маленькае колка, якое прырабляюць пад мэблі, колкі; расчышчанае мейсца на лёдзе, каўзель, скоўзьніца; гарнітур, 2 пары колаў да калёс, скот.
КАТАСТРОФА ж. грэцк. пераварот, пералом гібель; катастрофа.
КАТЕГОРІЯ ж. грэцк, аддзел, парадак рэчаў; катэгорыя.
КАТЕР м. аднамачтавы вадаплаў; стружок.
КАТЕХИЗИС м. пачатковая, аснаўная навука хрысьціянскай веры; катэхізм.
КАТОЛИК м., КАТОЛИЧКА ж. хто вызнае рыма-каталіцкі абрадак; каталік, каталічка, каталіцкі.
КАТУШКА ж. круглячок да навіваньня нітак; шпуля, шпулька; цэўка нацаўка.
КАУРЫЙ татар. масьць каня; буланы. Сіўка-бурка, вешчая буланка.
КАУЧУК дрэва гарачых краёў, сок яго; гумілястыка, гумілясны.
КАФЛЯ ж. печная плінта узорамі ці гладкая, найчасьцей паліваная; кахля.
КАФТАН м. татар.; жупан.
Хваліцца жупанам |
КАЧАЛКА ж. калыска, гойдаўка, калыбка.
КАЧАТЬ што, ківаць, калыхаць, калыбаць, гойдаць. Зуб у мяне ківаецца. Дзяцей калышуць у калысцы ці гойдаўцы. Зямля скалыбнулася.
КАЧЕЛИ, калыска, арэлі. Калыску вешаюць на вяроўках, а арэлі на аглаблёх і ў нізе іх маецца толькі адна напярэчка, на якой можна нагамі стаяць.
КАЧЕСТВО, якасьць, якасны, якасьлівы. Мне патрэбен ня лік а якасьць. Якой якасьці твае тавары. Цана дарагая, але добрая якасьць.
КАЧКА на моры, гойдаўка, гойдае, загойдала. І дзень і ноч цябе вада гойдае аж на сэрцы млосна. Як гайдане гойдаўка ўверх, а пасьля ўніз.
КАЧНУТЬ што, гойднуць, хібнуць, калыхнуць.
КАША ж. агульн. слав., каша, кашка, кашны, кашнік, кашавар, кашаед.
КАШЕЛЬ м. празябная хвароба якая выражаецца сутаржным выдыханьнем; кашаль, кашляць, кашлянуць, кашляньне. Кашаль не хвароба, гарбуз не ягада.
КАШНЕ нескл. фр. цёплая хуста на шыю; шалік.
КАШТАН м. дрэва Fagus castanea; каштан.
КАЩЕЙ м. міт. эпітэт мужскога уасобленьня сьмерці, цара цемры і падысподнай; таго-ж самага парадку эпітэт што і карачун. У нас вядомы дзе- недзе пад найменьнем-эпітэтам — мерат (па аналёгіі з жаночым уасобленьнем — Марва, Мара). Слова кашчэй, кашча выводнае ад нашага „касьць“ бруд, гідасьць і „косьць“, мярцьвец, труп, вымаўляюць: касьцей, кастым, кастыш падобна як эпітэт сьмерці: кастуся.
КАЮТА ж. фр? пакойчык, каморка на вадаплаве; у падзьвіньні пакойчык-хатка на ганкох і на стругох называюць майка.
КАЯТЬ каго, (хаяць) ганіць, асуджаць; карыць.
КАЯТЬСЯ, прызнаваць свой праступак; жалець таго што зрабіў; каяцца, каяньне.
КАѲЕДРА ж. грэцк. падвышэньне з якога гавораць казаньні ў сьвятынях; выкладаюць навукі ў школах, гавораць прамовы на сабраньнях; катадра.
КВАДРАТ м. роўнастаронны чатырабочнік; квадрат, чатыракутнік.
КВАКАЦЬ, крычаць ква-ква, падобна качкам, жабам; квакаць, квактаць. Аб жабах кажуць яшчэ крахаюць, крэкчуць.
КВАРТА ж. мера цеклацяў: адна восьмая часьць вядра нашай меры; кварта.
КВАРТАЛ м. лац. чвёрць, чатыракутнік гарадзкіх дамоў абмежаны вуліцамі; квартал, агранец. У другім агранцы за рынкам, зялёны дом (Байсагола).
КВАРТЕТ м. лац. музыка на чатыры галасы або чатыры інструманты: квартэт.
КВАРТИРА ж. (ад лац. gvarta — чатыры), патоўпішча да жыцьця людзей; некалькі пакояў становячых адно жыльлё ў доме, для аднэй сямьі; гаспода. У даўнай нашай актовай мове ужывалася заўсёды слова гаспода, гэтае слова мясцамі датрывала і дагэтуль сярод мяшчанства; мне прыходзілася яго чуць ад жыдоў у Вітабску.
КВАРЦ м. крамяністы камень, або дзікі крэмянь; крэмянь, кварц.
КВАСІЯ дрэва Quassia amarа; брузэлія.
КВАС м. агульн. слав. квас, квасы, квасны, квасіць, квашаніна, квасьнік, квасьніца, квасьна, квасаварня, кваскасьць квасіцца, кваснуць, квашніца, накрыцьцё з палатна на дзяжу.
КВАСЦЫ мн. м. соль Alumen; галун.
КВАШНЯ ж. дзяжа.
КВИНТА ж. італьян. усякая пятая нота з ліку сямі; апошняя найцянейшая струна ў скрыпцы; аб ноце квінта; аб струне рымка.
КЕГЛЯ ж. ням. точаны стоўбік да гульні: іх ставяць дзевяць і зьбіваюць палкай — бітком; краглі, чуркі. Гуляць у чуркі, у краглі.
КЕДР м. хвойнае дрэва Pinus cedrus; кедр.
КЕЛАРЬ м. мніх які пераховуе манастырскае дабро або займаецца сьвецкімі справамі манастыра; ключнік, канапар.
КЕЛІЯ ж. грэцк. пакойчык для мніха у манастыры; келятка, келяць, келятнік. Келятка сьвятой Прузыны (Полацак).
КЕЛЕЙНИК м. манастырскі слуга; келятнік, стопнік, слугар. Ен быў келятнікам у манастыры.
КЕПИ ср. фр. суконная шапка; кяпурка.
КЕРАСИН м. адно з наймён ачышчанага выкопнага клушчу; карасіна. Мясцамі называюць карасіну, што ужываецца да лянпаў — газа. Зьбегай у крамку купі газы. Як думаеш, солі купіць трэба, газы — трэба, зялеза — трэба, а з чаго?!..
КЕСАРЬ м. тытул рымскіх імпэратараў; цэсар. Аддай цэсарава цэсару, а богава Богу.
КИБИТКА павозка з будкай на гнутых абручах — балагола; пераноснае жыльлё кіргізаў кібітка.
КИВАТЬ агульн. слав. ківаць, кіўнуць, ківацца, кіў, ківок, ківун, ківач, ківайла, ківы, кімігі. Ен абы толькі на вуліцу ды на ігрышча, дзе кімігі ды скокі. Годзі ўжо гэтых спацішка кіміглу (ківаў і міганьня). Нямому толькі на ківы што скажаш. Ківуном называюць паказчы палец: пястук, ківун, даўгай, пярсьцец, мезяны (Кабыльнікі).
КИВЕР м. вайсковая шапка з цьвёрдай скуры плосмаверхая; ківар.
КИВОТ, КІОТ, скрыначка да сьвятых ікон; гэбрайцы пераховывалі табліцы закону у кедравай скрыні убранай золатам; скрынка, скрыня. Скрыня ўгоды.
КИДАТЬ агульн. слав. кідаць, кінуць, кідацца, кіданьне, кідок, кідзь, кідны, кідкі, кідчывы, кідкасьць.
КИЗИЛЬ м. дрэва і плод Cornus mascula дрон, драноўнік.
КИКАТЬ, КИЧЕТ (лебедзь), кігікаць, кігіча. Чайка кігіча, згінь ты куліча.
КИЛЬ м. ісподны брус вадаплава які творыць сярэдзіну днішча, ён выдаецца сьпераду палазом; стаяк, хрыбет; рэбры з бакоў называюць — апругамі.
КИМВАЛ м. або КИМВАЛЫ м. архаіч. музыкальная прылада дзьве масяжовыя талеркі, якімі бьюць адну аб адну; цымбалы. Цяперашнія цымбалы называюцца тым-жа словам, але гэта іншы, струнны інструмант.
КИНЖАЛ м. востраканечны абастаронна востры нож; корд, кордзік:
КИНОВАРЬ ж. выкопнае ярка чырвонага колеру; цынобра. Купіў цынобры маляваць сьцены.
КИПА (ад купа), куча зьвязка, пук; купа; аб паперы рэза.
КИПАРИС м. дрэва Cupressus sempervirens кіпрыс, кіпрысовы. Кіпрісовая ікона, рэзьба.
КИПЯТИТЬ што, кіпяціць, кіпіць, кіпянее, кіпянець, кіпкі, кіпок, кіпень, кіпеніца, кіпне, кіпнуць; варыць; вар, варатак, варыва, варыцца, варкі; гатаваць, гатуецца; прагціцца, прагаток. Кіпіць, варыцца, гатуецца, вада ў гаршчку аж клыгчыць. Каб разварылася добра мяса яго трэба доўга, гатаваць, варыць, кіпеніць. Прынясі нам вару, варатку, прагатку, кіпку. Ен згарача так кіпеніцца. Абпарыў руку варам вараткам кіпнём, прагатком.
КИРАС, КИРАСЫ фр. нагрудная часьць панцыра, панцыр.
КИРКА ж. адмена матыгі, капагі; матыга сячэ абодвымі канцамі, а кірка зроблена крывой дзюбай ў адну старану; кірка.
КИРПИЧ м. паленая гліна на штучны камень які ўжываецца да будаваньня; цэгла, цэгляны, цэгляр, цагельнік, цагельшчык, цагельня; плінта. Плінтай называюць плосмую агнястойкую цэглу, яе ўжываюць да высьціланьня поду ў печы.
КИСЕЛЬ м. кіслая мучністая квашаніна; кісель, кісялёвы, кісалёўка рагач да мяшаньня ў печы кісялю калі ён варыцца; жур, журовы (Смаленск. Даль Т. I. 564). Журам кісель называюць і ў Навагрудчыне.
КИСЕТ м. капшук, кеса, кеска, кесьцік, кястух. Кеса і кішэнь аднаго караня словы.
КИСЕЯ ж. ценкая рэдкая тканіна; мусьлін, мусьліновы.
КИСЛЫЙ агульн. слав. кіслы, кісла, кісець, кіснуць, кісьля, кісладзь, кісласьць, кісьлісты, кісьляк, кісьлянка, кісьліня, кісьліць. Кіслае малако, якое кісла, скісла. Цеста пачынае кісець ужо. Хлеб добрай кісьлі. Праразьлівая кісьля гэтых ягад. Кісьля, выражае смакавое пачуцьцё. Яблакі кісьлякі нейкія. Кіслага німа што кісьліць. Кіслаць, кісладзь выражае тое-ж самае, што па расійску „кислота“, „кислоты“. Kicлацю выпаліў барадаўку.
КИСЛОРОД м. кіслатвор, кіслатворны.
КИСЛОСЛАДКІЙ, кісласоладкі.
КИСЛИЦА ж. расьціна Oxalis acetosella; зайча капуста, кішніца.
КИСТЬ рукі, пясьць; корсьць, (корх); малярская — пэнзаль, квач, квачык, квасьцік; ягад — грозьдзь, грозьдзі; шаблі — цаўё, цэўка; пры паясе пучок нітак для аздобы — кутас, кутасы, кутасік. Добрага пэнзаля абраз. Квачам беляць сьцены, малююць платы, але квачыкамі называюць і малярскія пэнзлі. Цэлымі грозьдзямі зьвісаюць парэчкі. Кумасы зьвісаюць з чырвоных шнуроў. Паяс без кутасаў, што сабака без хваста.
КИТЕЛЬ м. ням. палатняны летні мужскі надзетак; кулёк.
КИТ м. грэцк. морскі млекасытны зьвер, бывае аграмаднага ўзросту; кіт.
КИЧИТЬСЯ, пышацца, чваніца, курбечыцца.
КИШКА ж. агульн. слав. кішка, кішкаваты, кішэчны, кішэчнік. З жалудка кішкі пачынаюцца дванадцаціпальцнай кішкой, шкаладой; далей ідуць тонкія кішкі або шлункі; пераходзяць у тоўстую кішку або кіндзюк і канчаюцца кезаўкай або выспарожнай кішкой.
КИШМИШ м. гатунак дробнага вінагрозьдзя, у якім німа прыкметных костачак; разынкі бяз костачак.
КІОСК м. турэцк, лубянёк, лётамка для дробнай прадажы; летамка.
КІОТ м. ківот.
КЛАВИШ м. асьверчык з малаточкам пры фартапіяне — клявіш, клявішы, клявятура: пры гармоніцы — клыпагі, клыпажок, пры клярнэце — затамкі, затамні.
КЛАДБИЩЕ, магілкі, магільнік, могільнік, могліцы; жальнік, гробішча. Жальнік, найменьне архаічнае, захавалася ў названьні урочышч дзе былі старыя магільнікі. Гробішча, эпітэт магільніка, так сама як у Магілеўшчыне гай гаёк кажуць, каб не вымаўляць „непатрэбнага“ слова, гэта таго-ж парадку, „заімак“ як аб чорце кажуць „той“, „гэны“, „нячысьцік“.
КЛАНЯТЬСЯ, кланяцца, шапкаваць. Вядуць пад рукі шапкуюць, услуговуюць (Сержп.).
КЛАПАН м. нямецк., затамка.
КЛАРИФИКАЦІЯ ж. ачышчаньне цечыва адстойкай ці працэдкай; кляраваньне, кляраваць, кляроўны.
КЛАРНЕТ м. духовы музычны інструмант; клярнэт, клярнэціста.
КЛАСС, КЛАС м. аддзел, падзел, рад, парадак, круг аднастайнага; кляса, клясовы, клясаваць, класыфікаваць; парадак.
КЛАСТЬ што, класьць, класьці, класцца, кладомы, кладка, кладзісты, кладовіцца, клядоўся. Ужо ў вёсцы кладовіліся людзі спаць. Кладоўсь, сыну, спаці! Кладомае не стаіць, вісомае не ляжыць.
КЛАДОВАЯ ж. клетка якая служыць да складаньня рэчаў; кладоўка, кладушка; клетаўка, сьпіжарня. Занясі хлеб у клетаўку. Клець служыць да перахову збожжа і будуецца асобна ад хаты, клетаўку робяць з другой палавіны сяней, да складаньня гаспадарскіх рэчаў. Сьпіжарня, ужываецца ў заходняй часьці Беларусі, здаецца што гэта полёнізм.
КЛАД м. грошы і багацьце паложаныя ў зямлю, захаванае багацьце; скарб.
КЛАДЬ, тавар, цягар, што паложана на воз; покладзь, цягар.
КЛЕВАТЬ што, дзюбаць, дзюбае, дзюбацца, дзюбаньне, дзяўбсьціся; зобаць, зобле. Куры клюць ячмень. Курачка па зернятку дзюбае. Пеўні дзяўбуцца. Зоблюць пташкі калаплі.
КЛЕВЕР м. нямец. агульнае названьне болыш дзесяці адмен травы Trifolium; дзяціліна.
КЛЕВЕТАТЬ на каго, абмаўляць, абмова; чарніць, ачарніць, лыгвоніць. Ачарнілі дзеўку, абмовілі. Ён на усіх лігвоніць, брехча.
КЛЕВОК аб рыбе калі яе вудзяць; скубе. Сягоньня добра скубе рыба: паплавок так і скача.
КЛЕВРЕТ м. (лац. collibertus) таварыш, тайнік, паплечнік, падхалім.
КЛЕГТАТЬ, крычаць як хіжные птахі; клыгтаць, клыгатаць. Арол клыгоча, крыві хоча.
КЛЕЙ м. клей, клейкі, клеіць, клейкасьць, кляісты, клейкаваты, клейкавіна, клейніца.
КЛЕЕНКА ж. тканіна прасычаня якой кляістай масай; цырата, вашчанка.
КЛЕЙКІЙ, ліпкі, клейкі.
КЛЕЙМО ср. знак накладаны на рэчы; таўро, таўраваць; штэмпаль, штэмпляваць.
КЛЕКОТАТЬ, клыгтаць, клыгоча; клякатаць.
КЛЕН, дрэва Acer; клён, кляновы.
КЛЕЩИ м. мн. адмена шчыпцаў з доўгімі ручкамі; клюгі, уклюжыць, склюжыліся.
КЛЕШНЯ ж. клюшня. Ракава клюшня.
КЛИКУША м. апантаная, гістэрычка.
КЛИМАТ м. стан пагоды ў данай мясцовасьці; клімат.
КЛИНИКА ж. лазарэт пры мэдычнай школе, лазарэт для навучаньня і досьлецаў; клініка.
КЛИНОК м. ням. сталёвая часьць халоднай зброі, акром штыка; лязо, клінга. Лязо шаблі, нажа, корда.
КЛИНЧАТЫЙ, клінаваты.
КЛИР м. сабраньне сьвятароў і слуг царкоўных; ўся царкоўная служба; клер.
КЛИСТИР м. анэма, промытка.
КЛОБУК, накрыцьце галавы, мніха; клабук, капіца, каптур.
КЛОК м. вырваная часьць, пучок; кудлак, кузлак, кузлач. Вырваў кудлак валасоў. Кузлак сена, саломы. Якое тут кузлаччо валяецца. Кузлач барады адарваў.
КЛОКОТАТЬ, варыцца з глюгатам; глюкчэць, клыкчэць, клёкча, шляхатаць, шляхоча, шлёхат; клыктаць, глёкат, глякоча.
КЛОЧОК м. кузлачок, лапінка, шматок. Кузлачок, лапінка зямліцы.
КЛУБ м. англ. сабраньне, круг асоб якія заўсёды зьбіраюцца ў адным мейсцы; клюб, клюбовы.
КЛУБНИКА ж. ягада Fragaria collina; суніца. Буйныя поземкі (зямляніка) часам такжа называюць суніцамі, але ніколі суніц не вазываюць поземкамі.
КЛУМБА ж. кветкік, клёмб.
КЛУША ж. курыца якая квокча, сядзіць на яйкох; квочка, квока, квактуха.
КЛѢТЧАТЫЙ аб тканіне; крацясты.
КЛЮВ м. птушыны нос; дзюба, дзюбло, дзюбка; зоблік, забок, зобля; глюга. Буцян мае глюгу, у курыцы дзюба, а ў сініцы забок.
КЛЮЗ м. круглая отворына на насу вадаплава ў які праходзяць гужы ад катвігі; клюз. У нас клюзом называюць унутраную атворыну калёснай трубкі.
КЛЮКА ж. крук, кручок, палка з простым загібам да мяшаньня стравы; ў печы кісялёўка. Палка да папіраньняся; ляска. Беларускае „клюкаць“ азначае піць, піць праз край нагібаючыся да судзіны, упівацца. Клюкнулі па чарцы. Клюкае ўжо носам — спаць хоча.
КЛЮКВА ж. ягада Vaccinium oxycosus, Охусоsus palustris; журавіна журавіца, журавіннік, журавінны. Журавінны, журавінавы квас. Журавічны, журавінны кісель называюць журам: ягадны жур. Найлепш зьбіраць журавіцы, журавіны, калі яны зьмерзнуць, зробяцца як камяшкі цьвёрдымі.
КЛЮЧ м. прылада да замыканьня і адмыканьня замка; ключ, ключы, ключны, ключыць (заключыць і адключыць замок), ключнік-ніца, ключар урадовец які пераховуе ключы; ключавіна, дзірачка ў замку да ўтыканьня ключа; архаічн. ключ адміністратыўны падзел зямлі, воласьць, павет: „Заповеда Олег дати восем на корабль и по 12 гривень на ключь“. Відаць вайсковая сіла Алега дзялілася на ключы паводле кругаколіц з якіх паходзілі ваяры. Да апошніх часаў у нас называлі ключом вялікі двор, які дзяліўся на фальваркі ці засьценкі. Есьць сьляды самаўрадаваньня такіх ключоў, прыкл. ў Радзівілаўскіх дварох. Выбарны прадстаўнік ад жыхароў ўсяго ключа, называўся ключвойт.
КЛЮЧ м. крыніца, крынічны. Крынічная вада. У крыніцу бяжы па вадзіцу. Арх. крынь, крыніе.
КЛЮЧЕВИНА ж. мейсца мокрае ад крынічнай вады; мачарына.
КЛЮША, КЛЮШКА ж. кіёк з крывой камлявінай да трыманьня; касло, каслук, каспыль. Ходзіць каспылямі папіраючыся (мабыць рас. „костыль“, паходзіць ад названьня крывога дрэва касапля, касоплі, касапеліна, згэтуль і найменьне ракі Касапля рас. „Каспля“). Каслук мой зламаўся. У нашага бацюшкі ракітавае касло з сярэбранай галоўкай, ходзіць папіраючыся ім.
КЛЯНЧИТЬ чаго у каго, канкаць, княгаць.
КЛЯТВА ж. бажба, прысяга, шлюбаваньне, зарок, праклён, кляношаньне, кляцьба. Бажыцца кляношыцца што ён гэтага не казаў. Я не пабажуся што гэтага ня было. Суд патрэбаваў каб сьведкі прысягнулі. Да прыняцьця прысягі — не солдат. Жана мужу шлюбуе вернасьць і паслухмянасьць. Даў зарок больш ня піць гарэлкі. Налажыў на сябе зарок больш не хадзіць да іх. Кляне сьмяротным праклёнам. Бацькаўскі праклён пазбаўляе шчасьця ў жыцьці. Брыдкай кляцьбой кляне яго. Німа горшай як маскальская кляцьба: ад яе кожды раз зямля здрыгаецца. Кляты чорт.
КЛЯТВОНАРУШЕНІЕ ср. крывапрысяжніцтва, крывапрысяжнік, крывапрысяжна.
КЛЯУЗА ж. нямецк. прыдзірка, прычэпка, плёткі; каверза, каверзуе, каверзьнік-зніца. „Вярзьці“, „вярзе“ — гаварыць нісянеціцу і „казіць“ псаваць, выкрыўляць.
КЛЯЧА ж. конская самка, благая каняжка; кабыла, кабылка, кабіліца; кабылюк. Які-ж гэта конь, кабылюк дый толькі.
КНИГА ж. кніга, кніжка, кніжыца, кніжачка; кніжнік, хто спанатруе кнігі, ачытаны, ведны чалавек у кнігах; кніжня, кніжніца, бібліатэка, бібліатэчка; кніганос, хто прадае ў разнос кніжкі.
КНИГОПЕЧАТАНІЕ ср. друкарства.
КНИГОПЕЧАТНЯ ж. друкарня,
КНИГОПЕЧАТНИК м. друкар.
КНИГОПРОДАВЕЦ м. кнігар.
КНИГОПРОДАЖА, крама дзе прадаюць кнігі; кнігарня.
КНИГОХРАНИЛИЩЕ, кнігахоўня, кнігахоўніца.
КНИЗУ прысл. ўніз, да нізу. Зьверху ўніз. Ад верху да нізу.
КНИПЕЛЬ м. ням. зялезнае верацяно ў такарскім пастаўку; верацяно.
КНОП м. ням. глухі кругаваты вузел на канцы вяроўкі; пятля.
КНОПКА ж. ням. цьвячок з шырокай галоўкай; прысьцібка.
КНУР м. не кладзены сьвінны самец; кнур, кнораз, лях (сьвіньню паросную называюць лёха).
КНУТ м. тат. шнурок ці рэмень для сьцябаньня, навязаны на пруток пугаўе; пуга, пужка. А дзе мая раменнаа пуга! Пастуская ухватка сьцябаць сабак пугай. Бязь пугі конь не туровіцца. Падганяй каня ня пугай, а аўсом.
КНУТОВИЩЕ, пугаўё, пугавішча.
КНЯВДЕГЕТ м. вадарэз на самым перадзе кодабу вадаплава; лыч.
КНЯЗЬ, князь, князеўскі, князяваць, князёўна, князіца, княгіня, князю, князства. Славянская і расійская форма „княжы“, „княжство“, але ў нас пісалі князеўскі і князеўства, або „князьство“.
КОАЛИЦІЯ ж. фр. змова, угода, сувязь; коаліція.
КОБЕЛЬ м. сабачы самец-расплоднік, гавораць такжа аб воўках і лісіцах; кяжук, кежчык.
КОБЕНИТЬ што, корчыць, выгібаць, выкрыўляць; стабурчыць, чачэніць, чачэніцца, карабаціць.
КОБЗА ж. укр., бандура, бандурка, бандурыста,
КОБУРА ж. похва з цьвёрдай скуры ўжываная да агнястрэльнай зброі; бісаг, похва.
КОБЫЛА ж. кабыла, кабылка, кабылячы, кабыльны.
КОБЬ ж. арх. варажба, чараўніцтва.
КОВАРНЫЙ, хто куе каугу: сваркі, кавадню; подступы; крывадушны, каведны, каведнік—ніца. Каведны чалавек: лісіцай глашчыцца, а воўкам падкапуецца.
КОВАТЬ (ковы — мэталі), каваць, каваньне, куе, кузьня, майстэрня дзе куюць; коў усё што коўкае, паддаецца каваньню, металь; каваць, кавач, майстар які выковуе з коваў розныя надаббі,
КОВЕРКАТЬ ламаць, згібаць, комкаць, кумясіць, клычіць, Чытаючы ён комкас і кумясіць кнігу. Яго падучка клычыць.
КОВЕР м. пэрск. каберац, каверац, кілім. Кабёрац мае ворсу як у аксаміце, гладкая тканіна тканая узорамі як каберац называецца кілім.
КОВРЫГА ж. цэлая булка хлеба; бохан, баханец, каравай; луста праз усю булку: ськіба, луста; доўгі каравайчык — кулібка.
КОВРИЖКИ, пернікі з рысункамі; пернікі. Пернік, ад перны па рас.: „пряный“.
КОВЧЕГ м. ад „каваць“, каваная скрыня; корст, корсьцік, кораб, караб. Нояў караб.
КОВШ м. аднаручны чарпак, коўш, коўшык; чарпло, чарпак, чарпачка; чатырохкантовая скрыня сулейкай у млынох адкуль цячэ збожжа ў жорны, кораб, кош; пад рукаў коша падвешана лага дрэўляная міса з вырезаным берагам, збоку дароблены лапацень.
КОВЫЛЬ м. стэповая трава Stipa; тырса.
КОВЫЛЯТЬ, хадзіць ў перавалку, прыпадаць на нагу; клыпаць, клыпаногі; кандыбаць, кандыба, шкандыбаць, шкандыбае, шкандыба.
КОВЫРЯТЬ што, калыпаць, калыпок, калыпайла, калыпець, калуплівы, калыпацца, калыпаўка; капырсаць; пыркаць.
КОГДА прысл. калі, кады. Калі хочаш тады зроблю. Гэта было калі француз ваяваў. Гэта было калі чорт лыкі лутаў. Кады колечы адгаджуся. Кады ён ліхі чалавек. Кады ёсьць, а кады німа. Кады, гавораць у заходн. Віленшчыне i Вытабшчыне.
КОГОТЬ м. кіпцюр, кіпцюры, кіпець, кіпці. Кашачыя кіпці мышам і ў сьне мярэсьцяцца. І ў ката кіпці ў аксаміце. Што яму ў кіпці трапіла ня высклізьне.
КОДЕКС м. лац. зборнік права, судоўнік; зборнік.
КОЕ-ГДѢ, дзе-колечы.
КОЕ-КОГДА, дзе-калі,
КОЕ-КАК, як-колечы.
КОЕ-ЧТО, дзе-што.
КОЖА ж. верхняя павалока цела жывёлаў; скурка, скураны, скурны. Скура на руках пашчапалася. Купіў скуры на боты. Скураная шапка. Скурная, наскурная хвароба, Выкручываецца як скурат на агні. Скуравістыя яблыкі, заскуравелі ад непагадзі.
КОЖЕВНИК м. майстар які вырабляе скуры; гарбар, гарбарскі, гарбарства, гарбаваць; скураль, скураласкі, скуральнік, што вырабляе цьвёрдую скуру; кажар, кажанік, што вырабляе касматыя скуры. Аддаў гарбару у гарбарню выгарбаваць скуру на боты, а ён мне скураль з яе зрабіў. Кажарнік наш псуе толькі аўчыны.
КОЖУРА ж. расьцінная скурка на пладах; скажурка; шалупіньне, шалупка, шалупа; лузга. Наскрабалі цэлае вядро шалупіньня з бульбы, цыбулі. Скупы шалупінкі шкадуе. Палузгай гарох, а лузгу ссып у памыйніцу. Боб мае цьвёрдую скажурку. Арэхі лузгаюць і лузгу палюць.
КОЗА ж. агульн. слав. каза, казіца, козка, казёл, козьлік, казіны, казуля; дзікая каза, сарна; козьліцца, упірацца, не паддавацца; злавацца; казытаць, шчакатаць, курціняць разстаўленымі пальцамі, казлы драць, ванітаваць, рыгаць, варацаць.
КОЗНЬ, КОЗНИ, хітрасьці, зломэтныя подступы; подступы, напасьці.
КОЗЫРЬ м. у картах; козырь, казырны, казыраць.
КОЗЫРЕК м. стрэшка пры шапцы, ад сонца; казырок.
КОЙКА ж. ложка, ложа. Ложка, ня лыжка — служыць да спаньня, а не да ежы.
КОКОРА ж. бервяно з каранішчам загнутым каленам да будаваньня вадаплаваў; кніца, вакорына, вакора, касапеліна.
КОКАРДА ж. фр. стужка зложаная петлямі і зборкамі; кукарда, кукардка.
КОКЕТКА ж. фр. жанка якая баламуціць мужчын, крэпка старецца падабацца; баламутніца, баламутка.
КОКЛЮХА ж. драўляны пабавень да разьбіваньня камоў зямлі; кука, кокаць, кокнуць.
КОКЛЮШ м. фр. дзяцінная хвароба, кашаль з удушшам; коклюш, кыхтар (Шарашэва).
КОКОН м. фр. кажушок шаўкавічнага чарвяка; вопрадзень. У нас некатарыя чэрві на зіму завіваюцца ў вопрадні.
КОКОТАТЬ, падобна курыцы какатаць: ко-ко-ко! Курачка какоча, знаць насьціся хоча.
КОКОШНИК м. галаўны убор расійскіх жанок; какошнік, каптур.
КОКС м. англ. прапалены ў закрытай печы камянны вугаль; кокс.
КОЛА ж. ням. маленькі перагонны дутнічок кольба, глясьцік.
КОЛБАСА ж. кішка накрыпаная сечаным мясам; каўбаса, каўбасьнік, каўбасісты.
КОЛДОВАТЬ, чараваць, вядзьмачыць.
КОЛДУН м. чараўнік, ведзьмак, ведзьмар, знахар.
КОЛЕБАТЬ што, зыбаць, хітаць, хістаць, хібаць, вітляць; вагаць, вагнуць, вагацца.
Зыбнула мора зыбнула, |
КОЛЕБИМОСТЬ, зыбкасьць, хісткасьць, хіткасьць.
КОЛЕВИНА ж. выежджая коламі рытвіна; калявіна, каловіна.
КОЛЕГІЯ ж. лац. рада.
КОЛЕКЦІЯ ж. лац. сабраньне рэчаў чым колечы важных; калекція, сабраньне.
КОЛЕНКОРЬ м. фр. тканіна; маміс.
КОЛЕСО ср. плосмы круг; кола.
КОЛЕСНИК м. майстар што робіць колы; каладзей.
КОЛЕСНИЦА ж. павозка, каляска.
КОЛЕЯ ж. каляіна, калявіна, калавіна.
КОЛИРОВКА ж. прышчэпка, прышчэп.
КОЛИЧЕСТВО, мера чаго колечы лікам, вагой; коліснасьць, колісны, сколькасьць, сколітны, сколітнік; колькасьць, лічэбнасьць, лічэбны, лічэбнік. Сколькасьць рэчаў, грошы, вёрст, пудоў. У Лідчыне і каля Вілейкі (Насілава) мне прыходзілася чуць яшчэ поўнагалосную, бадай самую правільную, форму: сколіка. Сколіка ён суліў табе за карову. Сколіка разоў мы ўжо гэта чувалі.
КОЛИКРАТНО, сколькакротна.
КОЛИКА ж. рэзь у кішкох, боль у жываце; колька, колькі, мн.; коле, калоцьце.
КОЛИРОВАТЬ дрэвы, шчапіць, прышчапляць, прышчэп.
КОЛКІЙ, колкі, калючы, калоць.
КОЛКОСТИ, прытыкі, дацінкі. Ён дацінкамі сваімі мяне са сьвету зводзіць. На ўсе прытыкі так ей дацяў сваім сказам, што змоўкла.
КОЛК м. касьцявы камель пад рогам быка ці каровы; карвыль. Зьбіла карова рог і з акрываўленым карвылём ходзіць.
КОЛОБ, КОЛБУХ м. ком, гамолка.
КОЛОДА ж. калода, калодка, калодачка, каладзьня.
КОЛОДКА шавецкая, капыл, капылок, капылы.
КОЛОДЕЗЬ, КОЛОДЕЦ м. студня, каладзец. Каладцамі называюць студні пры якіх маецца калаўрот да чэрпаньня вады, калі замест калаўрота ёсьць асьвер, ці толькі крук, то называюць тады проста — студня. Хоць першапачатковае паходжаньне слова „каладзец“ выводзіцца ад каладзьня, калода з падоўжнай шуплавінай, якую ўстаўлялі ў крыніцы замест зруба, згэтуль у нас мяйсцамі мяшаюць — каладзец і крыніца.
КОЛОБРОДИТЬ, каламесіць, каломеса.
КОЛОКОЛ м. звон, званок, званочак, званіць, зьвініць, звонкі, званніца, званар.
КОЛОННА ж. лац. стоўб, калюмна, калюмнада.
КОЛОНІЯ ж. лац. пасёлак чужаземцаў, перасяленцаў; выселак, выселкі, высяленец, калёнія.
КОЛОНІАЛЬНЫЙ, гаворыцца аб таварах прывожаных з гарачых краёў, прыкл.: кава, какао, інбір, перац і інш.; каланіяльны.
КОЛОРИТ адценак, тон колеру; калярыт.
КОЛОС м. агульн. слав. колас, каласы, калосьсі, каласок, калосны, каласісты, каласаваты, каласьнік; каласавік смал., юнак прыгажун; каласіца, гаворыцца аб расьцінах „злачных“.
КОЛОСС м. грэцк. рэч аграмадных памераў; аграмадзіна, аграмадны; колёс, калясальны.
КОЛОТИТЬ што ці каго, чым або па чым; таўчы, біць, коксаць, кокаць. Убій цьвек у сьцяну. Гэткаму толькі морду патаўчы. Наша слова калаціць азначае трасьці: Накалаці яблыкаў. Трасца яго калоціць. Узяў хлапца за грудзі ды як калатнуў… Калоціцца са страху.
КОЛОТУШКА ж. драўляны малаток; пабавешка, кука, таўкачок.
КОЛОТОВКА ж. судзіна да зьбіваньня масла; бойка.
КОЛОТЬ што, каго; поркаць, пырыць нечым вострым; калоць, коле, колецца, калоцыце, кальнуць, калючы, колкі, колкасьць, калючка, калючнік, калюка; бадаць, басьці, будыль, бадыга, будавель, быдла.
КОЛОТЬ што, разьбіваць на двое; шчапаць, шчапацца, шчапаньне, шчэпка; шчапак, шчапага, сякера клінаватая цяжкая. Дровы шчапаюць, а сьвіньней колюць. Пашчапалася дашка; рукі пашчапаліся, патрэскаліся. Шчапаньне дроў цяжкая работа.
КОЛОША ж. ногаўка штаноў; калоша, ногаўка.
КОЛПАК м. татар. каптур, каптурок.
КОЛЧА, КОЛЧЕНОГІЙ, у каго вывернуты ступні; клыш, клышавы, клышаваты.
КОЛЧАН м. татар. похва для стрэл; туля, сайдак, калчан.
КОЛ м. кол, калок, калочак, кольля; друк, дручок, друкі.
КОЛЫБЕЛЬ ж. калыска, калыбка, зыбка, люлька. Люлька, агульна — пасьцелька для дзіцяці. Зыбкай называюць калыску павешаную на канцы гібкай жэрдзі, якая „зыбаючыся“ калыша. Калыбкай называюць дзіцячае ложачка пастаўленае на палазох, якое ківаючы у адну і другую старану калышуць. Калыска, назоў дзіцячай люлькі павешанай толькі на вяроўках, бяз зыбкі, у якой калышуць хібаючы у староны.
КОЛЫМАГА ж. рыдван. А разбойнік па дарозе затрымаў рыдван.
КОЛЫХАТЬ што, калыхаць, гойдаць, зыбаць, калыбаць. Калышацца ўсё што прымацаванае зьверху хібаецца са стараны у старану. Гойдаецца зьверху ўніз і знізу ў верх. Зыбаецца кождая рэчь якая мае прымацаваны адзін канец, а другі вольны знаходзіцца пад націскам ціжару якому працівіцца пругкасьць рэчы.
КОЛЬЦО ср. мэталічны кружок на палец; пярсьцёнак, персьцень, пярсьцёнік; персьцень з пячаткай сыгнэт; персьцень з бліскучым камяшком у аправе, кляйнодзік. Кружок з пустатой у сяредзіне да змацаваньня чаго, абручок, банька. Прыкладам касу прымацовуюць да касавіла банькай.
Есьць ў маей Агаткі пярсьцёнкі |
КОЛЬЧАСТЫЙ м. персьцявісты, пярсьцісты.
КОЛѢНО ад кланіць; сустаў на назе, сустаў або згіб наагул; калена, каленны, каленаваты, каленісты: у расьць. гузель, гузлаваты; кляга.
КОЛѢНОПРЕКЛОННО, поклечкі, поклечкам, прыклякаць.
КОЛЕНЧАТЫЙ, вузлаваты, гузлаваты. Гузлаваты гічэль, салома.
КОЛЧЕДАН м. самародак руды, ком мэталічнай руды; дрысак, дрысга.
КОМАНДОВАТЬ чым. нямец. камандаваць, камандзір, камандзірскі, каманда, камандант. Слова гэта ў нашу мову не пасуе, яго трэбало-б заступіць якім сваім словам.
КОМБИНАЦІЯ ж. лац. амяркація.
КОМЕДІЯ ж. камэдзія, камадзіянт. Камэдыя, хто ня ведае, а хто ведае чысты сьмех. Перасьмеўка.
КОМИЗМ м. сьмешнасьць, сьмешны, сьмешнік.
КОМЕЛЕК м. грубка.
КОМЕНТАРІЙ м. лац. аб’ясьнененьне, тлумачэньне.
КОМЕРЦІЯ ж. фр. торг, таргоўля, тарговыя авароты; камэрція, камэрційны.
КОМЕТА ж. нанебнае цела; камэта.
КОМИСАР м. лац. хто выпаўняе якую камісію, даручэньне; камісар, камісарскі, камісарства.
КОМИТЕТ м. фр. сабраньне, камітэт.
КОМИЧЕСКІЙ, сьмяшлівы.
КОМНАТА м. сьвятліца, істоба, істобка; пакой, пакойчык; келятка, бакоўка, камора, каморка.
Панясла да сьвятліцы, |
КОМОД м. фр.; камода, шуплярня.
КОМОЛЫЙ м. лабаты, лабацік, лабатка.
КОМПАКТНЫЙ франц. сьціслы.
КОМПАНІЯ ж. лац; кампанія.
КОМПАС м. ням. магнэсовая стрэлка на восі; компас.
КОМПЕНСАТОР м. лац. роўнаважнік.
КОМПЕНТЕНТНЫЙ м. лац. правамоцны.
КОМПИЛЕВАТЬ, КОМПИЛИРОВАТЬ, зьбіраць, штукаваць, складаць.
КОМПЛЕКТ м. фр. паўнак, поўны, папаўняць.
КОМПЛИМЕНТ м. фр. камплімэнт, залесьць, залёсткі, залёсьнік—ніца. Майстар на залёсткі. Тры корабы залестак нагаварыў. Ветласьцю ды залесьцю душу выймае.
КОМПЛЕКСІЯ ж. фр. склад чалавека.
КОМПОНИРОВАТЬ фр. змышляць, складаць.
КОМПОЗИЦІЯ ж. фр. уклад, вымысл, вытвор.
КОМПОЗИТОР м. складчык.
КОМПОТ м. фр. вараныя яблакі, грушы, сьлівы: саламатка.
КОМПРЕС м. лек. лац, прыпарка.
КОМПРЕСОР м. фр. прылада ў машынах да сьцісканьня; прытуг.
КОМПРОМИТИРОВАТЬ каго. фр. сароміць.
КОМПРОМИС м. фр. угода, угодлівы, згодлівы, згадзіцца:
КОМУНИКАЦІЯ ж. фр. дарогі, спосабы зносін; дарожніцтва, дарожны.
КОМУНИЗМ м. фр. палітычнае вучэньне аб ўсеагульнай роўнасьці; грамадзейста, гмамадзей, грамадзейнік.
КОМФОРТ м. англ. выгода, утульнасьць, багацьце; роскаш, раскошна, раскошнік.
КОМ м. агульн. слав. ком, камы, камяк, камяга, камолка (гамолка), камячок, каміць, камсіць, кумясіць, кумешыць, каміць, комкаць, кумякнуць, кумяк, кумешыць; кулібка, ком, бохан хлеба.
КОНАРХ м. грэцк. той хто чытае ў цэркве каноны; канарх.
КОНВЕНЦІЯ ж. фр. прыватнае умова аб чым колечы паміж двумя дзяржавамі; угода.
КОНВЕРТ м. фр. агортка пісьма; агортка, кувэрт.
КОНВОЙ м. фр. вайсковы аддзел для ахову у час падарожы; ганавод, ганаводнік. Ганаводамі і ганаводнікамі ў падзьвіньні называюць прыказчыкаў якія праводзяць абозы з таварамі; канвой, канвойны, канвойшчык.
КОНВУЛЬСІЯ ж. лац. лек. сутарга, сутаржка.
КОНГЕСТІЯ ж. лац. лек. прыліў крыві да якой часьці цела; захлань.
КОНГЛОМЕРАТ м. лац. мяшаніна.
КОНГРЕС м. лац. зьезд.
КОНДЕНСАТОР м. лац. прылада да згушчаньня; згустатар, згустыр.
КОНДИТЕР м. лац. цукернік, цукерніцтва, цукерніца.
КОНДИЦІЯ ж. фр. умова, забавязаньне; гаворыцца аб лекціях вучыцеля у прыватных дамох: У яго ёсьць кодыціі, выехаў на кондыціі.
КОНДРАШКА м. крывавы або нервовы параліж; паляруш. Каб це паляруш скруціў.
КОНДИТНЫЙ сьпісак фр. запісі аб паступаньні і здольнасьцях; паводчая ведамка.
КОНДУКТОР м. лац. праваднік, павадыр.
КОНЕЦ м. агульн. слав. канец, кончык, канчар, канчак, канча, канечны, канцавы, канчатны, канчавіна, канчатка, канчатковы, канчаць, кончыць, канчальны, канчанін, канчанскі, канцаваты.
КОНЕЧНО прысл. конча, ачколечы, ведама.
КОНИЧЕСКІЙ, кучмаваты.
КОНКРЕТНОЕ лац. паняцьце уяўнае, рэчавістае.
КОНКУРС м. лац. спабор, спаборніцкі.
КОНКУРЕЦІЯ ж. лац. спаборчывасьць.
КОНКУРЭНТ м. лац. спаборнік, спаборніцкі.
КОНОБЬ ж. конаўка, коўш.
КОНОВАЛИТЬ, канавалаваць, канавал; лягчай, лягчыць. „Але, ось, быў у нас лягчай, звалі яго Нічыпарам… бывала падыдзе к жарабцу, пагладзіць яго па азадку, — той і стаіць як укопаны.“ (Сержпут. 47). Валох, валошыць.
КОНОПАТИТЬ што, чым; забіваць шчэлкі, пазы пакульлям; пакляваць.
КОНОПЛЯ ж. расьціна Cannabis sativa; канаплі, калапні, канопы, канопны, канопнік. канопка, канопісты.
КОНСЕРВАТОР м. захоўнік, хто бароніць стары палітычны лад; спраціўляецца навізьне — кастырнік, пазаднік.
КОНСИЛІУМ м. лац. рада, нарада асабліва дактароў.
КОНСИСТОРІЯ ж. лац. эпархіяльная духоўная канцелярыя; кансысторыя.
КОНСКРИПЦІЯ м. фр. набор салдатаў пры помачы лёсаванья; попісь.
КОНСОЛЬ м. фр. архіт. арнамант. на сьцяне палічкай; пастадок.
КОНСПЕКТ м. лац. скарочаны зьмест; скарот.
КОНСТИТУЦІЯ ж. лац. дзяржаўны статут.
КОНСТРУКЦІЯ ж. лац. пабудова. Пабудова мовы, выкладу.
КОНСУЛ м. лац. упаўнамочаны ад ураду ў тарговых справах у другой дзяржаве; консул, консульскі, консульства.
КОНТИНЕНТ м. лац. цьвердзь.
КОНТИНГЕНТ м. лац. бонда, часьць.
КОНТОРА ж. фр. мейсца кіраўніцтва гаспадарчымі і рахунковымі справамі; кантора, канцелярія.
КОНТРА ж. фр. супроць.
КОНТРАБАНДА ж. фр. качмарка, качмарства, карчмаршчык; кантрабанда, кантрабандзісты.
КОНТРАБАС м. фр. басэтля, басоля, басэтліста. Не да хлеба, не да солі, калі граюць на басолі,
КОНТРАМАРКА ж. цэдлік.
КОНТРАСИГНОВКА ж. фр. зарука.
КОНТРАФАКЦІЯ ж. фр. падробка.
КОНТРРЕВОЛЮЦІЯ ж. фр. супроць революція.
КОНТРАКТ м. фр. пісаная умова, умова паводле праўнага парадку; умова, кантракт.
КОНТРАСТ м. фр. супроцьлегласьць, спраціўства.
КОНТРИБУЦІЯ ж. фр. вайсковы падатак, пабор з заваяваных; даніна.
КОНТРОЛЬ м. лац. спраўдка, спраўджаць, спраўджаны, спраўдца.
КОНТУЗІЯ ж. лац. удар куляй ашчэпкам без раны; садно, ссадніць.
КОНТУР м. фр. зьнешні абрыс рэчы; абрыс.
КОНУС м. грэцк. цела ў форме галавы цукру; кучмак, кучмень, кучмісты, кучмавісты.
КОНФЕДЕРАЦІЯ ж. лац. цесная сувязь дзяржаваў; конфэдэрація, сувязь.
КОНФЕРЕНЦІЯ ж. лац. нарада.
КОНФЕТЫ м. мн. фр. цукеркі.
КОНФИГУРАЦІЯ ж. лац. абрыс, выгляд.
КОНФИДЕНЦІЯ ж. фр. спаверчасьць.
КОНФИРМОВАТЬ што, ням. зацьвярджаць.
КОНФИСКОВАТЬ што, фр. атабраць у скарб; атабраць, вызьняць.
КОНФОРМАЦІЯ ж. фр. склад, форма рэчы.
КОНФУЗИТЬ каго, фр. сароміць, сарамяжлівы, ўстыдаць, бантэжыць.
КОНЦЕНТРИЧЕСКІЙ, лац. аб крузе або клубе, у чаго адзін і той жа агульны цэнтр (асяродак) з другім кругам, клубам; сусяродлівы, канцэнтрычны.
КОНЦЕПЦІЯ ж. лац. спосаб разуменьня і вывады; канцэпція.
КОНЦЕРТ м. музыка на некалькі галасоў ці музычных інструмантаў; канцэрт.
КОНЦЕСІЯ ж. фр. пераўступка.
КОНЧИНА ж. скон, скананьне, кананьне. Сьведкі якія былі пры яго скананьні. Лёгкае, цяжкое кананьне.
КОНЬКИ мн. м. сталёвыя палазкі да коўзаньня; каўзгачы, коўзьлі; лызгачы, лызглі.
КОНЮШНЯ ж. стайня.
А ў стаенцы Божая радасьць, |
КОПА ж. капа, капіца, купа. Капа сена саломы; капа, сходка, грамада рас. „мір“; капа, лічебн. 60 штук. Капа снапоў яек, а даўней — капа грошы. Капавік, рас. „полтиник“, 50 кап.
КОПАТЬ што, капаць, капацца, капаньне, копкі; какапач, капага, капанка; капаніца, накопная дарога.
КОПОТЛИВОСТЬ, капырсьлівасьць, капырсацца, капырскі, капырсьнік,
КОПЕ(Ѣ)ЙКА манэта, капейка.
КОПИТЬ што, спароміць, спаромленьне; зашчаджаць. Грошы спаромяць, а сена ў копы копяць.
КОПІЯ ж. водпіс, копія. Зрабіў даслоўны водпіс з кантракту.
КОПОТЬ, сопар, сапорлівы; дым, лымець, задымлёны, дыміць, дымляніна, дымарня.
КОПОШИТЬ што або чым, кешкаць, кешкацца; капорсаць, капорсацца, капорскі; пыркацца, пыркун, пырклівы.
КОПТИТЬ, выпускаць дым, сажу, чарніць дымам, дыміць, дымнік, дымлёны, дымарня, дымарка. Рыбу і мяса дымяць у дымарнях, або заглярнях; ад першага выводзяць назову дымляніна; ад другога вагліна, вагляніна, не „вандліна“, бо апошняе тое-ж, а толькі паводле польскай вымовы.
КОПТѢТЬ, сядзець над чым сохнучы як мяса ў дымарні; карпец, заскорпнуць; скарпеў, скарупка.
КОПОТУХА аб жанках, якая капаецца, капорсаецца, стараючыся прыспароміць што ў хату; тупатуха, топаць, тапаніна.
КОПЧИК м. наплечная, азадная костка ў птахаў; аканечнік хрыбетніцы ў чалавека загнуты ў сярэдзіну; купрык.
КОПЫТО ср. рагавая павалока на нагах нек. жывёлаў; капыт, капыто, капыты, капыткі, капыцісты, капыціцца апошняе гаворыцца ў значэньні зваліцца, зьбіцца з ног, пасьці: скапысьціцца.
КОПЬЕ або КОПІЕ ср. абасечна вострае жалезца на дрэўку; копія, капійнік.
КОРА ж. спаверхная павалока на дрэве; кара, карыца, карысты, ліповая кара называецца лубам.
КОРЯВѢТЬ, скарузнуць, заскарузлы; скорбнуць, заскорбнуць; карэць, карэлы; каржавець, каржысты, пакрыты тоўстай крэпкай карой.
КОРАБЛЬ м. карабель, карабельны, карабельнік; вадаплаў.
КОРАЛ м. караль, каралёвы, каралі,
КОРДОН м. фр. шнур на якім ганяюць каня кругом сгаўба; ваярская варга ланцугом.
KOPEKTOP м. лац. хто займаецца папраўкай памылак у друку; карэгатар, карэгаваць.
КОРЕЛЬСКАЯ БЕРЕЗА ж. ракітавая бяроза.
КОРЕНЬ м. карэнь, каранішча, карані, каранець, карашкі, каранасты; каранік, вулей с дзюплаватага прыкарэнка пня; караніць, каранець.
КОРЕСПОНДЕНЦІЯ м. фр. ліставаньне.
КОРЕННОЙ м. які знаходзіцца каля карэньня; вакорны, вакорына; вакорак, бочка расьпілаваная на двое.
КОРЗИНА ж. карзіна, карзінка, карзіначка; кашала, кашолка, кашолачка. Карзінай і кашалой называюць плецены кораб з лучыны, плецены з пруткоў — кош, кошак; з лубу — лубянка.
КОРИДОР м. фр. праход, калідор.
КОРИНКА ж. дробныя чорныя разынкі; карынткі.
КОРИФЕЙ м. грэцк. хто трымае голас у хоры, кіруе опэрным хорам; верхавод у якой колечы справе.
КОРИЦА ж. цынамон.
КОРИЧНЕВЫЙ, бурнаты, сапорысты.
КОРКА хлеба, скарынка; на пладах і ягадах — скурка, скажурка; на кашы — скарупка, скарупіцца, заскарупнуць.
КОРМА ж. задняя часьць вадаплава; карно. Карно процілегла носу ў чоўне. Карма ў невадзе, яго сярэдняя часьць, мяшок, але: карнік, корнік, кіраўнічы вадаплавам, капітан вадаплаву.
КОРМИЛО ср. хвост вадаплава, які кіруе яго паваротамі; стырно, стыраваць.
КОРМЧАЯ КНИГА, зборнік царкоўныя і часьцю цывільных правіл.
КОРНЕТ м. фр. вайск. харужы.
КОРНЦАГИ м. мн. ням. шчыпчыкі ножніцамі; цапагі.
КОРН м. ням. зярно, зернавы, ядрэц, ядрыца.
КОРМ м. чым корміцца; кароўі корм — пошыр; конскі — аброк; агульна — корм, карміць.
Дай каню, дай каню сена аброку, |
КОРОБ м. гнутая, а часам і плеценая кашала; гнутыя бываюць з лубу, кары і драніцы; плеценыя з саломы і лазы; кораб, карабок, каробка.
КОРОБЕЙНИК м. разносчык тавараў; лахтыр, вэнгер, крамнік.
КОРОБИТЬ што, карабаціць, карабаты, карабасьцік.
КОРОВА ж. карова, кароўка, каравёнка, каравёшка; кароўнік, хлеў для кароў; кароўніца, служанка яка даглядае кароў.
КОРОВАИ м. каравай.
КОРОЛЬ дастойнасьць валадара дзяржавы; ' кароль, каралеўскі, каралеўства, караляваць; у картах — кароль, вышнік.
КОРОМЫСЛО м. лукаваты перасьвер на плечы насіць ваду; каромесла, суднік, ад „суды" два вядры вады. У значэньні „рычага“ у нас не ўжываецца; для абазначэньня апошнага служаць: асьвер, перасьвер, касарга, вага (гл. Рычаг).
КОРОНА ж. галаўны убор пануючых асоб; каруна, карунаваць, карунны.
КОРОПУЗ м. карштук, карнюк, карнапуз.
КОРОСТЕЛЬ птушка, дзяргач.
КОРОТКІЙ агульн. слав. кароткі, каротка, караткаваты, кароткасьць, караціць, карацець.
КОРОТОТАТЬ час, праводзіць, церці. Сьцерлі гадзінку за чаркай.
КОРПІЯ ж. лац. паскубаная старызна да закладаньня ран; скубанка.
КОРПУС м. лац. цела, склад; сабраньне аднастайных у адно цэлае; корпус.
КОРЕКТОР м. карыгатар, карыгаваць.
КОРСАР м. фр. марскі разбойнік.
КОРСЕТ м. фр. шнуроўка, жаночая вопратка да стану.
Мой-жа ты татулечка, |
КОРСАЖ м. фр. верхная часьць жаночай вопраткі; агруднік.
КОРТЕЖ м. фр. урочысты поезд; паход; провады.
КОРТИК м. кордзік.
КОРЧАГА ж. гліняны гляк. У нас карчагай называюць судзіну да дзёгцю; робіцца з двума днамі, ў верхнім дне невялічкая атворына да маканьня у дзёгаць квача.
КОРЧЕВАТЬ, вырываць карчы, пні; карчаваць, карчаваньне, карчоўка, карчы, карчоўя.
КОРЧИТЬ што, корчыць, корчыцца.
КОРЧИ, сутаргі.
КОРЫСТЬ ж. карысьць, карысны, карыстаць, карыстацца; зыск.
КОРЫТО ср. карыта, карытца, карытнік.
КОРЬ ж. дзіцячая пошастная хвароба; водра.
КОРЮШКА рыба, уклейка.
КОРАВѢТЬ, скарузнуць, скарузлы; кірпцець.
КОСА ж. доўгая пяскаватая мяліна, мельстынь; прылада да кашэньня травы, каса; суплёт жаночых валасоў, каса, коска касіца.
КОСАРИ мн. м. касьбіты, касьцы.
КОСОТОЧКА ж. брусок на палцы; трапло. Траплом трэплюць косы, востраць.
КОСВЕННЫЙ, сукосны, скосны; субочны.
КОСМА ж. клак поўсьці; вахлак, вахлаты.
Мядзьведзю вахлаты, |
Ня будзь багатым, а будзь вахлахатым (прыказка). Вераць што ў каго валахатыя грудзі, то гэта шчасьлівы чалавек; касмыль, касматы; кудло, кудлак, кудлаты.
КОСМЕТИЧЕСКІЙ ж. фр. які датыча умецтва і спосабаў падтрыманьня сьвежасьці і мяккасьці скуры, штучнай прыгожасьці; касметычны, касмэтык, касмэтыка.
КОСМОС м. грэцк. сусьвет. Памылкова некаторыя ужываюць сусьвет у значэньні „всемирный“ да гэтага служыць анднаслоў — ўсесьвет.
КОСМОГОНІЯ ж. грэцк. навука аб вытварэньнюся сусьвету.
КОСМОГРАФІЯ ж. грэцк. апісаньне ўсесьвету, ўсіх сьветаў.
КОСМОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб законах кіруючых ва ўсесьвеце.
КОСМОПОЛИТИЗМ, ўсесьветніцтва, ўсесьветнік, чалавек які не прызнае бацькаўшчыны, які лічыць сябе грамадзянінам ўсяго сьвету.
КОСНИТЬ, марудзіць, маруда, маруджаньне, марудлівы.
КОСНѢТЬ, быць у адным і тым самым стане; мадзець, касьцявец.
КОСНОЯЗЫЧНЫЙ, заіклівы, картавы.
КОСНУТЬСЯ, ткнуцца, торкнуцца, даткнуцца.
КОСОЙ, косы, касіць, касаваты.
КОСОГЛАЗЫЙ, касавокі, зызаваты, касавуры.
КОСОЛАПЫЙ, крывалапы, клышавы.
КОСТЕЛ м. каталіцкая сьвятыня; касьцёл, касьцельны, касьцельнік.
КОСТЕНѢТЬ, касьцявець. Аб руках кажуць: рукі скрэплі, акрэплі ад сьцюжы.
КОСТЕР м. дровы зложаныя ў клетку; груд. Паліць груды, расчышчаць лядо спаляньнем на грудох сучча і карчэўя.
КОСТРЮЛЯ ж. рондаль.
КОСТЫЛЬ м. кавяла, кавяліць; кавіляць, хадзіць папіраючыся кавёламі.
КОСТЬ ж. агульн. слав., косьць, косьці, касьцявы, касьцісты, касьціна, костка, костачка, касьцяны, каставаты, касьцянка, касьцявець, кастырэць, кастыр. Лакцявая косьць — жбіца.
КОСТЮМ м. фр. вопратка; камплект вопраткі; асобная тэатраьная, маскарадная вопратка касьцюм.
КОСЯЩАТЫЙ, касодзісты.
КОТЕЛ м. кацёл, кацялок, кацельны, катляр.
КОТЛОВИНА ж. катліна, волміна.
КОТЛЕТА ж. фр. выбітае і пражанае блінцом мяса; сяканец, сяканцы; катлет.
КОТОМА, КОТОМКА ж. дарожная торба, пляцёнка; зазвычай пляцецца з лык або бяросты і носіцца за плячмі; хатолка, тайстра, кабза, кашолка.
КОТОРІЙ заімак, каторы, каторае, каторая. Каторы чалавек добры, а каторы і благі. Каторая гэта баба. Каторае у цябе дзяцё.
КОТ м. самец кошкі; кот, каток. Кату даюць эпітэты: мурчак, катовіч.
КАУРІЙ масьць, буланы.
КОФЕ ср. кава, кавовы, кавярня, каўнік.
КОЧАН м. качан, качанок; качарыжка, ножка пад качаном. Па расійску правільна „вилок“.
КОЧЕВАТЬ, жыць не асела, не на адным мейсцы; качаваць, качавы.
КОЧЕВРАЖИТЬСЯ, настырацца, настырлівы.
КОЧЕГАР м. англ. качагар, качаргар, дравасмал.
КОЧЕНѢТЬ, калець, акалелы.
КОЧЕРГА ж. прылада да мяшаньня жару; качарга; кацюба; пожах.
А дзе-ж тая гаспадыня што у шубе. |
КОЧЕТ м. певень.
КОЧКА ж. курган, купіна.
КОШЕНИЛЬ ж. фарба; чарвец, кармазын.
КОШЕРНЫЙ жыд. чы'сты.
КОШКА ж. самка ката; кошка, кошачка.
КОШЕЛЁК м. торбачка скураная на грошы; кеса, кеска; гамалейка, магалейка, кабза. „…і паказаў магалейку з чырвонцамі“ (Сержп. стр. 51).
КОШМАР м. сонны прывід, душаньне ў сьне; змора, мара. Мара душыць, ўночы людзей садовячыся на грудзёх.
КОЩУНСТВО, насьмяханьне над сьвятымі рэчамі, заплюгаўленьне сьвятасьці; кашчуйства, кашчуйнік, кашчуйны, касьціць.
КОЭФИЦІЭНТ м. мат. лічба на якую множыцца другая вялічыня; памножнік.
КРАБ м. круглы морскі рак.
КРАЕВОЙ, краёвы.
КРАЖА ж. крадзежа, крадзьба, покрадзь. Сягоньня у нас покрадзь здарылася: укралі барана.
КРАЙ м. ракі, мора — бераг, наўзьбярэжжа; зямля, старана і народ; край, краіна, краёвы, краёвец; пачатак і канец чаго — бераг; руб, скрай, скрайны, наўскрай; акрай, акрайны; акраец абрэзак хлеба; ускрай, ускрайны, украйны; край тканіны — пруг, а калі абшыты, абкіданы ніткай руб, рубец.
КРАЙНЕ прысл. скрайна, лішне, канечна.
КРАЙНОСТЬ ж. скрайнасьць, канечнасьць.
КРАЮХА ж. абрэзак хлеба ці чаго іншага; акраец, акрайчык, акройчык.
КРАЕГРАННЫЙ, наўскрайны, скрайны.
КРАЕСТИШІЕ ср. гранаверш.
КРАМОЛА ж. бунт, рокаш, ракошны, ракошнік; замутня, мутар, муціць; нерадзіца; зрада.
КРАМПОВАТЬ ням. аб сукне; надаваць яму полыск; грымпляваць, грымплёўка, грымпаль.
КРАНІОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб будове чэрапа, галавы; канелёгія.
КРАНЦ м. ням. зьвітыя ў падушку старыя вяроўкі якія зьвешываюць паўскрай вадаплава каб ён не ўдараўся голым бокам; пехтыр, пехтыры.
КРАН м. ням. трубка з папярэчнай затычкай да спусканьня цекляцяў; крант, кранец, кранцік. Крант у самавары заскаруз.
КРАН ПОД’ЕМНЫЙ, асьвер, асьверыць, сьверыць, сьвіран.
КРАПИВА ж. расьціна Urtica; крапіва. Крапіва бывае простая і жыгучка.
КРАПЧАТЫЙ, пярэсты, пярэсьціць. Аб масьці курэй кажуць: канаплястая курыца.
КРАСОТА ж. прыгожасьць, прыгожы-жая, прыгожства, прыгажэць, прыгажун, прыгажуля, прыгажуха, прыгожліва, прыгожлівасьць;
Дайце мне харошага, |
гожасьць, гожы-жая; гозкасьць, гозкі. Гэты апошнія словы маюць адценак гладкасьці, прыгожасьці і буйнасьці ўзросту; гладкасьць, гладкі-кая; Гладкая деўка; гладкі хлапец; зн. поўны-ная прыгожая; краса, красаваць, красавацца, красуля, красуня адцянае паняцьце поўнасьці росквіту, чый-колечы росквіт, бліскучасьць прыгожасьці; хараство, харошы, харашэць, харашыцца, прыхарашывацца, азначае стройнасьць і паўнату формаў; пекната, пекнасьць, пекнянькі, пекны-ная, пякнець, палкая, палючая прыгожасьць, хараство; аздобнасьць, аздоблівасьць, што мае ў сабе аздобу, пакрасу. Ладны, гожы не малы.
КРАСИТЬ што, пакрываць фарбай; фарбаваць, маляваць. Фарбуюць фарбай разьведзенай у вадзе, малуюць фарбай разьведзенай ў пакосьце, намазуючы фарбу памазком ці квачам.
Коні гатуюць, |
КРАСИЛЬЩИК м. фарбяр, фарбярства, фарбаваць, фарба; маляваць, маляваньне, маляр, малярства, малявіла. Купі фарбы на малявіла. Маляр заўсёды папэцканы малявілам.
КРАСНЫЙ па колеру, чырвоны, чырванець чырванявы.
КРАСКА ж. барвісты парашок, соль ці зельле; фарба, фарбаваць, афарбоўка.
КРАСНОРѢЧІЕ ср. красамоўства.
КРАСНѢТЬ, чырванець, пунсавець, спалынаць. Увесь спалынуў з сораму.
КРАСОЧНЫЙ, барвісты, барвістасць; малёўны, маляўнічы. Малёўные аколіцы. Блрвістая малятура. Ён апавядае барвіста і красамоўна. Барвісты высказ.
КРАСТЬ што, красьць, красцца, крадзежа, крадзьба, покрадзь, крадун, крадзец, крадзьмак, крадком, покрадкі, скрадацца, крадзьма.
КРАТА ж. раз, крота. Сколькі крот разоў я казаў табе. Трыкротна большы. Стокрот няпраўда.
КРАТЕР м. рыгво, горла агнепыхлівай гары; рыгво.
КРАТКІЙ, кароткі, каротлівы, карацець, караціць, сукарот.
КРАТКОВРЕМЕННЫЙ, малачасны.
КРАТКОСРОЧНЫЙ кароткатэрміновы.
КРАХМАЛ м. чыста мучыстая часьць зярнят, асабліва збожавых; скорблік, крахмал. Скорблік, паходзіць аб ласьцівасьці гэтай мучыцы быць клейкай і засыхаць „скорбнуць“, прыдаючы „скорбласьць“ тканінам; скарбліць, наскорблены.
КРАЮХА ж. абрэзак хлеба; акраец, акрайчык.
КРЕАТУРА ж. лац. стварэньне, жывёла; дакорліва аб нечыіх дабрахотліўцах; навушнік, завушнік, завушлівец.
КРЕДИТ м. фр. павер, наверны.
КРЕДИТИВНЫЙ, паверчы, паверчая грамата паслом; купецкі вексаль (беляг) на атрыманьне грошы — спаверка.
КРЕМЕНЬ м. самы цьвёрды з паміж камянёў; крамень, крамянец, крамяны; крамянец стар. грод, замак, рас. „Кремль“. У Горадзеншчыне крэмянь называюць гега, гежнік, гежань; гіжэнь, гіжэль ад гіжэць пырскаць іскрамі; у Вітабшчыне называюць: скалка, скалець, скаліца, скалісты.
КРЕМЛЬ м. унутраная часьць замку, гроду; стар. дзяцінец, крамянец (ад крамень ці укромны?).
КРЕМОТАРТАР м. лац. вінны камень.
КРЕМ м. фр. страва з выбітай сьмятанькі; пуш, пушовы.
КРЕНГЕЛЬ м. ням. печыва з цеста; рагуль, рагулькі, рагулёк.
КРЕНЗЕЛЬ м. дзікі адамант да рэзаньня шкла; дыямант.
КРЕНИТЬ вадаплаў, кланіць на бок; кланіць, клоніцца, наклон.
КРЕНЬ, падысподны брус пад вадаплавам; полаз, каспыль.
КРЕОЗОТ м. лац. матэрыя якая пры згараньні маецца ў дыме і дзёгцю, заховуе мяса ад гніцьця, з гэтай прычыны дымлёная мяса не псуецца; крэазот.
КРЕП фр. маршчыстая ценкая шаўковая тканіна; дымка.
КРЕПОН, густая, тоўстая дымка.
КРЕСАЛО ж. крэсіва, служыць да высяканьня агня са скалкі.
КРЕСЛО ср. просты услон з поручамі; крэсла.
КРЕСТ м. крыж, крыжы, крыжовы, крыжавік, крыжавіна. Крыжы, масьць у картах, рас. „крести“.
КРЕСТЕЦ м. задняя часьць паясьніцы; крыжавіна, крыж.
КРЕСТЦЫ м. мн. раздарожжа, розстань; крыжавыя, дарогі.
КРЕСТИТЬ, ксціць, ксціны, кшчоны.
КРЕСТИЛЬНИЦА ж. ксцільніца; „Ту-же и крстильница водна“ (Срезн.). Купель.
КРЕСТИТЕЛЬ м. ксціцель, архаічн. купала (babtista). А миръ от Покрова Бцѣ до Иваня дне до Купалъ (грам. 1349 г.)… во вторникъ передъ Купалы сьвятого Ивана, мѣсяца іюня 20 дня (Грам. Вітаўта 1396 г.). Отъ дней Ивана крстителя царстъвіе небесное нудиться (Срезн.).
КРЕСТНИК м. кшчоннік, хросьнік.
КРЕЩЕНІЕ ср. кшчэньне. На Кшчэньне, пасьля Калядаў; кшчоны, кшчонец, кшонскі; Кшчонскіе марозы (Пагост, Дзіс. пав.); ксціны, быў на ксьцінах,
КРЕСТЬЯНИН, селянін, сялянскі, сяляк.
КРЕСТОНОСЕЦ м. манах гэтага ордэну; крыжак.
КРЕЧЕТ м. птах, крагуй, крагуль, крагулёк.
КРИВОЙ, крывы, крываваты, крывасьць, крывіна, крывізна, крывуля, крывуліна, крывулькі, крывіцца, крывеліцца, крывульнік, крывіць, крывень, крывець, крыўляцца, крыўляк-лячка, крыўляка.
КРИЗИС м. лац. пералом, пераварот. Пералом хваробы. Пераварот дзяржаўны.
КРИНКА ж. гаршчэчак да малака; гарлач, гарлачок; стаўбун, стаўбунец, стаўбунок; гладышка, гладышок, гэтае апошняе літаральна адпавядае рас. „кринка“; кухаль.
КРИНОЛИН м. фр. крынуліна.
КРИН м. расц. лілея.
КРИСТАЛ м. лац. выкопнае, горскае шкло; крыштал, крышталовы, крыштальны.
КРИСТАЛИЗИРОВАТЬ, крышталізаваць, крышталізація.
КРИТИКА ж. лац. крытыка, крытыкаваць, крытык; ацэна.
КРИТИЧЕСКІЙ, здольны да здаровай ацэны; крытычны.
КРИТЕРІЙ м. лац. азнака да распазнаньня праўды; крытэрый.
КРИЧАТЬ, крычаць, крык, крычаньне, крыклівы, крыклівасьць, крыкун, крыкса.
КРИШКА ж. закрыўка, покрывка, века, вечка.
КРОВАВИТЬ, квывавіць, крывавіцца.
КРОВАТЬ, паставец на пасьцель; ложа, ложка, ложачка; архаічн. караваць, караватка.
Ужо дзеванька з ложа ідзе, |
КРОВЕНИТЬ, крывавіць.
КРОВЛЯ ж. страха, дах, пакрыва, покрыўка. Страхой называюць саламянную пакрыву будынка, а дахам цісовую, кахлёвую, бляшаную; пакрыва і покрыўка адносіцца да рэчаў, не да будынкаў.
КРОВЕЛЬЩИК м. майстар які займаецца крыцьцём; стрэшнік.
КРОВЬ ж. цеклаць якая авяртаецца ў жывым целе, яна мае віды артэрыяльная жычка і венозная, пасака, сапоркі кроў, крыві, крывавы, крывавіць, кроўны, крывісты; руда, юха.
Той мяне ўразіць пад шчырае сэрца, |
КРОВНЫЙ, сваяк па крыві, сваяк, крывец, крывіч, родзіч.
КРОВОСНЫЯ СОСУДЫ, кроваходныя жылы.
КРОВООБРАЩЕНІЕ, кроваварот.
КРОВОСМѢШЕНІЕ, казіродзтва.
КРОВОПРОЛИТІЕ, кровапраліцьце.
КРОВОТЕЧА, краваток.
КРОИТЬ што, кроіць, кроіцца, крой, кроеньне, кравец.
КРОЛИК м. зьвярок Cuniculus; трус, трусок, трусік, трусы, трусцы.
КРОМА, КРОМКА ж. сукрой хлеба; ськіба, скібка, луста.
КРОМКА ж. крой, сукрой; пруг, рубок, скравак, матуз.
КРОМѢ чаго, прысл. акром, апрыч. Акром усяго яшчэ і гэта. Акром работы яшчэ і непрыемнасьці. Акром нас з табой ніхто гэтага ня ведае.
КРОМѢШНЫЙ, скрайны, выключны; сукротны. Цемра сукротная зн.: падысподная, пякельная.
КРОМСАТЬ, дзёрстаць, чыркаць, чыкрыжыць.
КРОНА ж. ням. каруна.
КРОПАТЬ што, рабіць памалу і няўмела, пыкаць, карпаць, кешкаць, пэцкаць, партоліць.
КРОПОТЛИВО, пыкліва, карпліва.
КРОПИТЬ што чым, крапіць, акрапляць, кропіць, крапаць, крапіла, крапільніца, кропля, крапля.
КРОПКІЙ, крохкі. Крохкая зялеза.
КРОТКІЙ аб чалавеку, ціхі, скромны, цярплівы; лагодны, лагодзіць, лагодлівасьць, лагода; рахманы, рахманасьць, рахманіць, рахманлівасьць.
КРОТ м. зьвярок Talpa europea; крот.
КРОХА ж. драбок, драбінка; крыха, крохатка, крыхаць, крышка; махатка; грудка.
КРОХОТНЫЙ, дробны, маханькі, крыхатны, крыхатка.
КРОШИТЬ што, крышыць, крышыцца.
КРОШИЛО, паставец да крышэньня; крышыльня.
КРОШЕВО, крышыва, крышанка.
КРУГ м. круг, кружок, кружочак, кругом, круглы, круглаваты, круглаты, круглавацік, кругласьць, круглянасьць, кругліць, круглець, клугляк, кругліня, кругавіна, кругавы, кругоўчына. Круг, абвод, акружнасьць, circulus. Кругомъ круг окропивъ около престола (Жыць. Ніф. XIII ст.). Отласъ турски круги серебраны. Круг нябесны. Небесному кругу верхотворче Господи (Ирмол. 1250 г.). С небесных кроуг Гаоўриилъ слетев ( Рум. м. XV ст.). Зодзіяк або зьвярынец нябесны. Круг животный (Срезн.). Круг сонечны, гадавы аварот зямлі наўкол сонца. Царк.: Сонечны круг 28 гадоў, пасьля праходу якіх ізноў паўтараецца парадак тыднёвых літар. Круг месячны, месячны аварот месіка наўкол зямлі. Царк.: Месячны круг, 19 гадоў, пасьля якіх маладзік вяртаецца на папярэднія дні году. Месячныя круга прочитал (Чэцья; Срезн.). Круг царкоўны, парадак службаў на цэлы год. Гаворачы аб людзях, кола, таварыства, кампанія.
Запытаўся каравай вясельнага кола: |
Круг, калясо, кола: Кола ганчарнае. Кола ў павозцы.
КРУГОВРАЩЕНІЕ ср. кругаварот, кругаваротны.
КРУГОЗОР м. сьветагляд.
КРУГОВОЙ, наўкольны. Наўкольная парука.
КРУЖИТЬ, рабіць круг; Зямля кружыць голуб кружыць, віецца кругом; Табака гарэлка кружыць галаву. Кружыць, кружыцца, кружэньне. Кружэньне галавы.
КРУЖЕВО, рубкаваная (плеценая кручком з нітак) узорыстая стужка; карунка, фарбота фарботка, анталяжа. Анталяжамі называюць белыя, ценкія пляцёнкі, якія служаць да абшываньня бялізны, чапцоў і інш. Карункамі і фарботамі, — пляцёнкі служачыя да аздобы вопраткі, прычым фарботы рожняцца ад карунак колёровымі ўзорамі або аздобамі з камянёў і бліскучак ды махрыстым брыжом. Прыкладам, росшыўка у наўлечцы карунковая, але посьцілка якая абшыта карункой з кутасікамі будзе ўжо фарботная, — фарбота.
КРУЖКА ж. кубак, конаўка.
КРУМЗА ж. зялезны крук які злучае штэмпаль („поршень“) з цягой; кавяла.
КРУЖИТЬ, кружыць, каламесіць.
КРУПА ж. крупы, крупіна, крупінка; крупіць, крупнік, крупеня, страва з круп.
КРУПЧАТЫЙ, крупаваты; крупаватка, мука буйна молатая.
КРУПНЫЙ, буйны, буйнець, буйніна, буйнаваты.
КРУП м. лек. дзіцячая хвароба; круп.
КРУТИТЬ што, круціць, вярцець. Аб нітках — сучыць. Аб вяроўках — віць. Круціць галавой, духамі. Круціць машыну, корбу, дзірку сьвярлом. Верціць вецер пыл па вуліцы. Верціць у руках мыла. Круці-вярці, а трэба памярці. Ен хоча скруціць пазычаныя ў мяне грошы. Круцель, тое што зьверчана, скручана з чагосьці і тое, што „скручана“, неаддадзена. Крынджы, крынджолы, рэчы гнутыя, кручаныя.
КРУТОЙ, крэпка зьвіты, зсучаны; тугі, сукраты. Туга зьвітая вяроўка. Пасукраныя ніткі, — перасучаныя. Густы, ня рэдкі: густы; аб яйках — на цьвёрда, цьвёрда, не наўзьмяч; аб цесьце — тугое. Туга замешаны хлеб. Не пахоны, не палогі — прытны, стромкі. Стромкі, прыткі бераг ракі. Прытная сустромная гара. Гарачы, гарачага характару, ўдачы — прыткі.
КРУТИЗНА, КРУТЬ, прыць, прытнасьць, прытны; сустромы, сустромны, стромкі.
КРУЧИНА ж. маркота, маркотнасьць, маркотны, маркоціцца. Маркота сэрца гложа.
КРУШЕНІЕ ср. скрушня, скрушыць. Скрушыліся ўсе мае надзеі. Скруша сталася: разьбіліся ганкі. Скруша ўсей справе.
КРЫЖОВНИК, расьціна і ягада; агрэст, агрэсьнік, агрэставы.
КРЫЛО ср. крыло, скрыло, крыльлі скрыльлі, скрылатка; скрыль, крыло пчалінай вузы; крыльцы, скрыльцы. Больш згодна з духам нашай мовы і больш маючае апраўданьне ў старой літэратуры форма скрыло, нячым крыло.
КРЫЛЬЦО КРЫЛЕЧКО ср. прысенак, прысенцы; ганак. Ганак, слова запазычанае з польскага, а палякі яго запазычылі ў немцаў. Народнае наша: прысенак, слова вельмі прыгожае і дамэтнае.
КРЫЛѢТЬ, расьціць лёткі, крыльлі; падрастаць; крыяць, акрыяць. Лягчэй будзе калі ўжо дзеці акрыяюць. Акрыяў надзеяй. Курчаты ужо крыяюць.
КРЫЛОРУКІЯ жывелы, крыланы. Да крыланоў належаць кажаны.
КРЫСА ж. зьвярок пац, пацук, пацукі, пацучыны.
КРЫТЬ што, крыць, крыцца.
КРЫША ж. страха, дах, строп. Строп нябесны.
КРПѢКІЙ агульн. слав. крэпкі, крэпка, крапчэй, крэпасьць, крапіць, крапіцца, крэпнуць; моцны, мацнець, мацаваць, мацунак, мацар, мацней.
КРѢПОСТНОЙ, прыгонны, прыгоннік, прыгоншчына.
КРѢПИТЕЛЬНЫЙ, змацоўны, змацняючы.
КРЮК м. крук, крукі, крукаваты, кручкаваты, кручнік; гак.
КРЯЖ, цьвёрдая асобная часьць чаго, якая сама па сабе становіць цэласьць; скрыж, скрыжаваты, скрыжэль; крач, крачаваты; карга, каржысты, каржак.
КРЯКАТЬ, каркаць, гаргаць, гракаць.
КРЯК м. жабяя ікра; кракавіны, кракацьцё.
КРЯЧИТЬ, кярэчыць, кярэчыцца.
КРЯХТѢТЬ, крактаць, крэнкаць.
КСЁНДЗ м. каталіцкі сьвятар; ксёндз, ксяндзоўскі. Ксёндз, польская форма, наша старая форма: „князь“; у нас так даўней і называлі ксяндзоў „князямі“. Князь біскуп, князь пробашч.
КСТАТИ прысл. дарэчы, ўсамчас. Дарэчы скажу вам ужо аб сваей бядзе. Калі памер бацька недарэчы і матка. Усамчас прыйшоў ты. Ўсамчас будзь сказана.
КТИТОР м. грэцк. апякун над цэрквай; патран, калятар, кцітар.
КТО займак, хто, хтось, хтосьці. Хто ідзе? Каб хто ведаў як я абедаў; ніхто няведае як худак абедае. Хтось тут быў. Хтосьці, кагосьці шукае. Бяжы за ім, нет ведама за кім. Хто куды каторы.
КТОМУ прысл. датаго, датаго-ж. Датаго-ж ён і дурань. Дамаго скажу табе.
КУАФЮРА ж. фр. вычурная прычэска; прычэска, прычасаньне.
КУБЫШКА ж. вузкагорлы гаршчок з перахватам ў шыі; гарлач, гарлачык.
КУБАРЬ м. пусты клуб з дзірой у баку, які пускаюць дзеці для забавы; жэўжлік, жэўжык; порплік, ваўчок.
КУБ м. перагонная судзіна; алембік, бывае рознай вялічыні і выгляду. У гэамэтрыі простакутнае, роўнастароннае цела абмежанае шасьцью роўнымі чатыракутнікамі; шасцісьцен. У матэматыцы сумма ад памножаньня кождай лічбы двойчы на сябе: 64 куб 4-х; куб, кубічны.
КУВШИН, гліняная судзіна; стаўбун, стаўбунец, стаўбунчык; жбан, жбанок, жбанчык, жбанец.
КУВЫРНУТЬ што, каго; кульнуць, куляць, куляцца.
КУДА прысл. куды, кудой. Куды ідзеш? Куды вецер вее. Куды, я туды і ён. Кудой ты западзеў мае рукавіцы. Куды хто, а я дамоў. Кудой дарога ў горад.
КУДАКАТЬ, крычаць як курыца; кудактаць, кудакча. Яйкі нясу, верна служу, спраў мне — хоць хадак.
КУДЕЛЬ ж. вычасаны на прадзіва лён; кудзеля, кудзелька, кудзельны; мычка, кудзеля з воўны.
Пасіся бычку, спраду мычку, |
КУДРИ м. мн. курчавыя валасы, курчавае пасмо валасоў; курчкі, курчавы, курчавець; кутры, кутрацца; сукро, сукраваты, сукрасьні; кугры, кугравы кугравець.
Валахатая галованька |
КУДРЯВЫЙ, курчавы, кугравы, сукравы, кутравы.
КУДРАВИТЬ воўну, куграць.
КУДЕСИТЬ, пракудзіць.
КУДЕСНИК м. знахар, вядзьмак.
КУЗНЕЦ м. каваль, кавальства, каваць, кавальскі; кавальня, зялезны скрыжэль на якім куюць.
КУЗНЕЧИК м. жамравік Grillus; конік, прузік, сьвяршчэль.
КУЗНИЦА ж. кузьня.
КУЗОВ м. кодаб. Кодаб вадаплава, карэты.
КУКИШ м. фіга, кукіш, дуля.
КУКЛА ж. лялька.
КУКОЛКА ж. жамярыца ў пэрыёд апошняй стадзіі свайго разьвіцьця; першая — яечка, другая — вусень, вусьніца, трэцяя — каўшак, каўшанка, чацьвертая — мятлік.
КУКОРАЧ прысл. кукарэчмя, ад „кукры“ часьць нагі ад клуба да калена.
КУКУРУЗА ж. расьціна Zea mais; какорыца.
КУКУШКА ж. птах Cuculus canorus; зязюля.
КУЛАК м. агульн. слав.; кулак, кулачок, кулачыць.
КУЛЕБЯКА ж. пірог кіслага цеста с кашай, капустай, мясам; кулеш.
КУЛИНАРНЫЙ лац. датычны стравы і яе прыгатаваньня; кулінарны.
КУЛИСА ж. фр. адна з абцягнутых палатном і размаляваных бочных рам у тэатры; куліса, кулісы.
КУЛИЧЬ, вялікодны пірог з прыправамі; баба, бабка.
КУЛЬ м. рагожавы мех; рагазень. Па нашаму куль зьвязка саломы.
КУЛЁК м. мяшок, торба з пакрыўкай і завязкай, можа быць шыта з рагазы, бяросты ці палатна; клунак. Ён убіў у неба гвозд, павесіў свой клунак (Сержп. стр. 1). Клункі з таварамі злажы у лубянку. Ўзяў клунак на плечы і пашоў ў дарогу.
КУЛЬМИНАЦІЯ сьвятла. лац. мейсца дасьціжэньня найбольшай вышыні; прыцін, кульмінація.
КУЛЬТУРА ж. фр. выраб зямлі і дагляд за расьціной; асьвета, адукація, культура, культурны.
КУМИР м. выабражэньне постаці паганскага божышча; стод, балван, балвахвальнік.
КУМ м. КУМА ж. кстоўны, хросны бацька, матка; кум, кума, кумаваць кумоўства, кумотра. Иже поимеш куметру (Срезн.).
КУНА ж. зьвярок Mustela; куніца, кунічнік; кунець пасьля ліняньня абрастаць поўсьцю, дабрэць, папраўляцца; куняць, ківаць носам, дрэмлючы ківацца.
КУПАТЬ каго, панураць у ваду; купаць, купеля, купелька, купелішча, купаньне.
А дзе мое купелішча што голуб купаўся, |
КУНСТКАМЕРА ж. нямец. музэй.
КУНСТШТИК м. нямец. штука.
КУПЕЦ м. купец, купецтва, купецкі, купляць, купля, купленік.
КУПЛЕТ м. фр. прыпеўка.
КУПОЛ м. копула, баня.
КУПОН м. фр. адрэзак, часьць білета або бонды ці акціі; купон.
КУПОРИТЬ бутэлькі, каркаваць, закарковываць.
КУПОРОС м. агульная названьне сярчана-kicлых мэталічных соляў; купарвас.
КУРЯЖИТЬ каго фр. кубрыць (Смл.).
КУРЯЖИТЬСЯ, кубырыцца, закубырыўся, закубырсьціўся; карэжыцца.
КУРАТОР м. лац. апякун.
КУРГАН м. татар. валатоўка, валотаўка.
КУРГУЗЫЙ, куртаты.
КУРЫТЬ, дыміць, чадзіць, пыліць; дыміць, дымна, дымны.
КУРИТЕЛЬ, курэц, курэцкі.
КУРИЦА ж. курыца, курачы.
КУРНЫКАТЬ, курняўкаць.
КУРС м. фр. кругабег.
КУРСИВ м. крывыя друкарскія літары; курсыў.
КУРТИЗАНКА ж. фр. жанка благой кандыціі.
КУРТАЖ м. італьян., лажа, літкуп.
КУРТИНА ж. фр. завеска, застаўка рамай абцягнутай палатном ў глыбі сцэны; куртына.
КУРЯТНИК ж. хлявок для курэй; курынец.
КУРЬЕЗ м. фр. што колечы дзіўнае і забаўнае; пракуда, пракуднік.
КУРЬЕЗНЫЙ, пракудны.
КУРЬЕР м. ганец.
КУСАТЬ агульн. слав., кусаць, кусаньне, кусьлівы, кусака, кус, кусок, кусацца.
КУСОК м. кус, кусок, кавалак. Кусок тканіны — скумат, скумаць; скуматаць, рваць, дзерці.
КУСТ м. куст, кусток, кустовы.
КУСТОВНИК м. кустняк.
КУСТАРНЫЙ выраб. дамаробны, дамаробства, дамаробніцкі.
КУТАТЬ, закрываць, агартаць; атуляць, хутаць.
КУТЕРМА ж. татар. завіруха, склока, ростырга.
КУТИТЬ аб ветру; кружыць, круціць, вярцець; клочыць; аб чалавеку: мантыжыць, заматыжыцца; лайдачыць, лайдацкі, лайдацтва, лайдак.
КУТІЯ, КУТЬЯ ж. куцьця, каша пшанічная або ячная ці іншая, з сытой.
КУТУЗ, падушачка на якой плятуць анталяжы; кавалерчык.
КУТУЗКА ж. вязьніца.
КУТЫРЬ м. жалудак жвучых жывёлаў; пехцяр.
КУХАРИТЬ, кухмарыць, кухар, кухарка.
КУХНЯ ж. ням. варыўня, пякарня.
КУЦЫЙ, куртаты, курта, куртацік.
КУЧЕРЬ, хто кіруе запрэжанымі конямі; павозьнік, павозчык.
КУЧЕРЯВЫЙ, црк. курчавы.
КУШАК м. шырокая стуга ці палотнішча тканіны спаясывацца; паяс, паясны, паясок.
КУШАТЬ што, есьць. Па нашаму кушаць, знача пробаваць, смакаваць але ня есьць. Я толькі пакушаю, а есьці ня буду.
КУШАНЬЕ ср. ежа, страва.
КУШЕТКА ж. фр.; софка.
КУЩА ж. намёт.
КУЩИ жыдоўскае веснавое сьвята; кучкі.
К СОЖАЛЕНІЮ, насужаль, нажаль.