Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/У/Цалкам

Т У (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Ф

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У.

УБАВКА, унятак, уйма.

УБАВЛЯТЬ каму чаго, унімаць, умяншаць.

УБАЮКИВАТЬ дзіцятка, закалыхаць, залюляць, забайкаць.

УБЕРЕГАТЬ, усьцерагаць, усьцерагчы.

УБЕРЕЖЬЕ ср. наўзбярэжжа. Наўзбярэжжа ракі шумнацечнай.

УБИВАТЬ каго, забіваць, забіваньне, забойца.

УБИРАТЬ што, прыбіраць, парадкаваць. Прыбралі ў хаце. Прыбралі, сабралі з поля. Спарадкавала рэчы.

УБОРКА збожжа, збор.

УБОРНАЯ, пакой, у якім мыюцца, перапранаюцца; горанка, горніца.

УБОРИСТОЕ пісьмо; цеснае, густое.

УБІЙЦА м. забойца.

УБЛАЖАТЬ каго, уласкаўліваць, уласкавіць; удаваліваць, удаволіць.

УБЛАГОТВОРИТЬ каго, здаволіць.

УБЛЮДОК м. мяшаніна двох гатункаў жывёлаў; мяшанец.

УБРУС м. настольнік, абрус.

УБЫЛЬ, убытак, упад. Пашло на ўпад.

УБЫТОК, страта, стратны.

УБѢЖИЩЕ, прыстанішча, прытулак.

УБѢДИТЬ каго, пераканаць, пераконываць, пераконаньне, пераконаны.

УБѢДИТЬСЯ, пераканацца, даканацца.

УБѢЧЬ куды, уцячы, уцекі, уцечка.

УВАДИТЬ каго, куды; унадзіцьдзіцца, унада, унадлівы.

УВАЖЕНІЕ, пашана, увага, уважлівасьць, звага.

Не хачу нявестачкі ў атласе,
Хачу ў беленькай сярмязе,
А былаб яна ў добрай звазе.
(Леп. пав.).

УВАЛЕНЬ, цяльпух; гультай.

УВЕЛИЧИВАТЬ што, павялічацьчацца.

УВЕЛИЧИТЕЛЬНЫЙ, пабальшаючы.

УВЕРНУТЬСЯ ад чаго, выкруціцца, выкрутасы.

УВЕРТЫВАТЬ што у што; увівацьваньне, увінуты.

УВЕРТЛИВЫЙ, умклівы, выкрутлівы.

УВЕРТЮРА франц. музыка перад пачаткам відовішча.

УВЕСЕЛЯТЬ каго, весяліць, зьвесяляць, развесяляць.

УВЕСЕЛЕНІЕ ср. разрыўка; забава.

УВИДАТЬ што, убачыць, убачыццачаньне.

УВИЛИВАТЬ, выкручывацца.

УВИНЧИВАТЬ што, ушрубовываць.

УВЛАЖНЯТЬ што, авалажываць, вогціць.

УВЛЕКАТЬ каго у што; уцягаць.

УВЛЕКАТЬСЯ, захапляцца.

УВЛЕКАТЕЛЬНЫЙ, пацягаючы, захоплівы, захопчывы.

УВЛЕЧЕНІЕ ср. захопленьне; захват.

УВОРОВАТЬ што, украсьці.

УВЫ! ах, ох, гора мне!

УВѢРЯТЬ каго, запэўняць, запэўняцца.

УВѢРЕНІЕ ср. запэўненьне.

УВѢРИТЬСЯ у чым, у кім, дапэўніцца.

УВѢРЕННОСТЬ у чым, пэўнасьць.

УВѢСИСТЫЙ, важкі, цяжкі. Важкі кулак.

УВѢЧИТЬ каго, калечыцьчыцца, калечаньне.

УВѢЧЬЕ ср. калецтва, калекі.

УВѢЩЕВАТЬ каго, напамінацьнаньне, напаміначначка.

УВЯДАТЬ, вянуць, вялы.

УГАРЬ м. чад, чадзіць, чадна, зачадзець.

УГАСАТЬ, стухаць, гаснуць; счагаць, счог; выцьмяваць.

УГОЩЕНІЕ ср. частунак, пачастунак.

УГОЩАТЬ каго, чэсьціць, частаваць.

Калі любіш, частуй нас,
А ня любіш, адпраў нас.
(Ш. І. ч. 2. с. 35).

УГЛЕРОД м. воглік, вуглярод.

УГЛУБЛЯТЬ што, паглыбляць.

УГНЕТАТЬ, прыціскаць, прыгнятаць.

УГНЕТЕНІЕ ср. уціск, прыгнечаньне.

УГОВАРИВАТЬ каго, умаўляцьляцца.

УГОВОР м. умова, умоўны, умаўляцца.

УГОЖДАТЬ каму, дагаджаць, дагадзіць. Нада мне дагадзіць сьвекарку, сьвякроўцы.

Ідзіця, дзеткі, служыці,
Чымся мачысі гадзіці.
(Рам. 8—9 с. 185).

УГОДНЫЙ каму, да чаго; дагодны.

УГОДЛИВЫЙ чалавек, дагодлівы, які умее дагадзіць.

УГОДЬEcp. ароміна, арльля.

УГОЛОВНОЕ аб праступку, за які кяраецца галавой, карай сьмерці; крымінальнае, крымінальны, крыміналіст.

УГОЛ м. у сярэдзіне; кут; на зьне вугол, рог або кант. Самы куточак вока глузок; згэтуль глузаваць, глядзець скошанымі вачыма.

УГЛОМѢР м. кутамернік, вугламернік.

УГОЛЬ м. вугаль, вугалі, вугальля, вугальны, вугальнікніца.

УГЛЕРОД, вуглятвор.

УГОМОЗИТЬСЯ, угаманіцца, угамон, угамонны. Угамані дзяцей, крыкні на іх. Што так рана у вас угаманіліся сягоньня. Нічым не ўгаманю зубоў, ні спаць, ні ляжаць. Начным угамонам, як злодзей падкраўся. Ні супакою, ні ўгамону няма.

УГОРАЗДИТЬ што, умудрыць, ухітрыць.

УГОРЬ рыба Muraena angvila; вугар.

УГОТАВЛИВАТЬ што, прыгатаўляць.

УГРОЖАТЬ каму чым, пагражаць, пагроза.

УГРЫЗАТЬ, кусаць, укусіць, укус.

УГРЫЗЕНІЕ, згрызота.

УГРЮМЫЙ чалавек, пануры, панурасьць, панурыцца; гмырлівы, гмырыцца; суглобы.

УГРЯЗАТЬ, гразнуць, пагразнуць.

УДА ж. вуда, вудка, вудачка; вудаўе, вудавіла, вудзіць, вудар, вудзець, вудаль. Сядзіць вудар на ляду, падпер вудай бараду.

УДАБРИВАТЬ зямлю паляпшаць, гнаіць, навозіць.

УДАЛЬ, буесьць, сьмеласьць.

УДАВЛИВАТЬ каго, душыць.

УДАВКА ж. захлыска, пятля. Закінуць вяроўку захлыскай, пятлёй.

УДАЛЯТЬ што, каго, ад чаго; аддаляцьляцца, аддаленьне.

УДАРЯТЬ, удараць, ударацца, удар.

УДАРИТЬСЯ, ударыцца, кокнуцца, ляпнуцца.

УДАРЕНІЕ ў пісьме, націск.

УДАРЬ хвароба; прыпадак, шляк. Каб це шляк трапіў.

УДЕРЖИВАТЬ што, каго; утрымлівацьвацца, утрыманьне.

УДЕСЯТЕРИТЬ што, удзесяціць.

УДИВЛЯТЬ каго, чым, дзівіць, задзіўляць.

УДИВЛЕНІЕ ср. подзіў.

УДИВИТЕЛЬНЫЙ, дзіўны, наздзіўны.

УДИЛА, двохзворнае зялезка пры вуздечцы да брытаньня коней; батары, батаць, забатаць: цуглі.

УДЛИНЯТЬ што, доўжыць, падаўжаць.

УДОБНЫЙ, выгодны, выгода.

УДОБРЯТЬ зямлю, навозіць, навоз.

УДОВОЛЬСТВО, здаволеньне, здавольства.

УДОВЛЕТВОРИТЕЛЬНО, здавальняюча.

УДОВОЛЬСТВІЕ, здаволеньне, прыемнасьць, уцеха.

УДОСТОВѢРЯТЬ, запэўняць, заручаць.

УДОСТОВѢРЕНІЕ ср. зарука, запэўненьне.

УДОСТОИТЬ, прызнаць вартым чаго, заслужываючым; учціць. Учці яго быць асабіста пры гэтым. Учцілі яго нагародай.

УДОСУЖИТЬ каго, на што спавольніць.

УДОСУЖИТЬСЯ, суспець.

УДРЕСВИТЬ дарогу, пасыпаць жвірам; жвіраваць.

УДРУЖИТЬ каму, услужыць, удружыць.

УДРУЧАТЬ каго чым; уціскаць, драчыць, мучыць.

УДРАТЬ, уцячы, зьбегчы.

УД м. чэляс, часьць цела як нага, рука, паляц; чэляс, чэлясы.

УДѢЛ м. часьць, частка, дзель; доля, шчасьце.

УДЮЖѢТЬ, аклемацца. У слонімскім павеце ужываецца слова „аклемацца“ ў значэньні акрэпнуць; клемкі, крэпкі, цьвёрды, здаровы. Як мается? Клемаю! знача нішто.

УЕДИНЯТЬ каго ад чаго; адасабняць, адасобнены, адасобак, адасобнікніца.

УЖАЛИТЬ каго, укалоць жыгалам, як гэта робяць пшчолы, вужакі; ўжыгнуць, ужог. Ужог пшчалы, вужакі.

УЖАРИТЬ мяса, усмажыць.

УЖАС м. помірс, помірсна, спомірсу; жах, жахліва, сжахнуцца, сужахлівы. А самога як бытцам помірс бярэць (Шэйн. ІІІ. 233). Спомірсу ажно скура здубела на карку і валасы ўсталі (Дрысенск. пав.).

УЖИМАТЬ што, угнятаць, уціскаць.

УЖИМКИ, крывёлы, крывеліцца; крыўляніна, крыўляцца, крыўляецца.

УЖИМЧИВЫЙ, які крэпка уціскае; прыгнетны, прыгнёт, парубень, жэрдзь, да уцісканьня сена на вазе.

УЖИНАТЬ, вячэрацьраньне, вячэра.

УЗАКОНИВАТЬ што, упраўняць, упраўнены.

УЗАРОЧИТЬСЯ, налажыць на сябе зарок; азарочыцца.

УЗВАР м. вараныя сухія фрукты; сьліжа, сьліжаніна. Наварыла сьліжы з яблыкаў. Хлеб са сьліжою нямецкая ежа (Боркавічы).

УЗДА ж. узда, уздэчка, уздзяніца, уздаць. Уздэчка без батароў (цугляў): аброць.

УЗЕЛ м. вузёл, вузлавіна, вузлаклаціна, вузьлянка, вузельны, вузлаваты, вузлісты, вузлацік, вузлавацік, вузлавіна, вузьліць, вузьляць, вузласты.

УЗКІЙ, вузкі, вузейшы, вузець, вузенькі, вузкаваты, вузіня, вузкасьць, вузец, вузік, вузіць.

УЗНАВАТЬ каго спазнавацьвацца, спазнаньне, спознатка, спазнатнычык, чыца; што, аб чым: даведываццаваньне, доведы.

УЗОР м. рысунакнкі.

УЗОРИСТЫЙ, рысоўны.

УЗРѢТЬ што, ўбачыць, убачыццачаны; угледзіць.

УЗУРПАТОР м. лац. ўлаз, самазванец.

УЗЫ, вязі.

УЗНИК м. вязень, вязьніць, вязьніцтва.

УЗНИЦА ж. вязьніца, вязьнічны.

УЙ, УЕЦ м. дзядзька па матцы; вуй, дзядзька.

УКАЗЫВАТЬ што, каму: паказывацьзацца, паказ, паказка, паказны, паказчыкчыца, паказьлівы.

УКОЛ м. пакол, укол, укалоцьлоцьце.

УКАЗ м. загад, загадны, загадчык.

УКАТЫВАТЬ што, укачываць, укотны, укот.

УКАТЬ, пераклікацца ў лесе; гукаць, гукнуць, згукацца. Не маглі ніяк згукацца.

УКАЧАТЬ дзяцё, закалыхаць.

УКЛАДЫВАТЬ што у што: складацьдацца, складаньне, складчывы.

УКЛОНЯТЬСЯ ад чаго, ухіляцца, ухільчывы.

УКЛОН, нахіл, нахілы.

УКОЛЕСИТЬ дарогу, уторыць. ца.

УКОРАЧИВАТЬ што, скарачаць.

УКОРЯТЬ каго чым, дакараць, дакорнікніца.

УКОРИЗНА ж. дакор, дакорлівы.

УКРАШАТЬ што чым; аздабляцьляцца, аздобнасьць, аздобны.

УКРАШЕНІЕ ср. аздоба; пакраса. Жалею касы русай, ўсей дзявочай пакрасы. (Шэйн. І ч. 2 c. 95).

УКРЕСТОВАТЬ црк. каго, укрыжаваць.

УКРОМНЫЙ, зацішны, зацішакцішша.

УКРОП варатак, вар.

УКРОЩАТЬ каго, паскрамляць, паскраміць, паскромлены, паскромшчыкчыца.

УКРЫВАТЬ што, пакрываць, хаваць.

УКРЫВАТЕЛЬСТВО, пакрытніцтва, пакрытнікніца.

УКРѢПЛЯТЬ што, пасілкаваць, умацовывацьвацца, умацаваньне.

УКРѢПИТЕЛЬНЫЙ напітак, пасільны.

УКСУС м. воцат, вацтовы, воцтаўка.

УКУПОРИТЬ што, укаркаваць, заткаць.

УКУТАТЬ што, чым; завінуць, агарнуць, аху- таць.

УКУШЕНЬЕ, укус.

УЛЕЙ, вулей, вульлі, вулёк. Паводле форм бываюць: каранік, дзюплаватая калода адрэзаная ад пня пры карэньнях; лежань, той-жа каранік ў ляжачай пазыціі; стаяк, каранік ў стаячым палажэньні пастаўлены; борць, даюплаваты пень, павешаны на дрэве. Наагул пшчальнікоўства лзеліцца на дваякае: бортнае, калі вульлі падвешваюць на дрэвах і зямецтва, калі вульлі стаўляюць на зямлі.

УЛЕПЕТЫВАТЬ, уплятаць.

УЛЕТУЧИВАТЬСЯ, абяртацца ў пару ў газ; улятняцца, улятняць.

УЛЕЧЬСЯ, улягчыся.

УЛИЗНУТЬ адкуль, высьлізнуць, улытнуць.

УЛИКА ж. прысьветка, пашляка.

УЛИТА, УЛИТКА, смоўж.

УЛИЦА ж. вуліца, вулка.

УЛИЧИТЬ каго у чым; вініць, вінаваціць.

УЛОЖЕНІЕ; зборнік права; статут.

УЛОВКА, падход.

УЛУС м. калмыцк. вёска.

УЛУЧШАТЬ што, паляпшацьцца, палепшэньне.

УЛЫБАТЬСЯ, усьміхацца, усьмешка; кажуць на дзіцячую усьмешку: умілка, умілачка, умільчывы. Аб маўклівым, у самім сабе сьмеху кажуць: улыхаецца; лохатна, ўнутраны пазыў да сьмеху; лохчывае аблічча, на якім іграе вясёласьць, сьмяшок; лахатун, лахатуньня, тое-ж што хахатун—туньня.

УЛЬТИМАТУМ лацінск. апошняе слова, аканчальны зарунак.

УЛЮЛЮКАТЬ, цкаваць ваўкоў; агатукаць.

УМАЯТЬ каго, змарыць.

УМАЛЯТЬ, зьмяншаць.

УМАЛИШЕННЫЙ, варьят, варьяцтваяваць.

УМАЛЧИВАТЬ, умаўчываць, умоўчка.

УМОЛКАТЬ, замаўкацьканьне.

УМАРЯТЬ што, упэцкаць.

УМАЛЯТЬ зьмяншаць, маліць; унімаць, уйма.

УМЕРЩВЛЯТЬ каго, марыць, марчыць.

УМЕРЩВЛЕНЬЕ ср. марчаньне, мораньне, умор. Марчаньне цела пастом. Мораньне голадам.

УМОРИТЕЛЬНЫЙ, надзвычайна сьмешны; забаўны, забаўнікніца.

УМИЛИТЬ каго, разчуліцьліццаленьне.

УМИЛИТЕЛЬНЫЙ, разчуляючы.

УМИЛЕННЫЙ, разчулены.

УМИЛОСТИВИТЬ каго, уласкавіць.

УМИНАТЬ што, мясіць, месіва.

УМИРАТЬ, паміраць, уміраць.

УМИРОТВОРЯТЬ, супакоіваць, супакой.

УМИРОТВОРИТЕЛЬНЫЙ, супакойлівы.

УМНИК м. разумнік, разумніца.

УМНОЖЕНІЕ множаньне, множнік, множны, множства.

УМНЫЙ, разумны.

УМОВЕНІЕ ср. амыцьцё, амываць, амываньнә.

УМОЗРѢНІЕ ср. сьветагляд.

УМОЗАКЛЮЧЕНІЕ, вывад.

УМОЛЧАТЬ, змоўчыць, прамаўчаць.

УМОЩНЯТЬ каго, умацняць.

УМУСЛИТЬСЯ, умурзацца.

УМЧАТЬ што, умкнуць, умыкаць.

УМ м. розум, разумны, разумнікніца, разумна. У нашай мове разрожніваюць розум і ум — апошняе выводзіцца ад умець, згэтуль — умецтва, умец, майстар.

УМСТВОВАТЬ, разумавацьваньне.

УМСТВЕННЫЙ, разумоўны.

УМЫВАТЬ аблічча, амывацьваньне.

УМЫВАЛЬНИК м. мыйнік.

УМЫШЛЯТЬ што, кнаваць.

УМЫШЛЕННО, умысна, наўмысна, сумысна.

УМЫШЛЕННИК, сумысьнікніца.

УМѢЛЫЙ, умейны, умецтва.

УМѢРЕННЫЙ, памяркоўны; мерны, памерны.

УМѢРЕННОСТЬ, памяркоўнасьць, памернасьць.

УМѢТЬ, умець, уменьне, умейны, умецтва, умец.

УМЯГЧАТЬ што, умякчаць, зьмякчаць.

УМЯТЬ, угнясьці, угнеткі, угнетчывы.

УНАЗМИТЬ поле, ўнавозіць.

УНАСЛѢДИТЬ што, атрымаць спадак.

УНИВЕРСИТЕТ м. лацін. унівэрсытэт.

УНИВЕРСАЛЬНЫЙ лац. ўсеагульны.

УНИВЕРСАЛ м. лац. грамата.

УНИЗИТЕЛЬНО, паніжаюча, паніжаць.

УНИСОН музык. ў адзін голас; аднагучнасьць.

УНИЧЕЖЕНІЕ, пакора

УНИЧТОЖАТЬ, нішчыцьчаньне; нівэчыць.

УНІЯ м. лац. еднасьць, аб’яднаньне.

УНОЖЬЕ, падножак. Аж палажу непрыяцелей тваіх падножкам ног тваіх.

УНОРАВЛИВАТЬ, патрапляць, патраплівы.

УНТЕР м. нямецк. першы салдацкі чын у расійскім і нямецкім войску.

УНЫВАТЬ, панікаць; нуднуць, нудзець: сумнець.

УНЫНІЕ ср. сум, смутак, нуда.

УНЫВНЫЙ, нудны, сумны.

УНЯТЬ, утаймоваць. Утаймаваць кроў.

УПАКОВЫВАТЬ што, нямецк., спакладацьданьне, спакладчыкчыца. -

УПЕЛЕНАТЬ, спавіць, спавіваць.

УПЕЩРЯТЬ, пстрыкаціць.

УПИТАТЬ каго, адкарміць, адкорм.

УПОВАТЬ на каго, спадзявацца, спадзея.

УПОДОБЛЯТЬ што да чаго; упадабляць.

УПОДОБИТЬСЯ, сутокміцца. Сутокміцца жыцьцё людзкоя гадзінам у месяцы.

УПОЕНІЕ, упаеньне.

УПОКОЕНІЕ, спачын, спачываньне.

УПОЛНОМОЧИТЬ каго, упаўнамочыць.

УПОЛОВНИК м. апалонік, палонік.

УПОМИНАТЬ аб чым, спамінаць.

УПОТРЕБЛЯТЬ што, ужываць, ужытак, ужываньне.

УПОТЧИВАТЬ каго, угасьціць, участаваць.

УПРАВЛЕНИЕ, кіравецтва, кіравецкі, кіраваць, кіраўнічы, кіраўнікніца.

УПРАЖНЯТЬ каго, чым, даваць работу, навык да работы; навытараць.

УПРАЖНЕНІЕ ср. навытар, навытарка. навытараны, навытарнікніца.

УПРЕЖДАТЬ, папераджаць.

УПРЕКАТЬ, дакараць.

УПРЕК м. дакор; закід, закідаць, закіды.

УПРОЧИТЬ што, усталіцьліцца, умацавацьвацца.

УПРОСТИТЬ, спросьціць.

УПРУГІЙ, пругкі, пружыць, пружыцца, пругкасьць; каляны, калянець, калянасьць; гарткі, гарткасьць.

УПРЫГНУТЬ, ускочыць.

УПРЫСНУТЬ, ўпырснуць.

УПРЯЖЬ ж. запражка, запрагацьганьне.

УПРЯМЫЙ, упорысты, упорлівы; кандрычлівы; галоблівы.

УПРЯМИТЬСЯ, упорыцца; кандрычыцца, галобіцца.

УПРЯМОСТЬ, упар, кандрычлівасьць, галоблівасьць.

УПРЯТЫВАТЬ што, упароміць, упароміцца, упорацца, ухаторыцца.

УПУТЫВАТЬ, ублутывацьтацца.

УПУЩЕНІЕ, попуст, недагляд.

УПЫР м. навец, наўскі.

УПЯТИТЬ што, ўкантопіць.

УРА, крык радасьці, вітаньня, пахвалы; слава.

УРАВНИВАТЬ, раўнавацьвацца, раўненьне.

УРАГАН м. віхравая бура; склока.

УРАЗУМѢТЬ, зразумець, выразумець.

УРАЗУМИТЕЛЬНЫЙ, выразумчывы.

УРЕЗОНИТЬ каго, франц. угаманіць.

УРМАН м. татар. лес.

УРОВЕНЬ, роўня. Роўня вады ў раце.

УРОД м. пачвара, вырадак.

УРОВНЯТЬ каго, зраўняць, зраўнаваць.

УРОЖАЙ, ураджай, урода.

УРОДОВАТЬ, калечыць.

УРОЖЕНЕЦ м. ураджэнец.

УРОК м. лекція.

УРОНИТЬ што, выстрымнуць. На абусе збожжа малоціць, зярна ня выстрымне. Выстрымнулася шклянка з рук.

УРОН м. ушчэрб, упад, страта.

УРУБАТЬ, усякацькацца, усечаны.

УРЧАЦЬ, вурчэць.

УРЫВЧАТЫЙ, урывісты.

УСАДЬБА ж. двор, сяліба.

УСАСЫВАТЬ, усысацьсацца, усос, усосчывы, усоска.

УСАТЫЙ, вусаты.

УСВАИВАТЬ што, усвамліваць, усвоміць, усвомчывы.

УСЕРДІЕ ср. шчырасьць, шчыры.

УСЕРДСТВОВАТЬ каму ў чым; старацца.

УСЕРЯЗЬ, завушніца.

УСИЛИВАТЬ што, пасіляць, пасілак, пасіляццаленьне.

УСИЛІЕ, высілак, высільны; натуга.

УСКАЛЬЗЫВАТЬ, высьлізацьзацца.

УСКОРЯТЬ што, прысьпяшацьшаньне, прысьпешаны.

УСЛАЖДАТЬ што, асаладжаць, асалода.

УСЛЫШАТЬ, пачуць, учуць.

УСЛОВІЕ, варунак, умова, умаўляцца, умоўны.

УСЛѢДИТЬ за чым, дасачыць.

УСМА стар. скура.

УСМАТРИВАТЬ што, дабачаць.

УСМОТРѢНІЕ, дабачнасьць, сугляд. Мы здаемся на панскую дабачнасьць (Друя). Наўсугляд панскі здаемся.

УСМИРЯТЬ каго, супакаіваць, супакоіцьцца, супакоеньне, супакойнікніца, сцакойлівец.

УСНАЩИВАТЬ, вадаплаў, аснадзіць, аснадзіцца, аснадка, аснач, хто прамышляе вадаплаўствам.

УСОБНЫЙ, міжсобны, міжсобіца.

УСОВЕРШЕНСТВОВАТЬ, удасканачыць, удасканачаны, дасканатнынасьць; удасканаліць, дасканальны.

УСОВЕРШИТЕЛЬ, дасканатнікніцца.

УСОВѢТОВАТЬ каму, ураіць. Ураілі грамадай.

УСОВѢЩИВАТЬ каго чым, усчуняць.

УСОСАТЬ што, уцмактаць.

УСПЕНІЕ, сьвята, спакоеньне. Спакоеньне Багародзіцы, або другая Прачыстая (Архіў Турава-Пінскай епіскопіі).

УСПОКАИВАТЬ каго, супакоівацьвацца, супакоеньне, супакой, супакойчывы.

УСПОСОБЛЯТЬ што да чаго, прыладжывацьвацца, прылада.

УСПѢВАТЬ, дасьцігаць жаданага, мець удачу: дасьцяваць; трапляць куды на тэрмін; сусьпяваць. Не сусьпеў я кончыць работу. Ледзь сусьпеў даараць ніву. Калі сусьпею, то прыду.

УСПѢХ, спор у рабоце ў справах; удача, дасьціжэньне жаданага; досьціў. Ва ўсім ня досьцівы чалавек, дзе ня ступіў — няўдача. Ен досьціўна таргуе. Мае дзеўка досціў, хутка замуж выйдзе (Загацьце, Лепэль. п.) Можа гэта будзе „досьцігі“?

УСРЕДОТОЧИТЬ што, усярэдзіць.

'УСТА ср. мн. вусны, вусенцы, вуські. Каля Барысова мяйсцамі вымаўляюць; бусьні, буські, бусьня, бусьніца, бусенцы; прычым пачатковае „б“, чуваць як бытцам „бв“.

УСТНО, жывой мовай; наўзмоўна, вусменна.

УСТАЛОСТЬ, змука, знямога, спамора.

УСТАВ м. статут; пастанова.

УСТОЙЧИВЫ, астоісты.

УСТОЙ, стоўб, клетка пад уезды, або пяроцяблы маста; шула; астоя.

УСТОЯТЬ, астоіцца, вытрываць. Перад гневам яго нішто не астоіцца.

УСТАЛЫЙ, змучаны, змораны, зьняможаны.

УСТЕРЕЧЬ, усьцерагчы, усьцярагаць.

УСТОРОЖИТЬ што, упільнаваць, усьцерагчы.

УСТРОЙСТВО, уладжаньне.

УСТРЯНЯТЬ каго ад чаго: аддаляць, адхіляць; адстыраць. Адстырылі яго ад даходаў.

УСТРАШАТЬ каго чым; пужацьцца, пужаньне.

УСТРАЩАТЬ каго, запужаць, запужываць.

УСТРЕМЛЯТЬ што куды; настаромліваць, настароміцьцца. Настароміў на яго вочы. Настароміўса ражном на мяне.

УСТРИЦА, ядомы марскі склізень Ostrea edulis; у нас вядомы толькі рачныя; чарупаўкі.

УСТРЯТЬ або УСТРЯНУТЬ дзе, увязнуць.

УСТУПЧИВОСТЬ, падатлівасьць, уступлівасьць.

УСТЬЕ ракі, рыгво, рыга; сутока, сутво. Рака у гарэ мае вытоку ў нізе сутоку або сутво.

УСУГУБЛЯТЬ што, удваіваць, удваяць.

УСУМНИТЬСЯ, зняпэўніцца, зьняверыцца.

УСУШКА, спосых. На спосых надсып мерку.

УС м. вус, вусы, вусаты, вусацець, вусач.

УСЫПИТЕЛЬНЫЙ, усыпляючы.

УСОПШІЙ, памершы, нябошчык.

УСЫПАЛЬНИЦА, агульны склеп для нябошчыкаў, фамільны склеп; грабніца.

УСЬКАТЬ, цкаваць.


УСѢЯТЬ, пакрыць розсынам, разкідаць па ўсяму абшару; пасеяць, разсыпаць, абсыпаць. Лугі абсыпаны кветкамі. Горам жыцьцё маё пасеяна.

УСѢКНОВЕНІЕ, сьцяцьце.

УТАЩИТЬ што, сьцягнуць.

УТВАРЬ црк. рухомасьць у доме, а асабліва аздобы, начыньня; начыньня.

УТВЕРЖДАТЬ, што, цьвярдзіць, цьверджаньне, пацьвярджаць.

УТВЕРЖДЕНІЕ, цьверджаньне.

УТВЕРДИТЕЛЬНО, пацьвярджаюча.

УТВЕРДИТЬ што, на чым, угрунтаваць, умацаваць.

УТЕЧКА, убытак ад сьцяканьня; уток, уточка.

УТЕРЯТЬ, утраціць, утрата, страціць, страта.

УТЕСАТЬ што, учасаць.

УТЕС м. скала, каменны абрыў, самародная каменная сьцяна; абвал.

УТИЛИТАРНОСТЬ лац. імкненьне шукаць ва усім безпасярэдную і матэрыальную карысьць. утылітарнасьць.

УТИРАЛЬНИК м. ручнік.

УТКА, качка.

УТОЛИТЬ, укоіць, укоеньне, спакоіць; спатоліцьленьне.

УТОЛЩЕНІЕ ср. стоўсць, стоўсьціць.

УТОМИТЬ каго чым, змарыць, умарыць.

УТОПАТЬ, топнуць, топленікніца.

УТОПІЯ грэцк. баечны, шчасьлівы край; усё выдуманае, вымрэянае, нязбытнае, крозы аб шчасьці; манодумка.

УТРО ср. раніца, ранак, ранічны, ранны, ранічнік.

УТРОБА ж. вантроба; нутроба.

УТРУЖДАТЬ, трудзіць; турбаваць.

УТУШАТЬ, гасіць, пагашаць.

УТѢСНЯТЬ, угнятаць, прыгнятаць; уціскаць.

УТЮГ м. знадабьбе да раўняньня бялізны і вопраткі; пегель, пеглік, пегліць; прас, прасаваць. Пеглям называюць такі прас, які ўвесь укідаецца ў агонь, або ўкідаюць да награваньня ў агонь толькі „душы“, трохкантовыя кавалкі зялеза, якія ўкладаюць ў сярэдзіну самой прылады.

УТЯГИВАТЬ каго, куды; уцягаць.

УФ! ух! Ух, як прыстаў! Ух, які зух!

УХА, мясны і наагул усякі навар; юшнік, юшка, тое, што расійцы называюць „суп“.

УХАБ м. выбоіна па зімовай дарозе або па летняй у бездарожыцу; выбой, выбоіна; пашыбень. Выбоістая дарога.

УХАЖИВАТЬ за дзяўчынай, заляцацца, заляцаньне, залёты, залётны. Чорт цябе бяры да з залётамі. (Рам. 8—9 стр. 106).

Дайце лясачку папіраціся
Пайду к дзевачкам заляцаціся.

УХАЖИВАТЬ за хворым, даглядацьданьне, дагляд.

УХАРЬ, ліхар, ліхарскі, ліхаваць, ліхарства. Слова гэтае належыць да тэй катэгорыі слоў, у якіх цемная прымета пераходзіць ў пахвалу. Ліхія коні — знача быстрыя. Ліхацкая язда, быстрая язда. Ліхацкія песьні, бойкія, звонкія.

УХАНІЕ ср. пах, вохнасьць, вохнуць.

УХВАТ м. прылада да выйманьня гаршкоў з печы, вілы.

УХВАТКА ж. спохватка, спахватлівычывы.

УХИЧАТЬ хату, ахоўтываць, ахоўтаць.

УХИЩРЯТЬ каго у чым, умудраць.

УХИЩРЕНІЯ, подступы, хітрыкі.

УХЛЕСНУТЬ што у што, ухлыснуць.

УХЛОПАТЬ, упехтаць, упехціць.

УХЛЯБАТЬСЯ, ухлюпацца, ухлэндацца.

УХО ср. вухо, вушы, вушкі, вушны, вушаты, вухаты, вушак, вушнік.

УХОДИТЬ адкуль, адыходзіць, выходзіць.

УХОРОНИТЬ што, ухаваць, уховы.

УХОРАШИВАТЬ што, паляпшаць.

УХОЧИСТКА ж. скарза, скорзік.

УХУДШАТЬ, горшыць, горшыцца, пагоршаньне.

УЦАРАПАТЬ, удзерці, удзёрснуць.

УЦѢЛѢТЬ, ацалець, ацалены, ацаленьне.

УЧАСТВОВАТЬ у чым, учасьнічаць, учасьнікніца.

УЧАСТІЕ, учасьця, учасьніцтва.

УЧАСТЬ, удзел. Благі, добры удзел.

УЧАСТОК, дзялянка.

УЧЕБНЫЙ, вучомны, вучомнік.

УЧЕСТИТЬ каго, участаваць; ушанаваць.

УЧЕСТЬ што каму; ўлічыць.

УЧЕТ м. залічка.

УЧИТЬ каго вучыць, вучэньне, вучоны, вучомы, вучомны, вучань; вучомнік, кніга да навукі; вукаркарка, кажуць у Магілеўшчыне аб вучыцелю.

УЧКУР м. матуз.

УЧРЕЖДАТЬ што, устанаўляць.

УЧРЕЖДЕНІЕ ср. установа, устаноўца.

УЧУГ м. тат. яз, язы, перагародка папярок ракі.

УШВЫРНУТЬ, ушпурнуць.

УШИБАТЬ, саднуць, садаць.

УШИБ м. садно. Сіняе садно ад удару.

УЩЕЛЬЕ, рашчэпіна ў горах: разпадзіна.

УѢЗЖАТЬ, выязджаць, выезд.

УѢЗД м. павет, паветовы.

УЮТ м. утул, утульнанасьць.

УЯЗВИТЬ каго, раніць; ўжыгнуць.

УЯСНЯТЬ што, выясьняць.