Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Ф/Цалкам

У Ф (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Х

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ф.

ФАУНА м. лац. усе наагул стварэньні даннай мясцовасьці; фаўна.

ФАВОРИТ м. франц. ласкаўнік.

ФАВОРИ, ласкі. Панская ласка на рабым каню езьдзіць.

ФАЗАН, птах Phasianus; бажан.

ФАЗИС м. палажэньне і паварот справы; адмена,

ФАЗ м. паз, пазаваць.

ФАКЕЛ м. ням. лучнік, лучніца; сьветач.

ФАКСИМИЛЬЕ лацін. зьнімак з чыйго пісьма.

ФАКТОР м. лац. выпаўніцель чыіх загадаў.

ФАКТУРА, сьпісак тавараў і разцэнка іх; раз, цэннік.

ФАКТ, выпадак, здарэньне, казус, на які можна спасылацца.

ФАЛАНГА грэцк. рад, шыхт.

ФАЛБОРА ж. англ. фальбана.

ФАЛДА ж. ням. складка.

ФАЛЬЦ м. ням. паз.

ФАЛЬШ м. ням. мана, ашуканства, фальш.

ФАМИЛІЯ лац. род, радавы; прозьвішча.

ФАМИЛЬЯРНИЧАТЬ, братацца.

ФАНАБЕРІЯ ж. пыха.

ФАНАТИЗМ м. фр. ням. сызверства, сызвер.

ФАНЕРА ж. нямец. луб. Лубаваная ракітай (чачоткай) шафарня (Дзісна).

ФАНЕРА, клеены ў троя ці чэцьвера дрэўняны луб, які прадаецца аркушамі, дыхт.

ФАНТАЗІЯ ж. ням. франц. творчая сіла розуму, дарэмная кроза; фантазія, прымха.

ФАНТ м. нямец. застава, рэч, дадзеная каму ў заставу.

ФАРВАТЕР м. самае ручво ракі; ручво. ФАРС м. франц. жарт. 734

ФАРТУК м. нямец. понявень, поняўка, панявок, понцік; прынялося у нас праз жыдоў такжа нямецкае: хвартух, хвартушок.

ФАРФОР м. парцэляна, парцеляновы.

ФАРЬ м. пэрск. конь.

ФАСАД м. франц. чало, будынку.

ФАСОН м. франц. крой, выгляд.

ФАТАЛИЗМ м. лац. кон, доля.

ФАЦЕТ м. франц. кождая плосмень гранёнай рэчы; брыж.

ФАШИНА франц. пук хворасту.

ФЕВРАЛЬ, люты.

ФЕДЕРАЦІЯ ж. лацін. сувязь людзей, зямель або дзяржаў.

ФЕЙЕРВЕРК м. ням. агнялёт.

ФЕЛЬДФЕБЕЛЬ м. ням. старшы старшы падафіцэр у роце.

ФЕЛЬДШЕР м. ням. фэльчар.

ФЕЛЬЕТОН франц. аддзел апавяданьняў ў газэце.

ФЕНОМЕН ж. грэцк. рэдкая нязвычайная праява; пракуда. Дзеткі, што-то за пракуда, неба гарыць, вялікае цуда.

ФЕОДАЛ м. удзельны князь.

ФЕРМА м. франц. засьценак.

ФЕРТ м. літара ф; франт.

ФЕФЕР м. нямецк. перац.

ФЕХТОВАТЬ, нямецк. віхтацца, віхтаць, віхтунак.

ФИБРА лац. нітка, валакно цела.

ФИГЛИ мн. штукі.

ФИГУРА лац. зьнешні абрыс рэчы, зьнешні выгляд; фігура; постаць.

ФИЖМА нямец. пругкія раговыя пласткі, ужываныя да жаночай вопраткі.

ФИЗИКА грэцк. навука аб прыродзе, аб законах і праявах яе (зазвычай разумеюць прыроду нежывую); фізыка.

ФИЗІОНОМІЯ ж. аблічча, воблік, твар.

ФИЗІОЛОГІЯ грэцк. навука аб жыцьці жывых цел у здаровым іх стане; фізыолёгія.

ФИКТИВНЫЙ, амарочлівы, марочны.

ФИКЦІЯ ж. марока.

ФИЛАНТРОПІЯ грэцк. любалюдзтва.

ФИЛЕ франц. паляндзьвіца.

ФИЛИГРАН франц. скань.

ФИЛИН м. вялікая вушатая сава; пугач.

ФИЛОЛОГІЯ грэцк. моваведаньне.

ФИЛОСОФІЯ грэцк. навука аб дасягненьнях чалавечай мудрасьці; любамудрасьць, філёзофія.

ФИЛЬТР м. фр. цэдыль, цэдзік.

ФИНАЛ м. італьян. канец.

ФИНАНСЫ м. мн. скарб, скарбовы.

ФИНИК м. плод. дактыль.

ФИНИФТЬ, паліва па мэталю; шмальса.

ФИНТИТЬ, хітрыць, круціць.

ФИРМА, імя тарговага дому.

ФИСКАЛ лацінск. мытнік.

ФИСТАШКА арэхі, пістація.

ФИСТУЛА лацінск. лекарск. сьвішч.

ФИТИЛЬ грэцк. кнот.

ФІЯЛКА кветка, пралеска.

ФЛАГ м. нямецк. павет. У царкоўных старых хваласьпевах я сутрачаў слова „павет“ у значэньні флагу, або знаку, пад які сабіраліся на вайну людзі данай аколіцы. Ад „павет“ знак акалічны, пазьней гэтае слова прынялося як адміністратыўнае дзяленьне. У в. Пагост Стары, Дзіс. пав. калі першы раз было загадана справіць селяням флагі і вывешываць іх у табэльныя дні, то сяляне называлі іх „повецямі“.

ФЛАКОН франц. бутэлячка да пахмяцяў.

ФЛАНГ франц. ням. крыло.

ФЛЕГМА грэцк. кархавіна, кархацьцё.

ФЛЕЦ м. ням. пласт, слой.

ФЛИГЕЛЬ нямецк. крыло будоўлі; крыло.

ФЛОРА лац. расьціннасьць данай мясцовасьці расьціннасьць.

ФЛОТ м. франц. сабраньне вялікага ліку вадаплаваў.

ФЛЮГЕР м. нямецк. ветраўнік.

ФЛЮС нямецк. празябная хвароба: пухліна дзёслаў з больлю зубоў; сьмярза.

ФЛЯГА нямец. пляшка, пляха.

ФОКУС м. пункт на восі гарбатых і ўкляслых шкел і ўгіблых люстраў, у які зыходзяцца праменьні сьвятла; яскір.

ФОКУС, незразумелая чыннасьць, абапертая на спрыце і умецтве; штука, штукар, штукарства.

ФОЛІАНТ м. лацінск. кніга.

ФОЛЬВАРК м. нямецк. засьценак.

ФОЛЬГА лацінск. мядзяны ці іншы мэталічны аркуш, таўшчынёй як папера; блісма.

ФОНАРЬ грэцк. ліхтарня, ліхтарка; сьвячаўніца, сьвечаўка.

ФОНД франц. гатоўка.

ФОНЕТИЧЕСКІЙ, сызгалосы.

ФОНТАН франц. вадаліў.

ФОН, пашанотная частка перад прозьвішчам нямецкіх дваранаў. Гэта частка у славянаў вымаўляецца пан, у босьнійцаў бан, у голядцаў ван, у гішпанцаў дон, здаецца у праарыйскую эпоху частка гэта выражала прыблізна тое-ж што нашае сам.

ФОН нямецк. франц. аснаўная барва, па якой накіданы узор; асноведзь. Па белай асноведзі чырвоныя кветкі (Бешанковічы).

ФОРМА ж. лацінск. спаверхні выгляд; форма.

ФОРПОСТ нямецк. наўпяродная старожа.

ФОРСИРОВАТЬ, націскаць.

ФОРС франц. націск.

ФОРТКА нямецк. дзьверцы ў браме, ў акне; у браме ў плоце: прога; у акне: балонка.

ФОРТУНА лацінск. шчасьце.

ФОРШТАТ нямецк. слабада, прадмесьце.

ФОТОГРАФІЯ грэцк. сьвятладрук.

ФРАЗА франц. сказ.

ФРАЗЕОЛОГІЯ, пустаслоўства.

ФРАХТ м. нямецк. дастава.

ФРЕЛИНА нямецк. панна.

ФРИШТЫХ нямецк. сьнеданьне.

ФРОНТ франц. шыхт, перад, чало.

ФРУКТ нямецк. плод.

ФУНДАМЕНТ лац. падвала.

ФУНКЦІЯ фізыолёг. чыннасьць.

ФУРА ж. нямецк. воз.

ФУРАЖ франц. сухі корм для коней, сена, сечка, авёс; пошыр.

ФУРАЖКА ж. шапка.

ФУРМАН нямецк. павозьнік, вазец, вазіла.

ФУТЕР м. нямецк. падысподняя вопратка; кажух.

ФУТЛЯР м. нямецк. похва.

ФУТ нямецк. мера даўжыні; стапа.

ФУФАЙКА ж. каптанка.

ФУФЫРИТЬСЯ, надымацца.

ФЫРКАТЬ, порскаць, пырскун.