Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Ч/Цалкам

Ц Ч (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Ш

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ч.

ЧАБАН, авечы пастух; пастух.

ЧАВКАТЬ, чмякаць, жвякаць.

ЧАГА ж. бярозавая губка; трут.

ЧАГАРНИК, благая лесавая порасьць; поцябнік.

ЧАДО ср. дзяцё.

ЧАЙ, чай, гарбата.

ЧАЙКА птах, кірля.

ЧАЛИТЬ, вязаць, тарнаваць. Окрык-каманда плытнікаў на Нёмане; Тарнуй, прыбівай да берагу, рас. „причаливай“.

ЧАЛ, вяроўка, якой вадаплаў прымацовуецца да берагу; тарно.

ЧАЛЫЙ масьць, палавы.

ЧАН м. абручнае начыньне; чоп.

ЧАСОВНЯ ж. капліца.

ЧАХНУТЬ, сохнуць, мадзець, ныднуць.

ЧАХЛЫЙ, худы, ссохлы, мадзявы, зныдзелы.

ЧАХОТКА, сухоты; мадуха. (Полацкі пав.).

ЧАХОЛ м. наўлога, наўложка.

ЧАША, чара, чарка, чарачка.

На тых прыстолах стаялі тры чары,
А ў першай чары, зялёна віно,
А ў другой чары, салодак мядок,
А ў трэцяй чары, пшанічнае піва.

ЧАШКА ж. чаўхра, чаўхірка.

ЧАЩА ж. гушча, гашча.

ЧАЩЕ, часьцей.

ЧАЯТЬ, спадзявацца, чакаць.

ЧЕБРЕЦ м. расьціна, чабор.

ЧЕКА ж. загваздка.

ЧЕКАНИТЬ манэту, выбіваць.

ЧЕКАН, посах з металёвым верхам; каўган.

ЧЕКАННАЯ работа, кувезная.

ЧЕКОЛДА ж. шпуля, шпульга.

ЧЕЛКА у каня, чуб.

ЧЕЛН м. човен, чаўно, чаўнок.

ЧЕЛО ср. чало, чольны, чольца.

ЧЕЛОМКАТЬСЯ, цалавацца (вітаючыся).

ЧЕЛОБИТНАЯ, паклонная.

ЧЕЛОВѢК м. чалавек, чалавечы, чалавечна, чалавецтва, чалавечнасьць.

ЧЕЛПАН м. насыпная магіла; валатоўка.

ЧЕЛЮСТЬ, кождая з двох нааблічных касьцей, ў якіх сідзяць зубы; ськівіца. У рыбы: шчэляпа. Самыя мейсцы пакрытыя зубамі: жухвы, жухва.

ЧЕМОДАН м. валіза, валізка; клунец, клункі, клунчык. Слова клуня, абазначае склад, будынак да складаньня сена, снапоў саломы, гаспадарскіх прылад, словам усякага малацэннага дабра, якое вымагае схову.

ЧЕПУХА, слова ўзятая ад нас; чаўпня, чапсьці, чаўпе, чаўпунпуха.

ЧЕРВЬ м. чарвяк, чораў, чарвівы, чарваточына, чарва; чэр, прыплод пшчол; чэрыць, аб пшчалінай матцы, запладняць.

ЧЕРВЛЕНЫЙ, кармазыновы, чырвоны.

ЧЕРДАК м. мейсца між стольлю і страхой; падстрэшша, строп, падстропьпе.

ЧЕРЕВО, чэрава, чэрасы нутранасьці, чараватытая, брухаты, аб жанках — ціжарная, зачэрыць, запладніць; адначэрасны роджаны з аднэй маткі.

ЧЕРЕД м. чарод, чарада, чародны, чароднік, чарадавацьвацца.

ЧЕРЕЗ, праз, цераз, крозь. Праз поле ідзе дарога. Праз яго я ў бяду трапіў. Цераз тыя сьцежкі-дарожкі, дзе прахадзілі міленькай ножкі. Крозь ўсю ноч галакалі. Крозь зямлю праваліўся.

ЧРЕЗВЫЧАЙНЫЙ, надзвычайны.

ЧРЕЗМѢРНО, празмерна.

ЧРЕЗПОЛОСИЦА, церазнівіца.

ЧЕРЕЗЧУР прысл. празмеру, церазмеру.

ЧЕРЕМХА, чаромха; калакуша.

ЧЕРЕН м. чарон, чаронка, чаранок, чаранкі, ручка, аправа. Нож з белым чаранком (тронкам). Чарон у печы, чалавая часьць печы. Ягада вісіць на чаранку, таксама як яблык, груша і кожды ліст.

ЧЕРЕП м. галаўная косьць; чэрап, чарапы; чарапкі, пабітыя часьці глінянага ці іншага крохкага начыньня, чарапьё, чарапок.

ЧЕРЕПИЦА ж. кахля, кахлёвы, кахляр, кахлярня.

ЧЕРЕПАХА ж. земнаводнае стварэньне; жаўла, жаўлак, жаўлук.

ЧЕРЕСЛА ср. акружнасьць цела над лагой; пераслы; паясьніца; сярэдзіна.

ЧЕРМНЫЙ, цёмна-чырвоны.

ЧЕРНЫЙ, чорны, чарнаваты, чарнявы, чарніць, чэрнь, чорнасьць, чарняк.

ЧЕРНЕЦ м. мніх, мнішка.

ЧЕРНИЛО ср. каламар; чарніла.

ЧЕРНОМАЗЫЙ, мурзавы, чарнявы.

ЧЕРСТВЫЙ, сухі, чорствы, чарсцьвець.

ЧЕРТА ж. усякі лінейны знак; крэса, крыска.

ЧЕРТИТЬ, крысаваць, крыскаваць.

ЧЕРТЕЖ м. накрыс, накрысны, накрыска.

ЧЕРТОГ м. хорам.

ЧЕРЧЕНЬЕ, крэсьленьне.

ЧЕСАТЬСЯ, чухацца, скрабацца, чухрацца.

ЧЕСАТЬ валасы, часаць, часацца, чэша.

ЧЕСАТЬ скрабсьці, чухацца, чухрацца.

ЧЕСОТА ж. сьверб.

ЧЕСОТКА ж. кароста, каросьлівы, кароставік, каросьліўка; чухра, чухраўка.

ЧЕСНОК м. часнок.

ЧЕСТВОВАТЬ, чціць, шанаваць; частаваць.

ЧЕСТИ што, чытаць.

ЧЕТКОСТЬ, выразістасьць.

ЧЕСТЬ, чэсьць; гонар, цнота. Чэсьць, выражае пашану ад каго каму колечы. Чэсьць і слава нашаму пану. Чэсьць аддаваная Богу. Згэтуль чціць, шанаваць і паважаць. Цнота, або часнота, азнака ў самім аб’екце. Слова гонар, чужое, запазычанае з польскага.

ЧЕСТНЫЙ стар. чэсны, цяпер: справядлівы. Чэсны, той якога чцяць, ці годзен таго каб чцілі, але той, які паступае згодна праўдзе будзе — справядлівы.

ЧЕСТНОСТЬ, справядлівасьць.

ЧЕСТОЛЮБІЕ, шуканьне зьнешніх азнак пашаны для сябе; пыха.

ЧЕТА, двойка, двойца, пара.

ЧЕТАТЬ, параваць.

ЧЕТНОЕ, парнае.

ЧЕТКИ, пацяркі да лічэньня малітваў, паклонаў; у каталікоў ружанец.

ЧЕТВЕРТЬ, чверць, чвертны, чвертка.

ЧЕШУЯ ж. луска, лузга, лускаваты.

ЧИЛИКАТЬ, шчабятаць, цілікаць.

ЧИНАР м. дрэва; платан.

ЧИРЕЙ м. скула, верад.

ЧИСЛО ср. лічба, лічыць, лічэньне.

ЧИСЛЕННЫЙ, лічны, лічнасьць, лічэбны.

ЧИСТОТА ж. чыстасьць.

ЧИЩОБА, разчышчаная з пад парасьніку навіна; выцярабка, выцябка.

ЧИСТИЛИЩЕ (purgatorium), чысцец.

ЧИСТИЛЬНЯ, чыстніца, чыстнікчык.

ЧИСТОПИСАНІЕ, красопісь.

ЧИТАТЕЛЬ, чытач.

ЧИХАТЬ, чхаць, чханьне; кіхаць.

ЧКНУТЬ каго, джгнуць, джаць.

ЧЛЕН м. часьць цэлага; чэляс, чэлясы; чалец, чальцы. Чэлясы цела; рукі, ногі, пальцы, галава. Чалец рады, таварыства, клюбу. Сымвол веры падзеляецца на 12 чэлясаў.

ЧЛЕНСТВО, чэльства, чэлясны, чэльскі.

ЧМЕЛЬ, шчумель, шчумялі; бушмель, бушмялі.

ЧМОКАТЬ, цмокаць, цмокнуць, цмок! плюсь, І, плюсь, пана ў руку (Сержп. 52).

ЧОБОТ украінск. бот, боты.

ЧРЕВО, чэрава; пуза.

ЧРЕДА ж. чарада, чародны.

ЧТО, што. Што ты робіш, думаеш? Што гэта? Што ты ўзяў. Што гэта за чалавек? Што-ж ён няйдзе.

ЧТОБЫ, каб. Каб усё гожа было. Каб яму добра было. Каб на краскі ды не марозы. Каб не забыўся.

ЧТО-ТО, нешта. Нешта не чуваць аб гэтым. Нешта ён не прыходзіць. Нешта нездаровіцца.

ЧУБАРЫЙ, рабы.

ЧУБУК м. цыбук, цыбучок, цыбучнік.

ЧУБУРАХНУТЬ, чабохнуць, чабохацца.

ЧУВСТВОВАТЬ што, чуць, пачуваць.

ЧУВСТВОВАНЬЕ, пачуцьцё, чуцьцё.

ЧУВСТВЕННЫЙ, почаўны.

ЧУВСТВО ср. почаў, чуцьцё.

ЧУВСТВИТЕЛЬНЫЙ, чуткі, чуткасьць; чулы, чуласьць.

ЧУГУН м. чыгун, чыгунны.

ЧУДО ср. цуда, цуд, цудны, цудзіцца, цудацкі, цудацтва, цудак; дзіў, дзіўны, дзівы.

ЧУДЕСНЫЙ, цудоўны, дзіўны.

ЧУДАК м. дзівак, дзівацтва, дзівачны.

ЧУДИТЬСЯ, здаецца, блазіцца. Блазілася мне ўсю ноч вайна.

ЧУДОВИЩЕ, патвора, патворны.

ЧУДОТВОРЕЦ м. цудадзей, цудадзейны, цудатворац.

ЧУЖОЙ, чужыжая, чужына, чужынецніца.

ЧУЖДЫЙ, чужны, чужы.

ЧУЖДАТЬСЯ, чужацца; чурацца.

ЧУЛАН м. сьпіжарня, сьпіжарка.

ЧУЛКИ, хабні, хобсьці, назуткі; панчохі.

ЧУМА ж. мор, паморак.

ЧУМАЗЫЙ, чарнявы, мурзаты.

ЧУМИЧКА, палонік.

ЧУНКИ, ручныя саначкі; санкі, крынджолкі.

ЧУРБАН, калода, калодка; аслапень.

ЧУРОК, калодачка, аслапок. Ў аслапкі гуляць.

ЧУТЬ, ледзь. Ледзь здолеў. Ледзь дабыў. Ледзь не зваліўся. Ледзь не памёр.

ЧУЯТЬ, чуць, чуткі, чуткасьць.

ЧУШЬ, чаўпня, чаўпе; нісянеціца, лухта.