Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Ю/Цалкам
← Э | Ю (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Я → |
Ю.
ЮБИЛЕЙ м. лац. Калі сьвята спраўляецца з прычыны прамінуўшага аднаго году ад якой падзеі — гадавіны; калі ўрочыстасьць спраўляецца па пройсьцю некалькіх ці многіх гадоў — угодкі.
ЮБКА ж. татар. часьць жаночай вопраткі ад паяса да долу; спадніца, спаднічка, спаднічонка; андарак. слова нямецкае unterrok, зайшло да нас праз жыдоўскі жаргон.
ЮВЕЛИР м. ням. залатор, злотнік.
Пашла яна да злотнічкаў; |
ЮГ м. старана сьвету праціўная поўначы — сіверу; поўдзень, ірай. Птушкі лятуць у ірай на зіму — ў палуднёвыя цёплыя краіны.
ЮДОЛЬ ж., ЮДОЛІЕ ср. црк. нізіна, даліна; падол; удол. У пераносным значэньні, зямля, паднебны сьвет.
ЮЖИКА, ЮЖИК стар. родны, родзіч.
ЮЛИТЬ не сядзець на мейсцы, вярцецца; жэўжыць, дзыгаць, юрыць.
ЮЛА ж. дзіцячая цацка, кружок на восі, які пушчаюць і ён кручіцца; жэўжык, дзыга, порплік, юрок.
ЮМОР м. англ. гумар, гумарыстычны, гумарысты.
ЮНКЕР м. нямецк. падафіцэр з дваранаў.
ЮНЫЙ, малады, маладзіць, маладзець.
ЮНОША м. маладзён, маладзік, маладзец. Трох дзён маладзён. Маладзік з маладзіцаю пайшлі. Маладзікі цяпер старых пачалі вучыць ужо.
ЮНЕЦ м. маладзік; дзяцюк, дзяцюкоўскі.
ЮНОШЕСТВО, моладзь, маладня, маладняцтва, маладняцкі, малодаваць.
ЮНЧІЙ црк. малодны.
ЮРИСТ м. лац. прававед.
ЮРИДИЧЕСКІЙ, праўны.
ЮРИСДИКЦІЯ, падсуднасьць.
ЮРКНУТЬ, нырнуць, морснуць.
ЮРКІЙ, мірскі, пранырлівы.
ЮРОДИВЫЙ, зроду прыдуркаваты; бажавольны — волка, бажаволіць. Народ лічыць гэткіх няспаўна розуму Божымі людзьмі, дабачаючы ў іхніх безсьвядомных сказах і паступках глыбокі сэнс.
ЮТИТЬ каго, туліць—ліцца, туленьне.
ЮФТЬ, скура узрослага быка, вырабленая на чырвона; юхта, юхтовы, юхнік, гарбар, які вырабляе скуру на юхту.