Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Я/Цалкам

Ю Я (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Ѳ (Ѳѵміам)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я.

ЯБЕДНИЧАТЬ, каверзаваць.

ЯБЕДА, кавярза, кавярзьнікніца.

ЯБЛОКО ср. яблыка, яблычка, яблыня.

ЯВЛЯТЬ што, яўляць, яўляцца, ява, яўны, яўнасьць.

ЯВНОБРАЧНЫЯ, расьціны, яўнасемные.

ЯВСТВЕННО, яўна.

ЯГА або яга-баба; юга-баба, скарочана: югася. Баба-юга, касьцяная нага, на ступе едзе, таўкачом паганяе, памялом сьлед замятае.

ЯГНЕНОК м. ягнё, ягнятка, ягніцца.

ЯГОДА, ягада, ягадка, ягаднік.

ЯГОДИЦА ж. задніца; седаўка, седніца.

ЯДРО ср. нутро, самая сярэдзінка ў сярэдзіне зярна, арэха; ядро, ядрысты, ядрэць; ядрэны. поўны, здаровы, крумяны; ядравець, сьпець, налівацца.

ЯД м. атрута; труць. Труцьцю сэрца заліў.

ЯДОВИТЫЙ, трутны, трутнасьць, трутнець.

ЯЗВИТЬ, кусаць, раніць, калоць, шкіліць.

ЯЗВА ж. рана, раскеліна; мор.

ЯЗВИТЕЛЬНО, кусьліва, калюча, балюча; дашкліва; ўшчыпліва.

ЯЗВИТЕЛЬ, кусьлівец, дашкульнікніца, дашкіляць.

ЯЗЫК м. аг. слав. язык, язычок, язычышча, язур. У значэньні — народ мова — ўжывалася ў царк. славянскай мове і з яе перайшло у нашу старую літэратурную мову. Иже мя милостивы Бог з того языка на свет пустил (Скарына).

ЯЗЫКОВѢДЕНІЕ, мовазнаўства.

ЯЗЫЧЕСТВО, паганства. Для нашых пра-прадзедаў кожды чужынец быў паганінам.

ЯЗЫЧНИК м. паганін, паганка.

ЯЗЫЧОК ў чаравіках; штрыплік.

ЯЙЦО ср. яйко, яйкі, яечка, яечны, яечнік, яечня.

ЯЙЦЕВИДНЫЙ, яйкаваты.

ЯИЧНИК м. мацінец.

ЯКОРЬ м. катвіга.

ЯМЩИК м. пачтар; вазіла.

ЯНВАРЬ, першы месяц у годзе; студзень, а больш згодна было-бы з духам нашай мовы сьцюдзень.

ЯНТАРЬ, выкопная цьвёрдая смолка; бруштын.

ЯРЛЫК м. татар. грамата, ліст.

ЯРМАРКА ж. нямецк. торг; кірмаш.

ЯРУС м. повысь, повышкі, цябло. Кулі зложаны ў тры повысі. Насадзіў асець ў дзьве повысі, повышкі.

ЯРЫ, палкі, сярдзіты, злы; у нашай мове слова ярасьць разпалася на дзьве формы: ярасьць і юрнасьць. Першае — ярасьць, утрымала паняцьце буйнасьці, палкасьці, жарчыстасьці, гарачнасьці, гранічачай з пахотлівасьцю; другое — юрнасьць, затрымала пры сабе выключна значэньне пахотлівасьці, „Хоць стары, але яры“ аб чалавеку старым, але яшчэ сільным і палкім. Ярыцца, знача — жарыцца, гарэць, кіпець. Пераяраны, перагарэўшы, пэрапылаўшы, перакіпеўшы. Ярун, яруха, ярны, у тымжа значэньні што і яры, але з адценкам, намякаючым на пахотлівасьць. Юрны, знача пахотлівы. Юрыцца, дурэць, бушаваць: „Бычкі Юраць“, „Юр бабу бярэ“, „На цябе юр напаў“ (прыклады з Насовіча 725 стр.). Выходзячы з вышэйсказанага, нашае слова Ярасьць будзе азначаць тое-ж самае, што лац. „Pasia“, ням. „Leidenschaaftlichkeit“, pac. „страсть“, польск. „namiętnosc“. Юрасьць жа тоя, што рас. — „похотливость“.

ЯСЫР кіргізск. палон.

ЯХОНТ, дарагі камень; карунд.

ЯЧЭЯ, разгародка, клетачка воску; вузніца, вуза, вузаваты.

ЯЧЭЙКА, вуземка.

ЯЧМЕНЬ, ячмень, ячны, ячнік, крупнік з ячменных, ячных круп.

ЯШМА, яспіс.

ЯЩЕРИЦА, яшчарка, яшчар.

ЯЩИК м. скрыня, скрынка, скрыначка.