Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Усход сонца

На полі вясной Усход сонца
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Усход сонца (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УСХОД СОНЦА.
На усходзе неба грае
Дзіўным блескам жару,
Залацісты сноп купае
Ў полымі пажару.
Чуць-чуць драгне, прыліецца
Чэрвень на усходзі;
Гэта неба усьміхнецца
Людзям і прыродзі.
І ўбірае залатую
Сонейку дарогу,
Паліць сьвечку дарагую
Прэд аўтарам Бога.
Над палямі змрок прарваўся,
Па нізу расплыўся;
Лес туманам заснаваўся,
Луч расой абмыўся,
Чыстых хмарак валаконцы
Сталі у кружочэк
Вышэй лесу, проці, сонца
І сплялі вяночэк. —
Як жэ добра пахне збожа, —
А кругом спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!
І сабрала небо ясна
Блеск усіх калёроў
Стройна, дзіўна, сагалосна,
Як бы песьня хораў.