Песьні-жальбы (1910)/Мужычае жыцьцё/Мы ходзім спатыкаемся…

Наша доля * * * (Мы ходзім спатыкаемся…)
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
На разстані
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наша возьме (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Мы ходзім спатыкаемся,
Бадзяемся, як пьяные;
Мы з голадам зрадніліся,
Худые, абарваные.
Асьмеяны, аблаяны,
Гразёю мы абмазаны,
Багатымі мы скрыўджэны,
Няволею мы звязаны.
Ӯ балоты мы адціснуты,
Загнаны мы у шчыліны;
І вочы нам завязаны,
І вушы нам зачынены.
Адно мы добра ведаем:
Хоць вечна мы блукаемся,
А ўсё-ж такі, хоць некалі,
А праўды дапытаемся.