Песьні-жальбы (1910)/Мужычае жыцьцё/Наша доля

Пахаваньне Наша доля
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
* * * (Мы ходзім спатыкаемся…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наша доля (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАША ДОЛЯ.
Наша доля нас ня знае,
Наша жыцьце — адна цьма;
Ӯ летку жар нас данімае,
Цісьне холадам зіма.
Не красуе наша ніва,
Луг ня цешыць нам вачэй,
Гне к зямлі нас праца жыва,
Гоніць ў мо́гілкі дзяцей.
Наша песьня невясёла…
Ноч і цьма на нас ляглі
Нашы хаты, вёскі, сёлы
Сівым мохам абрасьлі.
Нашы сьлёзы нешчысьлёны,
З нас крывавы льецца пот…
Люд забіты, люд хрышчоны,
Абездолены народ!..