Песьні-жальбы (1910)/Родные абразы/Чугунка

На гасьцінцы Чугунка
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Могілкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чыгунка (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧУГУНКА.
У два рады меж палёў
Стройна рэйкі ляглі,
Рэжуць нетру лясоў,
Точаць грудзі зямлі;
Гдзе стрэлою лецяць,
А гдзе дужкай бягуць
Цераз горы і гладзь,
Сьмела рэчкі сякуць…
Эх, і быстры-ж той гон!
Толькі пыхае дым,
За вагонам вагон
Мчыцца зьмеем ліхім!
Мчыцца ў ноч і у дзень,
Толькі поле дрыжыць, —
Лёгканогі алень,
Так арол не ляціць!