Пракосы напамяць (1932)/Там, на Захадзе/Чатыры мільёны

Уступнае слова Чатыры мільёны
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
Вольны ліст зьняволенаму брату

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТАМ НА ЗАХАДЗЕ…


…Польшча сёньня, як царская Расія,
Краіна сьмерці… краіна цёмных крат…
А. Александровіч

ЧАТЫРЫ МІЛЬЁНЫ

Да прысуду над „Грамадой“.

Вецер, вецер
Над струджаным краем
Прыпыніцца ня ведае дзе:
Там, дзе польская панская зграя,
Чатыры мільёны на судзе.

Там, дзе „ожал“ крывавы, папы,
Там, дзе сёньнячы суд вялічэзны…
Гучна, голасна звоняць званы,
Рэха коціцца з клетак жалезных.
Панскі судзе!..
Пад люты бізун
Падыходзь, занядбаны народзе…
Пан абшарнік,
Пан войт,
Пан Ісус
Сьведкі дум тваіх,
Сьведкі паводзін.
.............
.............
Крэсіць боль,
На плячох пісягі,
У крыві мазалі на далонях…
Гэту кроў будуць сьведчыць сьцягі,
Гэты боль будзе помстай шалёнай,
Ўстань, закутая моц навальніц!
Па асаднай зямлі,
Па выгарах
Хай гавораць мячамі зарніц,
Бліскавіцамі поўныя хмары.

Менск, 1931 г.