Радасны будзень (1935)/V/З імглы выводзіць век зубасты

Проці яснага сонца З імглы выводзіць век зубасты
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Трывога будняў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З імглы выводзіць век зубасты
Ў крыжы ўмурованы сусвет.
Тут быў у славе госцем частым
Хрыста распятага шкілет.

Святыя выламаны дзверы
І рынуў золак насустрэч.
Крывавай раце сімвал веры
Не дапісаў агонь і меч.

Чарнобыль зрэзаных пагудак
Сышоў у легенду і туман…
Культурнай нацыі адлюдак
Схаваў свой твар пад параван.

І тоіцца у дрэблым целе
Спакуса бацькаўскіх турбот:
На нашу спраўджаную веліч
Паставіць свой салдацкі бот.

Старая пара сухадрэвін
Трасе брыду вусатых шчок…
Тапырыць грэбень польскі певень
На панскі ложак і гаршчок.

Грабе з-пад маршалавай спальні
Шаленства выблеваных мар:
Злуе герой нацыянальны,
Вялікай годнасці брусар.

А над іржой астрожных клямак
Б‘е ноч пару сваіх гадзін…
Зара не згубіць свой напрамак
Ў вятрах заходніх пуцявін.

1932 г.