Радасны будзень (1935)/VI/Куляецца за колам кола

Трывога будняў Куляецца за колам кола
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Сякуць падкованыя коні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Куляецца за колам кола
Па дугах сплюшчаных дарог.
Смугу цяпла асенні холад
П‘е обмегам — за логам лог.

Рудой імглы густая крайка
Прыблытала ў пару нізін
Вякоў прыгодніцкую байку
І спеў, што ведаў я адзін.

Душа адчула здрады мэту,
Як забракованы памфлет…
Наповерх творчыя сакрэты
Выносіць вучыцца паэт.

Жыццёвай глыбіні таемнік
Згубіў свой дапатопны пэнт.
Адказ праменняў сноп дае мне,
Як самародак дыямент.

Адказ на дум напластаванне
Кладзе свой нож, каб спосаб даць…
Другія плодзяцца пытанні
Адмерці, выжыць, расцвітаць.

І ў вырысы апошняй квадры
Пушчу я рост сваіх прыкмет —
Ударных, як праблема кадраў,
Акрэсленых, як родны свет.