Aestrum, вітаем у Вікікрыніцах — беларускай бібліятэцы арыгінальных тэкстаў мастацкай, навуковай, тэхнічнай, рэлігійнай літаратуры, якія знаходзяцца ў грамадскім набытку ці распаўсюджваюцца згодна з умовамі ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike ці GNU Free Documentation License.

Кожны можа дапамагчы стварэнню Вікікрыніц. Калі ласка, азнаёмцеся з правіламі рэдагавання артыкулаў і Законам Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах.

Калі вы маеце пытанні, датычныя ўдзелу ў Вікікрыніцах, звяртайцеся на старонку супольнасці.

З павагай — --Renessaince (размовы) 15:11, 14 жніўня 2019 (+03)Адказаць

Індэкс:Hramatyka bielaruskaj mowy.PDF

правіць

Добры вечар! Цудоўна, што Вас зацікавіла граматыка Баляслава Пачопкі, яе сапраўдыне стае, тым больш нядаўна было вычытанае трэцяе выданьне граматыкі Тарашкевіча. Але, калі ласка, не дадумвайце таго, чаго аўтар не пісаў! У граматычных табліцах Пачопкі няма дубляваньня формаў скланеньня дзеяслова на кожную асобу, што Вы, аднак, робіце (напр. Старонка:Hramatyka bielaruskaj mowy.PDF/14). Таксама можаце паэкспэрэмэнтаваць з дужкамі як на Старонка:Рунь (1914).pdf/35, каб дакладней адлюстраваць старонку. Gleb Leo (размовы) 18:55, 16 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Вітаю, Gleb Leo!
Магчымасьці wіkіsource абмежаваны, і я ня бачу сэнсу спрабаваць дакладна перадаць зыходнае фарматаваньне кнігі.
Лічу карысным разгарнуць табліцы ў поўны выгляд, каб зрабіць іх больш зручнымі да выкарыстоўваньня, ды больш аптымізаванымі для пошуку праз інтэрнэт. У нас няма неабходнасьці эканоміць месца на старонках і выкарыстоўваць скарачэньні, якія не зразумее пошукавая сыстэма, і таму ня здолее прывесьці карыстальніка на старонку з гэтымі табліцамі, калі такі карыстальнік паспрабуе ”нагугліць” пэўныя выразы.
Калі выкарыстоўваць дужкі й запісаць як:
Ja        \ byŭ-by mieŭ
Ty        | była-by mieła
Jon, a, o / było-by mieło
то мы не зможам знайсьці, напрыклад, выраз "Jana była-by mieła", бо ён "зашыфраваны" ў скарачэньнях і дужках.
Таксама, гледзячы на такі запіс, карыстач можа вырашыць, што форма "Jon była-by mieła" можа існаваць, што не адпавядае рэчаіснасьці.
Ад сябе я фактычна нічога не дадаю, гэта больш падобна да выпраўленьня абмылак ды перафарматаваньне. А зыходны варыянт па-ранейшаму можна пабачыць ў выглядзе pdf. Aestrum (размовы) 19:35, 16 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Магчыма, у гэтым Вашая праўда, пагатоў табліцы Пачопкі цяжка перадаваць. Хаця, як мне падаецца, лепш прытрымлівацца арыгінальнае хормы, наколькі гэта магчыма. У любым выпадку, посьпехаў у вычытваньні! Gleb Leo (размовы) 20:50, 16 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць