Барвенак

правіць

Добры дзень! Дзякуй, што вырашылі праверыць гэты зборнік. Калі Вам не складана, прыбірайце таксама павелічэньне загалоўкаў, бо яны ў кнізе ня большыя за звычайныя вялікія літары. Gleb Leo (размовы) 11:54, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Добры дзень! Добра, зараз перагляджу правераныя Plaga med (размовы) 11:55, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Вялікі дзякуй. Гэтае павелічэньне, на жаль, я ставіў у многіх кнігах (і некаторыя ўдзельнікі ўсьлед за мною) дарма. Мне чамусьці здавалася, што літары загалоўка большыя за тэкставыя, хаця насамрэч часта такія ж, калі іх у графічным рэдактары паставіць побач. Гэта ў ранейшых вычытках (а іх ня так і мала) трэба выпраўляць. Gleb Leo (размовы) 12:03, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Таксама мяне ўвяло ў зман на першы погляд, буду па магчымасці пераправяраць. Дзякуй за працу! Plaga med (размовы) 12:06, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Таксама ўвага да <small>Барвенак.</small>. Гэта варта замяняць на {{smaller|Барвенак.}}, бо <small></small> на тэлефоне ніяк не адлюстроўваецца. Тое ж самае з <big></big> і {{larger}}. Выбачаюся, што не згадаў раней Gleb Leo (размовы) 12:17, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Добры дзень! Калі наступны вершаваны слупок пачынаецца з новай старонкі (напрыклад, Старонка:Межы (1929).pdf/20), трэба першыя два радкі старонкі пакінуць пустымі. Інакш гэты слупок злучыцца з папярэднім у адзін. Тое ж самае з абзацамі: каб на новай старонцы быў новы абзац, трэба прапусьціць два радкі перад ім. Gleb Leo (размовы) 12:38, 22 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Прыняў, дзякуй! Plaga med (размовы) 12:40, 22 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Ня варта прапускаць радок пасьля «{{Block center/s}}» ды перад «{{Block center/e}}». Таксама, калі ласка, выкарыстоўвайце толькі стандартны доўгі працяжнік (—). Gleb Leo (размовы) 13:01, 22 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Пра ##

правіць

Ня варта замяняць <section begin="На полі вясной"/> на ##, бо пры загрузцы старонкі яно і так трансфармуецца ў гэта. Тое, што Вы зрабілі, чамусьці зламала код (я ня ведаю чаму), і творы на сваіх старонках не паказваюцца. Трэба цяпер гэтыя старонкі або адкотваць, або першую пару ## замяняць на такія ж ## і захоўваць змены, якіх чыста фармальна няма. Gleb Leo (размовы) 19:44, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Ого, нейк дзіўна, напэўна штосьці рэдактар шаліць, бо я меў «{{Block center/s}}<big>НА ПОЛІ ВЯСНОЙ.</big><br />» і замяніў на «{{Block center/s}}НА ПОЛІ ВЯСНОЙ.<br />», я не кранаў тое, што перад гэтым ідзе... Plaga med (размовы) 19:51, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Карацей, я пераглядаю і не разумею, адкуль гэтыя ## узяліся, яны самі нейк падставіліся. Буду ўважлівей Plaga med (размовы) 19:54, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Каб гэтыя ## працавалі ізноў, можна нічога і не чапаць і чыста «захоўваць змены». Я ўжо пераглядзеў Песьні-жальбы. Gleb Leo (размовы) 19:55, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Насамрэч упершыню з такім сустракаюся, магчыма, сапраўда бяда з рэдактарам. Часам, бывае, і Tesseract OCR не працуе. Gleb Leo (размовы) 19:56, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Там толькі загалоўкі трэба падправіць, бо яны таго ж памеру, што і тэкст. Ну і дробныя дапаўненні бываюць, як з выпадкам НА ПОЛІ ВЯСНОЙ з вось гэтым «Люблю я твой [п]лё[с]!». Plaga med (размовы) 20:00, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Я дарэчы зараз заўважыў, як рэдактар аўтаматычна замяняе <section begin= > на ## пры ўваходзе ў рэжым правак. Шукаю ў наладах і панэлі інструментаў, не бачу нідзе, як гэта адрубіць Plaga med (размовы) 20:25, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Так і павінна быць. Я гэта і меў на ўвазе, калі пісаў «пры загрузцы старонкі яно і так трансфармуецца ў гэта [##]». Gleb Leo (размовы) 20:39, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Але яно звычайна адлюстроўваецца добра, а ня як выйшла ў гэтых выпадках. Gleb Leo (размовы) 20:40, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Цікава, чаму так. Прыйдзецца тады пакуль ручкамі мяняць назад Plaga med (размовы) 21:19, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Тэксты на іншых мовах

правіць

Вітаю! Пры вычытваньні выданьняў XIX стагодзьдзя трэба разумець, што там разам з фальклёрным/літаратурным зместам па-беларуску ёсьць прадмовы/каментары па-расейску. Праект Вікікрыніцы дзеліцца на моўныя разьдзелы, адпаведна беларускі разьдзел толькі для беларускамоўных твораў. Калі твор увесь па-расейску і валодае пэўнай самастойнасьцю (прадмова/артыкул), яго варта перакласьці (прыклад), калі гэта несамастойны дадатак да беларускамоўнага тэксту (каментары, заўвагі), то лепш пакінуць іх як у арыгінале. Бачыў, што Вы вычыталі прадмову да слоўніка Насовіча, можаце дадаць гэта на расейскія Вікікрыніцы, каб Вашая праца не прападала зусім дарма. Пагатоў можна будзе зрабіць спасылачку зь перакладу на арыгінал. У нас існуе цэлая катэгорыя такіх перакладаў. Gleb Leo (размовы) 11:48, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

А не правільней было б нейк пазначыць і арыгінальны тэкст побач з беларускім перакладам, або неяк звязаць з тым жа расейскім раздзелам? А тое нейк не паслядоўна выглядае, калі маем у скане расейскую мову, а ў вычытцы падаем толькі пераклад, арыгінал ідзі чытай сам/сама на сканах, гучыць так сабе.
+ яшчэ паўстае пытанне аўтарства перакладу, калі гэта нейкая вялікая праца, варта ж гэта таксама нейк пазначаць, а тое пераклад становіцца нейкай плывучай, нетрывалай матэрыяй, якую цяжка ацаніць. Нават з тэорыі літаратуразнаўства можам узяць «у кожнага літарацкага твора павінен быць аўтар», як і ў пераклада, перастварэння, нават, на маю думку, калі тэкст не зусім мастацкі. Бачыў таксама пераклады некаторых вершаваных радкоў з расейскай у Багдановіча без аўтарства, мяне крыху гэта змусіла спыніцца. Plaga med (размовы) 15:23, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Я пра гэта і кажу: апублікуйце гэта на расейскім разьдзеле, а ў нашым перакладзіце. Насамрэч тэарэтычна так гэта і павінна быць, але ў нас збольшага ніхто лазіць у чужы разьдзел ня хоча. Пытаньне аўтарства тут не настолькі важнае: пераклад пад вольнай ліцэнзіяй і ўсе датычныя людзі бачныя ў гісторыі правак (то бок уласна аўтары ды рэдактары). Пра Багдановіча гэта Вы пра эпіграфы ў «Вянку» або што?
Можаце заняцца стварэньнем адпаведных старонак на расейскіх Вікікрыніцах. Я магу скласьці для Вас сьпіс тэкстаў, перакладзеных з расейскамоўных сканаў. Gleb Leo (размовы) 19:44, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Насамрэч у англамоўным разьдзеле нават патрабуецца, каб спачатку быў вычытаны тэкст арыгіналу ў іншым разьдзеле, а потым ужо маўляў можна перакладаць на ангельскую. У нас, як відаць, такой практыкі ня склалася. Gleb Leo (размовы) 19:45, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Думаю, што трэба ўводзіць, каб было больш паслядоўна і празрыста + нейк пазначаць, што тэкст — пераклад супольнасці тады, а не арыгінал. Plaga med (размовы) 22:00, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
На тое, што перад чытачом не арыгінал, указвае імя перакладчыка (імя ўдзельніка ў Вікікрыніцах) і ліцэнзія пра вольны распаўсюд. Gleb Leo (размовы) 23:22, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Так, цяпер бачу. Але думаю, што можна прынамсі імкнуцца да стандартаў англійскага раздзела. Plaga med (размовы) 23:25, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Новыя кнігі

правіць

Вялікі дзякуй за новыя выданьні! Аднак некаторыя зь іх парушаюць аўтарскія правы або патрабуюць удакладненьняў. З апошніх, напрыклад, Індэкс:Тецюрэў. Прыродазнаўства 4 кл. (1945).pdf, бо паводле Нацыянальнай бібліятэкі, ягоныя кнігі выходзілі і ў 1980-ыя і яны ня значацца як перавыданьні. І, мабыць ня варта пісаць імя аўтара прама ў назве файла, калі яна сама па сабе даволі адназначная. Даволі назвы кнігі і году выданьня. Gleb Leo (размовы) 19:58, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Так, таксама спрабаваў разабрацца лепш з гэтым выпадку, бо няма біяграфічных звестак зусім, цяжкавата. Можна тады часова выдаліць, як такая справа. Далей буду яшчэ запампоўваць некаторыя рэчы з вэб архіву, але я гляджу, каб было прынамсі 50 год пасля смерці аўтара і публікацыі, каб адпавядала нацыянальнаму заканадаўству. Plaga med (размовы) 22:01, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Ужо пабачыў паведамленні ў Вікісховішчы, заўсёды цяжкасці з правамі... Я так разумею, што ў любым разе, калі кніга выдадзена на тэрыторыі сучаснай Літвы, то трэба чакаць 70 год з даты смерці і публікацыі. Буду ўважлівей правяраць. Plaga med (размовы) 23:14, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Калі ласка, пастаўце на выдаленьне файлы Індэкс:Z rodnaha zahonu (1931).pdf‎, Індэкс:Chłapiec (1935).pdf‎, Індэкс:С. Дарожны — Выбраныя вершы (1966).pdf‎ у Вікісховішчы, бо гэтыя выданьні ня хутка змогуць быць у нас (прычыны напісаныя на індэксах). Gleb Leo (размовы) 00:41, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Дзякуй, што пераправерылі ўсё! Plaga med (размовы) 00:46, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Дзякуй Вам за актыўнасьць. Gleb Leo (размовы) 10:09, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Ці спрабаваў хто-небудзь атрымаць дазвол яшчэ жывых аўтараў беларускай класікі на размяшчэнне іхніх твораў тут пад свабоднай ліцэнзіяй? Напрыклад, Ангельска-Беларускі слоўнік Валентыны Пашкевіч быў калісьці выкладзены ў вольны доступ у фармаце lingvo і stardict з дазволу аўтараў. З умовай, што ніякія праўкі змесціва слоўніка не дазваляюцца (як можна пабачыць у каментах). Ssvb (размовы) 09:28, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Насамрэч дагэтуль не, ніхто гэтым не займаўся. Было б асабліва добра зьвязацца з пажылымі аўтарамі (напр., з Кастусём Цьвіркам, які вельмі шмат пераклаў). Правіць зьмест мы і ня можам, толькі відавочныя памылкі друку. Я думаў паспрабаваць зь некім зьвязацца, але пакуль ня браўся за гэта. Gleb Leo (размовы) 10:14, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Варта таксама разумець, што мы павінны прасіць не дазвол на зьмяшчэньне, а на публікацыю пад вольнай ліцэнзяй (то бок, твор можа вольна распаўсюджвацца і могуць супакойна стварацца вытворныя). Gleb Leo (размовы) 10:53, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Правапісныя асаблівасьці

правіць

Вітаю! Некалі мы абмяркоўвалі напісаньне «зьзяньня» праз апостраф або мяккі знак. Як відаць, такое напісаньне захоўвалася і пасьля рэформы 1933 году (Комсамолец Май). Gleb Leo (размовы) 09:10, 18 лістапада 2023 (+03)Адказаць

«Сучасныя рэдакцыі» Зарэцкага

правіць

Вітаю! У практыцы англамоўнага, украінамоўнага і польскамоўнага раздзелаў Вікікрыніцаў рэдакцыі паводле сучасных выданняў не падаюцца, але нейкіх канкрэтных правілаў датычна гэтага я там ня ведаю. У рускамоўным раздзеле часта аддаюць перавагу менавіта рэдакцыям пад сучасны правапіс, ігнаруючы арыгінальны. Наш раздзел да гэтага ішоў шляхам першых, паступова замяняючы копіі з інтэрнэту. Таму, як мне здаецца, лепш ужо не падаваць «сучаснай рэдакцыі», калі тэкст неяк прадстаўлены, тым больш у «сучаснай рэдакцыі» твор звычайна ітак даволі даступны. Gleb Leo (размовы) 23:37, 22 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Добры вечар! Я таксама цалкам за тое, каб аддаваць перавагу арыгіналу, але ўсё ж лічу, што сучасныя рэдакцыі варта падаваць асабліва калі няма даступных альтэрнатыў. Ну а як дадатковыя варыяцыі твору думаю таксама не нашкодзіць дадаваць, калі ёсць, бо ў перспектыве дазваляе рабіць вольныя корпусы тэкстаў з унармаванай арфаграфіяй, тады будзе пошук прасцей працаваць, ды й сёння ў Вікікрыніцах часам выкарыстоўваю пошук.
Што тычыцца Зарэцкага, то там я здаецца збольшага падаў тэксты, сканаў якіх не маем у Сховішчы або ў нейкай іншай форме. Plaga med (размовы) 23:54, 22 ліпеня 2024 (+03)Адказаць