Афармленьне

правіць

Вітаю! Вялікі дзякуй за ўвагу да праекту, а таксама актыўнае вычытваньне Хрыстаматыі іншых твораў, за якія б даўно варта было ўзяцца, але ні ў кога не было сілаў. Але жадаў бы таксама засяродзіць Вашую ўвагу, што шаблён-пару {{Block center/s}}-{{Block center/e}} ня трэба ставіць на кожнай старонцы паэтычнага твору (інакш ён будзе няроўным), даволі ў самым пачатку і ў самым канцы. Таксама ня варта рабіць тэкст у дзьве калёнкі, калі ён не на дзьвюх і больш мовах, бо гэта абцяжарвае чытаньне (асабліва шматстаронкавых тэктаў). Вялікая просьба таксама быць уважным да апострафаў. У нашых выданьнях часьцей за ўсё ён або такі ’, або такі ‘, варыянт ' у беларускай традыцыі распаўсюду ня меў і на Вікіпэдыі таксама просяць замест яго ставіць ’. Gleb Leo (размовы) 11:12, 22 верасня 2022 (+03)Адказаць

Добры дзень. Цудоўна, што вас зацікавіў падручнік Тарашкевіча. Я, мабыць, Вам зь ім так ці інакш дапамагу. Але, калі ласка, выкарыстоўвайце ў прозе {{Водступ}}, а ня {{gap}} (як узор можаце паглядзець прадмову Тарашкевіча, якую я вычытаў за Вамі), гэта спрашчае надалей працу з гэтымі шаблёнамі. Gleb Leo (размовы) 12:00, 27 верасня 2022 (+03)Адказаць
Дзякуй, што зважалі на маю заўвагу, але мушу ўдакладніць, што шаблён {{Водступ}} трэба афармляць як {{Водступ|2|em}} (паміж 2 і em стаіць перагародка). Калі браць {{Водступ|2em}} (безь перагародкі), то абзац нейкім чынам становіцца большым за ўказаны (можаце самі параўнаць). Gleb Leo (размовы) 00:59, 29 верасня 2022 (+03)Адказаць

Індэкс:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf

правіць

Добры дзень! Рады, што Вас зацікавіла спадчына Язэпа Драздовіча, але, на жаль, ягоныя творы, апублікаваныя ў Вільні абараняюцца аўтарскім правам да 2025 году (бо ў Летуве тэрмін дзеяньня 70 гадоў, а ня нашыя 50). З гэтае прычыны дадзены твор навогул варта выдаліць. У нас падобных да апошняга часу было шмат, што я нядаўна і выпраўляў. Таму лепш зьвярніце сваю ўвагу на творы іншых аўтараў, чый тэрмін абароны скончыўся. Калі Вас зацікавілі менавіта падручнікі, Вы б маглі б вычытаць Граматыку Тарашкевіча, бо кніга значная, а дагэтуль ніводнага выданьня цалкам у нас няма. Gleb Leo (размовы) 11:12, 26 верасня 2022 (+03)Адказаць

Выбары адміністратара інтэрфэйсу

правіць

Вітаю! Сёньня адзін з нашых удзельнікаў выказаў жаданьне падаць запыт на правы адміністратара інтэрфэйсу. На вялікі жаль, на дадзены момант гэтую пасаду ніхто не займае, што абмяжоўвае магчымасьці нашага разьдзелу. З гэтае прычыны прашу Вас выказаць цікавасьць і паўдзельнічаць у дадзеным галасаваньні. Gleb Leo (размовы) 21:34, 18 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Згодзен RAleh12 (размовы) 21:44, 18 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
У такім разе, калі ласка, адзначце сваю прыхільнасьць у абмеркаваньні. Gleb Leo (размовы) 22:15, 18 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць