Старэц Пястун
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1910 год
І плач не паможэ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пястун (Паўловіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЯСТУН

Ля стала стаяла маці,
Цешыла дзіцятка.
Сын разроўся без прычыны, —
Рады ня дасць матка.
І так, і сяк яго песьціць,
Ўзгадвае, што трэба:
— „Можэ сыру, млечка, масла?
Мо да грыбкоў хлеба?
Годзі плакаць, мой сыночку!
Успакойся крышку!“
Саўка злуе — бразь аб землю
І грыбкі, і лыжку!
— „Ну, чаго-ж ты? што с табою?
Што-ж так узлаваўся?
Можэ хвор ты? — маці кажэ:
Бач, як змардаваўся!“
Саўка стаў цішэць патроху,
Цэдзіць ён праз губы:
„Грыб няжованы пабег зноў.
Неўлавіў на зубы!“