Сонечны паход (1929)/Зарунела, зарунела…

Камсамолія Зарунела, зарунела…
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Атаман
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зарунела, зарунела…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАРУНЕЛА, ЗАРУНЕЛА…

Зарунела, зарунела аксамітам…
Рэчкай срэбнай — сонцам залілося…
На палёх здратованых, прыбітых
Паглядзі… Вясну радзіла восень.

Маладняк зялёны, бач, кудравіць,
Ахіляе край яскравым лісьцем…
Аб здабытай вольнасьці і славе
Маладняк шапоча ў песьні-сьвісьце.

Зарунела, зарунела аксамітам…
Рэчкай срэбнай сонцам залілося…
Паглядзі… Над краем ужо зьвіты
Промені жытнёвыя калосьсі.

Барацьбой гартованы, расправай…
На прастор, у сінь прыгожа выйсьці…
Аб здабытай вольнасьці і славе
Маладняк шапоча ў песьні-сьвісьце.