Старонка:Міцкевіч на Беларусі.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

ў якім недагодным кірунку йшлі, стараючыся адлучыцца з говараў „провінцыяльных“, а прытасовываючы гэтую думку да польскай поэзіі, робіць сільную увагу ў пролекцыі ХI гэтага-ж году: дзякуючы таму, што Русь выдала найзнатнейшыя народныя песьні, таму слаўныя аўтары ідыліяў XVI веку выходзілі адсюль; Францішак Карпінскі ― дзіця кобрынскіх старонак, якога дух жывіўся народнай песьняй ― ёсьць аўтарам цуднай поэзіі, за каторы чакаець яго калісьці належная слава ў Русі. У пролекцыі VI з 1842 г. Міцкевіч выказываець вышэйшасьць у часы Пётры В. беларускае мовы, калісь у Літве урадавай і наддворнай, адносна дыялекту вялікарускага і ўкраінскага. Міцкевіч пачэрпуючы духа з песьняў народных, саўсім па беларуску ня пісаў, а паклоньнікі ягонай поэзіі, апрача малюсенкіх выняткаў, не знайшлі твораў поэты ў беларускай мове і гэта паміма факту, што Беларусь маець незапярэчныя правы хваліцца Міцкевічам, бо аграмадны дух вырас і асьвяціўся на ніве літоўскага славянізму. Адзін толькі пісьменьнік беларускі, сьв. пам. Вінцук Дунін-Марцінкевіч, выдрукаваў у Вільні 1859 году ў мове беларускай часьці „Pana Tadeusza“, якога аўтар жадаў бачыць пад кожнай страхой. Аўтар гэтага артыкулу то-ж прабаваў тлумачыць на мову беларускую нікаторыя творы Міцкевіча і трымаець іх у портфэлю, спроба перакладу праз яго „Pana Tadeusza“ была друкаванай у №-ры 6 „Краю“ з 1885 году. Разумеючы нясумерную важнасьць збаўленнага ўплыву на народ роднай літаратуры, няраз горача стараліся мы разбудзіць у добрай волі грамадзян хоць дзеля падмогі выдавецтвам у беларускай мове, але наш кліч не зрабіў пажаданага скутку. У выніку гэтага, супроць волі, прыходзіць мне на думку сумны зваротак „Дудара“:

„Як доўгі Неман, я з Лірай усьцяж іду
Праз горкі, брады і бары,
Ад сяла да слабады,
І думачкі свае гуду.
Зьбягаліся людзі, слухалі, да няўцям —
Не зразумелі мяне хутка —
Я сьлёзы абцёр, хаця сэрцу жудка,
Ды і далей пашоў сам“…


Замасьць пад Менскам літоўскім,
16 лістапада 1885 г.

Пераклаў з польскага Ф. Гр.