М. Б-ча вельмі прыгожы і выразны ў чыставікох, у чарнавых накідах пераходзіць у надзвычайна дробны і нячытэльны, дзякуючы чаму часам нават праз лупу немагчыма было разабраць напісанае. Па загалоўках і некаторых прачытаных радкох нячытэльнае часткі рукапісаў можна лічыць, што гэтыя пераважна аўтографы поэты, якія засталіся нявыкарыстанымі, складаюцца з чарнавых вершаваных спроб і розных нататак, якія маюць пэўнае значэньне для высьвятленьня некаторых фактаў біографіі поэты і характару яго творчасьці.
Апіс складаецца з двох разьдзелаў: апісу рукапісаў М. Багдановіча (папкі І, ІІ, ІV, V, VI, IX, X, XI і XIV) і апісу матар‘ялаў да яго біографіі і сшытку вершаў „Зеленя“ (II, VII, XI)[1].
Не ўвайшлі ў апіс дзьве папкі: VII, у якой зьмяшчаюцца пераданыя бацькам пісьменьніка брошуры і пэрыодычныя выданьні з друкаванымі творамі М. Б-ча, і ХІІІ з рознымі атрыманымі ад А. Ю. Б-ча кнігамі з асабістае бібліотэкі поэты.
У апісе зазначаны шыфр., паводле якога даная рукапісная адзінка захоўваецца ў зборы рукапісаў Катэдры гісторыі беларускае літаратуры ІБК, г. зн. нумар папкі, разьдзел і месца данае рукапіснае адзінкі ў разьдзеле.
Правапіс вынятак з твораў М. Б-ча перакладзены на сучасны.
Пры ўкладаньні апісу прынята наступнае азначэньне памеру, рукапісаў: in 2° — палова звычайнага аркушу, прыблізна 36×22 сантымэтраў, in 40° — прыблізна 22×18 сантымэтраў і in 8° — прыбл. 18×11 сант.
ПАПКА I
1. Прозаічныя ўрыўкі, тры нумары: 1) апісаньне гэрба Беларусі „элемэнты для роману“, аб славянах 6 ст. in 2°. 2) Некалькі адносьнікаў і сярод іх у Барысаўскую гарадзкую управу — 4 ст. in 2°. 3) Урывак з апавяданьня „Як шанавалі русічы сваіх бацькоў“, апісаньне гораду і іншыя нячытэльна напісаныя накіды — 10 ст. іn 4°.
2. Паасобныя старонкі артыкулаў, два нумары: 1) „Ив. Франко в галицкой литературе“, аб газэце „Наша Ніва“ — 6 ст. іn 4°. 2) Кароткія ўрыўкі розных артыкулаў, сярод якіх „об белорусском национальном движении“, адна чытэльна напісаная стар. апавяданьня „Шаман“ — 9 стар. in 4°.
3. Чарнавікі артыкулаў, восем нумароў: 1) Артыкул „об новом периоде в истории белорусской литературы“ (т. I, № 5) — 5 ст. in 2°. 2) Аб Ратамскім прытулку („Белорусский беженский приют“ т. II, № 24) — 6 стар. in. 4°. 3) „Ів. Няслухоўскі“ (т. II, № 1) — 2 ст. іп. 4°. 4) Урывак артыкулу „Я ведаю край зруйнаваны“ — 2 ст. in. 4°, 5) „Праз год маўчаньня“, зварот да чытачоў беларускае газэты 4 ст. in. 4°, 6) „Сталецьце руху беларускага народу“ (т. II № 18) — 3 ст. in 4°. 7) „Частушка“ — 4 ст. in 8°, 8) „За сто лет. Нарыс гісторыі беларускай пісьменнасьці. Ля істокаў“ (т. II, № 4) — 4 ст. in. 4°.
4. Урыўкі артыкулаў на соцыяльныя пытаньні, 9 нумароў; сярод іх знахадзяцца чарнавыя накіды аб „Зародышах общины“, „К вопросу об переделах“, „Об коллективных работах“, „Об аграрном вопросе“, „Об анархизме в Америке“ і інш., а таксама сьпіс розных расійскіх і замежных выданьняў аб рэволюцыйным руху „як легальных так и нелегальных“ — 30 старонак рознага формату, пераважна in 8°.
- ↑ Аб тых аўтографах, якія ня ўведзены ў даны кароткі апіс і былі выкарыстаны ў выданьні твораў М. Багдановіча, гл. ва ўвагах да I і II тамоў акадэмічнага выданьня яго твораў. Там-жа зьмешчаны і падрабязныя даведкі аб датах напісаньня кожнага твору.