Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/507

Гэта старонка не была вычытаная

Чарнавыя пераважна алоўкавыя накіды на 13 аркушах зусім нячытэльныя.

5. Вучнёўскі сшытак у папяровай сіняй вокладцы з чарнавымі накідамі вершаў, 26 старонак in 4°. На 14 і 15 стар. верш „Ікар і Дзедал“ (т. I. № 200), рэшта — чарнавыя дрэнна чытэльныя ўрыўкі, часткова выкарыстаныя камісіяй як варыянты да вершаў I-га тому (гл. увагі да вершаў №№ 144, 150 і інш).

6. 29 падвойных старонак in 4° з чарнавымі накідамі, пераважна, вершаў. Большасьць расчытаных вершаў была выдрукавана ў III-ім разьдзеле I-га тому („Пераклады і насьледаваньні“) і як варыянты да I-га разьдзелу „Вянок“ (гл. т. I, увагі да вершаў №№ 132, 162, 171, 172, 184). Рукапісы вельмі нечытэльныя, некаторыя з іх прачытаць было немажліва нават праз лупу. 1. Нячытэльныя накіды, сярод якіх дзьве строфы вершу „Трэ нам, бачыш, усё між сабой дараваць“ (т. I, № 211). 2. На аднэй старонцы ўрывак дрэнна чытэльнага прозаічнага накіду, на другой — аўтограф сонэту „Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі“ (т. 1, № 171). 3. Дрэнна чытэльныя накіды вершу „Credo“:

Ёсьць адна толькі мудрасьць жыцьця і яе я шаную;
Вось што кажа яна:
Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пей чару любую,
Але толькі да дна.

4. Нячытальныя вершаваныя накіды. 5. Два пераклады з Вэрлена: „Пакуль, зорка, ўраньні твой“ (т. I, № 219) і „Гул вулічных шынкоў“ (т. I, № 227). 6. Пераклады з Вэрлена: „Глянь: месяц бледны“ (т. I, № 218) і „Ноч, дождж. Нябёс імгла“ (т. I, № 229). 7. Сонэт „На цёмнай гладзі сонных вод балота“ (т. I, № 172). 8. Алоўкавыя нячытэльныя накіды і ўрывак перакладу „Ікар і Дзедал“ (т. I, № 200). 9. Нячытэльныя вершаваныя накіды і ўрывак вершу „Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць“ (т. I, № 131). 10. Чарнавыя накіды пэнтамэтру „З нізкага берагу дно акіяну вачам недаступна“ (т. I, № 169). 11. Чарнавы ўрывак „Вэронікі“, пачынаецца са слоў: „Сьмех гэткі маюць толькі дзеці“ (т. I № 184), і інш. нячытэльныя накіды. 12. Нячытэльныя вершаваныя ўрыўкі, сярод іх некалькі радкоў вершу „Калі сьнегір чырвоназобы“. 13. Вершы: „Рыцар Няшчасьце, што скрозь езьдзіць пад маскай“ (т. I, № 210) і „У полі мрок“ (т, I, № 221). 14. Чарнавыя аўтографы вершаў „Трэск дроў“ (т. I, № 228) і „Ціхі і сіні“ (т. I, № 212). 15. Накід вершу „Ліецца па бары шырокі поўны шум“ т. I, № 259). 16. Чыставы аўтограф сонэту „На цёмнай гладзі сонных луж балота“ (т. I, № 172) і ўрывак артыкулу „Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVI стал.“ (т. II, № 3). 17. Нячытэльныя накіды вершаў, сярод якіх — „Ноч. Дождж. Нябёс імгла“… (т. I, № 229). 18. На аднэй старонцы шэсьць радкоў вершу „Бриллиант дорогой на дороге лежал“ з надпісам „памяти т. Шевченка“: На другой старонцы чарнавы накід вершу Самійленкі ў перакладзе на рас. мову:

Пышно, весело и гордо
Там живет счастливо всякий
Держиморда, Держиморда…

(гл. т. II, увагу да артыкулу № 12). 19. Чарнавы накід в. „Ноч, дождь“… (т. I, № 229). 20. Дрэнна чытэльныя рукапісы вершаў: „Ліецца па бары шырокі, поўны сум“ (т. I, № 259) і „Была калісь пара: узрэвела завіруха“ (т. I. № 166). 21. Тры пераклады з Вэрлена: „Трэск дроў“ (т. I, № 228), „Захад“ (т. I, № 217) і „Сантымэнтальная бяседа“ (т. I, № 223). 22. Чарнавік в. „Вільня“ (т. I, № 132). 23. Дрэнна чытэльныя алоўкавыя і атрамантныя.