Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/19

18. Цемень 19. Ліст у рэдакцыю „Нашай Нівы“
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
20. ⁂ Скрылась кветамі ў полі магіла
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ліст у рэдакцыю «Нашай Нівы» (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




19.

У ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ «НАШАЙ НІВЫ».

Вас днём нараджэньня газэты віншую!
Гарачы прывет вам ад сэрца ўсяго!
Народ ужо к шчасьцю за вамі прастуе,
Вядзеце-ж і далей яго.
І што-б ні нясло вам жыцьцё, гэтым рухам
Жывеце, ідзеце будзіць вы народ
І шчыра працуйце ўсім целам і духам,
Што-ж будзе, — пабачым праз год!

1910.

Увагі правіць

19. Ліст у рэдакцыю „Нашай Нівы“. Верш друкуецца з „Нашай Нівы“ (№ 47).

Віншаваньне рэдакцыі „Н. Нівы“ з чацьвертаю гадавінаю існаваньня газэты (23-ХI 1906—23-XI 1910).