Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/20

19. Ліст у рэдакцыю „Нашай Нівы“ 20. ⁂ Скрылась кветамі ў полі магіла
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
21. Вечар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Скрылась кветамі ў полі магіла…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




20.

∗     ∗

Скрылась кветамі ў полі магіла,
Зарасла бур’яном і травой,
І ўжо памяць людзкая забыла,
Хто пахованы тут пад зямлёй.

І ўжо, пэўна, ніхто не спазнае,
Што ня просты пяшчаны курган,
А старая магіла сьцяпная
Там ляжыць, дзе красуе бур’ян.

Ці-ж ня гэтак схаваў ад вас, людзі,
Маёй мовы блеск пекны і жар
Тую тугу, што цісьне мне грудзі,
Ад каторай марнее пясьняр?

1910.

20. Скрылась кветамі ў полі магіла… Друкуецца з „Наша Нівы“ 1912 г. № 30. Напісаны ў 1910 годзе, як зазначана ў „Н. Н.“ (у канцы вершу). Верш захаваўся ў чарнавых аўтографах пад загалоўкам, „Магіла ў полі“ (IV, № 12, ст. 16).

Рукапісныя варыянты:

1У чыстым полі схілітась магіла…
4Хто пакоіцца…
6Што ў цьвятох тваіх буйны бур‘ян.
7Прытаілась магіла сьцяпная,
8А ня просты пяшчаны курган,
9І ў жыцьці тое-ж самае. Людзі
10Не пазнаюць, пачуўшы твой сьмех,
11Колькі гора ў ізмучанай грудзі
12Пахавае пад ім (другі) чалавек.

У 7-ым р. поэтам ужыты прыназоўнік „із“ — „ізмучанай“ зам. „змучанай“.

У 1-ым радку ў тэксьце „Нашай Ніве“ стаяла: „Скрылася кветамі“… (дактыль); Літ. Камісіяй адпаведна з разьмерам усяго вершу выпраўлена на „Скрылась кветамі“… (анапэст).