Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/21

20. ⁂ Скрылась кветамі ў полі магіла 21. Вечар
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
22. Над морам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар (На небе месяц ўстаў зялёны…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




21.

ВЕЧАР.

На небе месяц ўстаў зялёны
І хутка стане сьнегавым.
Над лесам, дзе шапочуць клёны,
У небе месяц ўстаў зялёны…

Ўсё сьпіць. Ня бачыць сьвет стамлёны.
Што, сьвецячы праз хмарак дым,
У небе месяц ўстаў зялёны
І хутка стане сьнегавым.

1910.

Увагі правіць

21. Вечар. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 3.