Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/24

23. Зьмяіны цар 24. Лясун… Я спакойна драмлю пад гарой…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
25. Над магілай мужыка
Іншыя публікацыі гэтага твора: З цыклю «Лясун» (Я спакойна драмлю пад гарой між кустоў…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




24.

ЛЯСУН.

«Я спакойна драмлю пад гарой між кустоў,
Лес прыціхнуў, — ні шуму, ні сокату.
Але чую ў цішы нада мной звон падкоў.
Чую гул мяккі конскага топату.

Ці ня гукнуць, каб рэха па лесе пайшло,
Каб з касьцямі ў кавалкі разьбітымі
Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было
Усю ноч рагатаць пад ракітамі?!»

1910.

24. Лясун. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 51.