Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/25

24. Лясун… Я спакойна драмлю пад гарой… 25. Над магілай мужыка
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
26. ⁂ Дождж у полі і холад
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над магілай мужыка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




25.

НАД МАГІЛАЙ МУЖЫКА.

Сьпі, бядак! Накпілась доля над табою:
Ты рабіў, а ўвесь здабытак твой — труна;
Ўсё жыцьцё сваё змагаўся ты з зямлёю,
Але ўрэшце ўсё-ж асіліла яна!
Над табой пласт гліны цяжкай наваліла,
Грудзі ўпаўшыя прыціснула пяском…
Дык скажы ты мне, халодная магіла:
Для чаго-ж змагаўся цягам ён з жыцьцём?

1910.

Увагі правіць

25. На магілай мужыка. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 31.