Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/26

25. Над магілай мужыка 26. ⁂ Дождж у полі і холад
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
27. ⁂ Вось і ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дождж у полі і холад… Імгла…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




26.

∗     ∗

Дождж у полі і холад… Імгла…
Дзесь у вёсцы міргаюць агні.
Там, зьлякаўшысь, схавалась, лягла
Доля горкая ў чорным цяні.

І пад цёмнымі скрыдламі ночы
Ня убачаць цяпер яе вочы.

Толькі вецер асеньні, начны
Ў полі сумна гудзіць і пяе
Аб радзімай старонцы глухой
Ды аб долі няшчаснай яе.

Цісьне сэрца мне песьня начная…
Хай-жа голасна вецер сьпявае,

Хай пяе ён у роднай зямлі,
Каб у сэрцах нам сорам збудзіць,
Каб змагацца з няпраўдай ішлі,
Ў чыім сэрцы сумленьне ня сьпіць.

Долю чорную ноч не схавае,
Калі выльлецца песьня жывая!

1910.

26. Дождж у полі і холад… Перадрук з „Першага Беларускага Каляндара „Нашае Нівы“ 1910 г.

У 7-ым р. ня вытрымана рыфма, трэба думаць, з прычыны таго, што рэдакцыяй „Нашае Нівы“ было выпраўлена ўжытае поэтам расійскае слова „ночной“ на „начны“.