Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/27

26. ⁂ Дождж у полі і холад 27. ⁂ Вось і ноч
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
28. Мая душа

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




27.

∗     ∗

Вось і ноч. Нада мной заліліся сьлязамі нябёсы,
Смагла цягне расу ўся сухая і пыльная глеба;
Раскрываюцца краскі начныя, як выпадуць росы,
Раскрываецца сэрца маё пад сьлязінкамі неба.

І ня высказаць мне, як у час той яно пацяплела,
Як даверчыва, шчыра гарачыя словы шаптала;
Але сіняе неба, пачуўшы іх, змрочна цямнела,
І сьляза пакацілася ў хмарах і ў цемень упала.

1910.

Увагі правіць

27. Вось і ноч. Верш выдаецца з аўтографу № 24. Напісаны, як зазначана аўтарам, у 1910 годзе.

Русіцызм: „даверчыва“ (6 р.).